Старонка 92
◀ / 210 ▶
КУЛЬША ж. Тое, што і кулька. Зробі кульшу да кас'я. Міратычы Кар. КУМКАЦЬ незак. Квакаць. Усю ноч кумкалі жабы і не дывалі спаць. Моханава В.-Дзв. Жабу кумкаюць весною. Бобрыкі Петр. Зелёна жаба кумкае. Бастынь Лун. КУПЕХ м. Гронка арэхаў. Цэлы купех сарвала арэхаў. Я нашла на арэшніку вялікі купех, аж сем арэхаў у купеху. Тульгавічы Хойн. КУПЕХ м. Сукупнасць пчол перад раеннем. Ідзі пчол пагля дзі, а то ены сегодня цэлымі купехамі лежаць ле леткоў, будуць раіцца. Тульгавічы Хойн. КУПРО н. Сцягно. Оля, от тоўстая баба, а купры якія ў яе. Навасёлкі Свісл. КУПРЫСТЫ прым. Пра чалавека з тоўстымі сцёгнамі. От купрысты! Навасёлкі Свісл. КУРАВА (курово) н. Адходы валакна пры трапанні лёну. Траплю лён, леціць курово і койстрыца. Бобрыкі Петр. КУРАДЫМКА ж. Газоўка. Запаліла курадымку і нарабіла дыму. Моханава В.-Дзв. Даўней пралі кудзелю пры курадымцы ці пры лучыні. Касталомава В.-Дзв. КУРАК м. Вушка ў лапцях. Куракі ў лапцях гнілыя. Пырваўся курак у лапцю. Моханава В.-Дзв. КУРАК м. Курыца з нявыражанымі палавымі адзнакамі. Вэн мусі курак, а не курыца. Бастынь Лун. КУРАСАДНІК м. Седала. Куры сядзяць на курасадніку. Ністанішкі Смарг. КУРАЧКА (курячка) ж. Галавешка. Курячка дэмэтэ стала. Дзмітравічы Кам. КУРАЧНІК м. Куратнік. Зрабіў маленькі курачнік для курэй. Міратычы Кар. Куры начуюць у курачніку. Навасёлкі Свісл. КУРАЧЧА н. зборн. Вушкі ў лапцях. Лапці плялі іс куракам, і ў курачча зыбарсывалі аборы. Ваўкавічы Тал. КУРГАН м. Гурба. На двары велькі курган надзьмуло за ноч, трэбо раскідаць, каб прайсці. Навасёлкі Свісл. КУРДАЯЧЫЦЬ незак. Гаварыць незразумела. Гавары харашо, а то курдаячыш, што нічога не паняць. Касталомава В.-Дзв. КУРДУПЕЛЬ (курдупіль) м. Чалавек нізкага росту. Чаму ён не вырас і не расце, а зыстаўсі курдупілем? Моханава В.-Дзв. КУР-КУР-КУР выкл. Ужываецца, калі падзываюць індзюкоў. Старонка Асіп. КУРКУРУЗА ж. Кукуруза. Куркуруза ў нас не расцець. Якубова Рас. КУРКУРУЗНЫ прым. Кукурузны. Гані каровы на куркурузнае поле. Якубова Рас. КУРКУРУЗНІШЧА (куркурузьнішча) н. Поле, дзе расла кукуруза. Куркурузу зьвязьлі, асталося куркурузьнішча. Ністанішкі Смарг. КУРНОСЫ прым. Кірпаносы. Ён курносы. Моханава В.-Дзв. КУРОК м. Вушка ў лапці. Пырваўсі курок у лапцю. Моханава В.-Дзв. КУРОСАДНЯ (куросання) н. Седала. Загонь курэй, хай сыдзяцца на куросанні. Ваўкавічы Тал. КУРЧ м. Халера. Я помню, як мы хворэлі на курч, усэ уміралі праз дзень-два. Бастынь Лун.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 210 ▶