КУ'ЛЬШ А ж. Toe, што i кулька II. Зробі кулыиу да кас'я. Miратычы Кар. КУ'МКАЦЬ незак. Квакаць. Усю ноч кумкалі жабы i не дывалі спаць. Моханава В.-Дзв. Жабу кумкиюць весною. Бобрыкі Петр. Зелена жаба кумкае. Бастынь Лун. КУПЕ'Х I м. Гронка арэхаў. Цэлы купех сарвала арэхаў. Я яашла на арэшніку вялікі купех, аж сем арэхаў у купеху. Тульгавічы Хойн. КУПЕ'Х II м. Сукупнасць пчол перад раеннем. Ідзі пчол паглядзі, а то ены сегодня цэлымі купехамі лежаць ле леткоў, будуць раіцца. Тульгавічы Хойн. КУПРО' н. Сцягно. Оля, от тоўстая баба, a купры якія ў яе. Навасёлкі Свісл. КУПРЫ'СТЫ прым. Пра чалавека з тоўстымі сцёгнамі. От купрысты! Навасёлкі Свісл. КУ'РАВА (ку'рово) н. Адходы валакна пры трапанні лёну. Траплю лён, леціць курово i койстрыца. Бобрыкі Петр. КУРАДЫ 'МКА ж. Газоўка. Запаліла курадымку i нарабіла дыму. Моханава В.-Дзв. Даўней пралі кудзелю пры курадымцы ці пры лучыні. Касталомава В.-Дзв. КУ'РАК м. Вушка ў лапцях. Куракі ў лапцях гнілыя. Пырваўся курак у лапцю. Моханава В.-Дзв. КУРА'К м. Курыца з нявыражанымі палавымі адзнакамі. Вэн мусі курак, а не курыца. Бастынь Лун. КУРАСА'ДНІК м. Седала. Куры сядзяць на курасадніку. Hiстанішкі Смарг. КУРА'ЧКА (куря'чка) ж. Галавешка. Курячка дэмэтэ стала. Дзмітравічы Кам. КУРА'ЧШ К м. Куратнік. Зрабіў маленькі курачнік для курэй. Міратычы Кар. Куры начуюць у курачніку. Навасёлкі Свісл. КУРАЧЧА н. зборн. Вушкі ў лапцях. Лапці плялі ic куракам, i ў курачча зыбарсывалі аборы. Ваўкавічы Тал. КУРГА'Н м. Гурба. На двары велькі курган надзьмуло за ноч, трэбо раскідаць, каб прайсці. Навасёлкі Свісл. КУРДАЯ'ЧЫ ЦЬ незак, Гаварыць незразумела. Гавары харашо, а то курдаячыш, што нічога не паняць. Касталомава В.-Дзв. КУРДУ'ПЕЛЬ (курду'піль) м. Чалавек нізкага росту. Чаму ён не вырас i не расце, a зыстаўсі курдупілем? Моханава В.-Дзв. КУР-КУР-КУР выкл. Ужываецца, калі падзываюць індзюкоў. Старонка Асіп. КУРКУРУ'ЗА ж. Кукуруза. Куркуруза ў нас не расцець. Якубова Рас. КУРКУРУ'ЗНЫ прым. Кукурузны. Гані каровы на куркурузнпе поле. Якубова Рас. КУРКУРУ'ЗНІШ ЧА (куркуру'зьнішча) н, Поле, дзе расла кукуруза. Куркурузу зьвязьлі, асталося куркурузьнішча. Ністанішкі Смарг. КУРНО'СЫ прым. Кірпаносы. ён курносы. Моханава В.-Дзв. КУРО'К м. Вушка ў лапці. Пырваўсі курок у лапцю. Моханава В.-Дзв. КУРО'САДНЯ (куро'сання) я. Седала. Загонь курэй, хай сыдзяцца на куросанні. Ваўкавічы Тал. КУРЧ м. Халера. Я помню, як мы хворзлі на куря, усэ уміралі праз дзень-два. Бастынь Лун
Дадатковыя словы
кася, кульш, кумкаць, курава, курачка, курачш, курдупель, курдупіль, куркурузны, куркурузніш, куросадня, куросання, кўраса'днік
7 👁