КУБЛО' II н. Гняздо. Птушка леціць ік кублу. Тульгавічы Хойн.
КУВА'ЦЬ незак. Кукаваць. У лесі кувае заўзюлька. Навасёлкі Свісл.
КУГА'Ч м. Пугач. Кугач — большая пташка, як добрый кабач. Бастынь Лун.
КУГГКАЦЬ незак. Пішчаць. Парасята кугікаюць, есці хочуць. Бастынь Лун.
КУДА'КАЦЬ незак. Кудахтаць. Кура кудакае, мусіць знесла яйцо. Бобрыкі Петр.
КУДЗЕ'ЛЬНІК. м. Пачассе. /з кудзельніку наткала просьцілак. Бобрыкі Петр.
КУДЗЕ'ЛЬНЩА ж. Папрадуха. На вечар прышлі кудзельніцы прасці. Міратычы Кар. Раней кудзельніцы збіраліся куды-небудзь у адну хату i пралі цэлы дзень i ноч. Старае Сяло Зэльв.
КУДЗЕ'ЛЬНІШЧА (кудэльні'шчэ) н. Дэталь у прасніды, да якой прывязваецца кудзеля. У потэсі e кудзельнішчэ, до кудзельнішча мотузом привязываем кудэлю i продзмо. Азарычы Пін.
КУДЗЕ'ЛЬЧЫНА ж. Зрэб'е. Абдзірала на драчку, у руках у мяне астаўся кужаль, а што абдзерла — кудзельчына завецца. Ваўкавічы Тал.
КУДЗЯЛІ' (кудэле') мн. Кудзеля. Вэрзтэном потрэсла кудэле І покрутила кудэле ў кудэлю. Горек Бяроз.
КУДО'СЫ мн. Доўгае пер'е ў хвасце пеўия. Кудосы ў пеўня ў хвосьие хорошие. Бобрыкі Петр.
КУДРА'ВЫЙ (кудра'вуй) прим. Кучаравы. От ён кудравуй, ак баран. Бобрыкі Петр.
КУЖО'УНЫ прим. Кужэльны. Выткала кужоўноё палатно. На-, васёлкі Свісл.
КУЗЕ'НЕЧКА ж. Каробачка з бяросты для ягад. Набрала ку-зенечку пазёмак i пашла дамоў. Бобрыкі Петр.
КУЗЕ'НКА ж. Тое, што i кузенечка. Кузенку робілі з бэрэста пастухі i бралі ягады ў кузенку. Бастынь Лун.
КУЗЕ'НЬКА ж. Тое, што І кузенечка. Надрала бэрэсты i зробіла кузеньку, буду собірать ягоды. Бастынь Лун.
КУЗККА ж. Кармавая караняплодная расліна — гібрыд бручкі з турнепсам. Кузіка такая, як i каліка, лісця такоя, а ўкус дру~. гій: кузіка белая, а каліка жоўтая. Вароніна Рас.
КУЗЛЫ ' мн. Адходы пры прадзенні кудзелі. Дужа дрэнна па~часала кудзелю, адны кузлы. Парфянова Докш.
КУ'ЗНЯ ж. Тое, што i кузенечка. Набэру ў кузню ягод i іду домой, а мэнэ дэты судожают, бо я нэсу ў кузні ягоды. Горек Бяроз.
КУЗКУ-КУЗКУ-КУЗЮ' выкл. Ужываецца, калі падзываюць авечак. Казлы Міёр., Міратычы, Сімакава Кар.
КУЗЮЛГ толькі мн. Калыска, якую жанчыны насілі на поле ў час жніва. Бабы насілі на поля кузюлі i туды клалі рабёнка, калл ён спаў. Сяляўшчына Рас.
КУ'КЛАI ж. Соска (самаробная). Зробіла куклу з хлеба І цук ру І дала ў рот дітяті; пацмокала І заснула. Бастынь Лун. Зробэмо з хлеба І цукру куклу І дамо куклу сцаці дітяті, коб нэ кричало. Азарычы Пін.
КУ'КЛАII ж. Звязка счэсанага i сплеценага лёну. Пачэсаны лён, жмені скручваюць у куклу. 10 жменяў лёну — адна кукла. Мнюхі Міёр. У куклі дзесяць жменяў чэсанага лёну. Казлы Міёр
Дадатковыя словы
зрэбе, куваць, кудакаць, кудзельнщ, кудравы, кудэльнішчэ, кужоуны, кузенка, кузенька, кузня, пере, пеўйя
32 👁