КУРЧАВО'ДКА (курчаво'тка) ж. Кураводка. Пасадзіла курчавотку, хай лехі не дзярэ. Паляцкішкі Вор. КУРЧАНЯ' н. Кураня. Здохла курчаня. Моханава В,-Дзв. КУРЧУ'К м. Кураня. Чаго там курчук крычыць? Ужо з яйца выклюнуўся другі курчук. Паляцкішкі Смарг. КУРЫ'НАЕ н. Адходы пры ачыстцы збожжа, калі чысцяць арфай. Вазьмі курынае ў старане i замяшай курам есці. Заазер'еВіл. КУРЬІ'ЦЬ (куры'ть) незак. Дымець. Курыть печ, нема тягу. Бастынь Лун. КУРЭ'НЬ м. Сухія гнілушкі, якімі падкурваюць пчол. Усып у дымар курэнь, пайду пчол падкурваць. Моханава В.-Дзв. КУСА'НАК м. Недаедак, агрызак. Во не даеў хлеба, кусанак пакінуў пасля сябе. Ваўкавічы Тал. КУСІ-КУСІ'-КУСГ eыкл. Ужываецца, калі цкуюць сабакам. Моханава В.-Дзв. КУСМА'Н м. Вялікі кусок. Я яму добры кусман адваліў сала. Моханава В.-Дзв. КУСТ м. Корч бульбы. Вырвала куст бульбы, а пат кустом нічога няма. Альхоўка Навагр. Гэтага году пат кустом много бульбы. Заазер'е Віл. КУСЬ-КУСЬ-КУСЬ выкл. Ужываецца, калі падзываюць жарабя. Моханава В.-Дзв. КУТА'С м. Махры ў хустцы, пастольніку. Да абруса нада прывязаць кутасэ. Адзін кутас няроўна прывязала. Міратычы Кар. КУ'ТАЦЬ I (ку'таты) незак. Мыць. Пойду дохаты i буду кутаты сорочкы, а то у суботу купацца будэм. Я тзпзр грэю воду i буду кутаты дэжу, бо ўся мората. Горек Бяроз. КУ'ТАЦЬ II незак. Гарадзіць (плот). Як му раней хворастам куталі плота. ШкуратЫ Браг. КУ'ТНЩ А ж. Прамая кішка. У маей девочкі кутніца выходіть, надо до доктора. Бастынь Лун. Бувала кутніцу накрапаям мясам да спячом у печы, ото смак. Шкураты Браг. Паршука закалолі, дык я еэгоднэ кутніцу наліла i пзку. Горек Бяроз. Почысціла кішкі тонкіе на куўбасы, a тоўстые — кутніцу — на крупянку. Бобрыкі Петр. КУТО'УНІК (куто'ўнык) м. Від рубанка. Кутоўнык выбыраты накыд пуд стзкло у окнэ. Горек Бяроз. КУЦ-КУЦ-КУЦ выкл. Ужываецца, калі падзываюць парасяг. Моханава В.-Дзв. КУЦУ-КУЦУ'-КУЦУ выкл. Ужываецца, калі падзываюць авечак. Заазер'е Віл., Моханава В.-Дзв. КУЦІДЯ' ж. 1. Каша з ячпых круп. Я страшна люблю куццю ic посным маслам. Бувала натаўчом ячменю i варым куццю. Моханава В.-Дзв. 2. Каша з пшанічпых круп. Куццю зварыла с пшанічных круп. Сяляўшчына Рас. КУ'ЦЬІ прым. Бясхвосты. Куцы сабака. У яго німа хваста. Яму адрэзалі хвост. Моханава В.-Дзв. КУЦЬ незак. Кукаваць. Ужэ зазуля куе ў лесі. Зазуля куе так: «Якуб, хоць тут, еш сыр, хоць сух». Міратычы Кар. КУ'ЧКА I ж. Ямка (у печы). Положэтэ курячку ў кучку. Дзмітравічы Кам. КУ'ЧКА II ж. Бабка, спосаб укладкі снапоў на полі. Постаў жыто ў кучкі i накрый шапкой. Бастынь Лун. Нажала дэсэт снопэв i поставіла ў кучку. Горек Бяроз
Дадатковыя словы
заазере, заазеревіл, курчаводка, курчавотка, курьіць, кутаць, кутнщ, кутоунік, куцьі, кучка
5 👁