Я сягоня нычысала дзьве куклы лёну. У куклі дзесяць павесмаў лёну. Сяляўшчьша Рас. КУКУ'ЛКА ж. Зязюля. Чуеце, кукулка кукуе. Паляцкішкі Вор. Я сягодня чуу, як кукывала кукулка. Моханава В.-Дзв. КУКУ'ЛЬ м. Куколь. Нада парваць кукуль у жыці. Навасёлкі Свісл. КУКУЦЬ-КУКУЦЬ-КУКУ'ЦЬ выкл. Ужываецца, калі падзываюць свінней. Мнюхі Міёр. КУЛ АТА ж. Каша з жытняй або пшанічнай мукі i соладу. Прынесі жытнае мукі, буду заварваць кулагу. Жахавічы Маз. КУЛДЫ 'КНУЦЦА зак. Упасці, зваліцца. Я сядзеў на возі, вое на бок павярнуўся, а я кулдыкнуўся з воза. Моханава В.-Дзв. КУЛЁК м. Кароткая верхняя мужчыпекая вопратка з самаробнага сукна. Выткала сукна І пашыла мужу кулёк. К святу пашыў сабе кулёк. Моханава В.-Дзв. Выткыла сукна i пашыла кулёк хьь зяіну. Якубова Рас. КУЛІ'ДКА ж. 1. Баханка хлеба. Пайду сягоння Іг дзянні пазычу хлеба кулідку. Жахавічы Маз. Іспекла хлеба аж шэеь кулідок. Бобрыкі Петр. 2. Хлеб, качаны вадою, Хлеб, які качаюць толькі вадою І сажаюць у печ, то ета завом кулідкай. Шкураты Браг. КУЛУБЕ'ЛЬ ж. Калыска. Павесіла кулубель за печкай. кап ц'ёпла было. Якубова Рас. КУЛЬ I м. Мяшок. Бувала купім куль мукі пшанічнай i пячом пірагі. Моханава В.-Дзв. КУЛЬ II м. 1. Вялікі спои лёну, звязаны насля вылежвашнт. Пайдзём лён падымаць i будзім візаць у кулі. Вялікі куль звізалп. Сяляўшчына Рас. Зьмялі лён i павязалі ў кулі. Альхоўка ІІавагр. Падбяры лён i павяжы ў кулі. Паляцкішкі Вор. 2. Ахапак сухога лёну, вынесены за адзін раз з еўні, для апрацоўкі на мялцы. Аш шэсць кулёў змялі лёну. Альхоўка Навагр. КУЛЬБАЖА I ж. Падсядзёлак. Кульбаку мы кладэм коню ua спіну. Бастынь Лун. КУЛЬБА'КА II ж. Кіёк, адзін канец якога ўсаджан у дзірку навоя i не дае навою круціцца. На задні навой варстата накладаяцца кульбака, кульбака атпуская пражу з задняга навоя.. Міратычы Кар. КУЛЬБА'КА III ж. Н іж іія я частка ярма. Ерот лежыць на шыі ў валоў, а кульбака пуд шыей. У ероце дзірочка i ў кульбацы, i ў еты дзірочкі закладаецца заноза, дзьве занозы ny боках. Бобрыкі Петр. КУЛЬБА'ЧКА ж. Toe, што i кульбака I. Пацьцягні каню кульбачку. Сімакава Кар. КУ'ЛЬКА I ж. Калодачка з дзіркай на верхнім камені жорнаў. у якую ўстаўляецца ніжні канец млёпа. Прыладів бэрэзову кульку ў жорнах i уставів млён. Бастьшь Лун. КУ'ЛЬКА II ж. 1. Ручка на кассі. Пайду прыв'яжу кульку на касу. Жахавічы Маз. Бэрэзова кулька ў кассі. Горек Бяроз. Зрабіў кульку i прывязаў да касы. Залацеева Зэльв. Прыстроіў кульку да кас'я. Міратычы Кар. Да кося прывяжу кульку, бо касіць надо іці. Навасёлкі Свісл. Завысока прывязаў кульку да касавіліна. Селішча Навагр. 2. Папярочная планачка йа дзяржанні ў лапаце. У шуплі, на канцы ручкы, насадыв кульку. Горек Бяроз. Одломалас кулька у копашцы, трэбо зробыты. Горек Бяроз
Дадатковыя словы
кася, кульбачка, цёпла
5 👁