Старонка 91
◀ / 210 ▶
Я сягоня нычысала дзьве куклы лёну. У куклі дзесяць павесмаў лёну. Сяляўшчына Рас. КУКУЛКА ж. Зязюля. Чуеце, кукулка кукуе. Паляцкішкі Вор. Я сягодня чуў, як кукывала кукулка. Моханава В.-Дзв. КУКУЛЬ м. Куколь. Нада парваць кукуль у жыці. Навасёлкі Свісл. КУКУЦЬ-КУКУЦЬ-КУКУЦЬ выкл. Ужываецца, калі падзываюць свінней. Мнюхі Міёр. КУЛАГА ж. Каша з жытняй або пшанічнай мукі і соладу. Прынесі жытнае мукі, буду заварваць кулагу. Жахавічы Маз. КУЛДЫКНУЦЦА зак. Упасці, зваліцца. Я сядзеў на возі, вос на бок павярнуўся, а я кулдыкнуўся з воза. Моханава В.-Дзв. КУЛЁК м. Кароткая верхняя мужчынская вопратка з самаробнага сукна. Выткала сукна і пашыла мужу кулёк. К святу пашыў сабе кулёк. Моханава В.-Дзв. Выткыла сукна і пашыла кулёк хызяіну. Якубова Рас. КУЛІДКА ж. Баханка хлеба. Пайду сягоння іг дзянні пазычу хлеба кулідку. Жахавічы Маз. Іспекла хлеба аж шэсь кулідок. Бобрыкі Петр. Хлеб, качаны вадою. Хлеб, які качаюць толькі вадою і сажаюць у печ, то ета завом кулідкай. Шкураты Браг. КУЛУБЕЛЬ ж. Калыска. Павесіла кулубель за печкай, кап цёпла было. Якубова Рас. КУЛЬ м. Мяшок. Бувала купім куль мукі пшанічнай і пячом пірагі. Моханава В.-Дзв. КУЛЬ м. Вялікі сноп лёну, звязаны пасля вылежвання. Пайдзём лён падымаць і будзім візаць у кулі. Вялікі куль звізала. Сяляўшчына Рас. Зьмялі лён і павязалі ў кулі. Альхоўка Навагр. Падбяры лён і павяжы ў кулі. Паляцкішкі Вор. Ахапак сухога лёну, вынесены за адзін раз з еўні, для апрацоўкі на мялцы. Аш шэсць кулёў змялі лёну. Альхоўка Навагр. КУЛЬБАКА ж. Падсядзёлак. Кульбаку мы кладэм коню на спіну. Бастынь Лун. КУЛЬБАКА ж. Кіёк, адзін канец якога ўсаджан у дзірку навоя і не дае навою круціцца. На задні навой варстата накладаяцца кульбака, кульбака атпуская пражу з задняга навоя.. Міратычы Кар. КУЛЬБАКА ж. Ніжняя частка ярма. Ерот лежыць на шыі ў валоў, а кульбака пуд шыей. У ероце дзірочка і ў кульбацы, і ў еты дзірочкі закладаецца заноза, дзьве занозы пу баках. Бобрыкі Петр. КУЛЬБАЧКА ж. Тое, што і кульбака I. Пацьцягні каню кульбачку. Сімакава Кар. КУЛЬКА ж. Калодачка з дзіркай на верхнім камені жорнаў, у якую ўстаўляецца ніжні канец млёна. Прыладів бэрэзову кульку ў жорнах і уставів млён. Бастынь Лун. КУЛЬКА ж. Ручка на кассі. Пайду прыв'яжу кульку на касу. Жахавічы Маз. Бэрэзова кулька ў кассі. Горск Бяроз. Зрабіў кульку і прывязаў да касы. Залацеева Зэльв. Прыстроіў кульку да кас'я. Міратычы Кар. Да кося прывяжу кульку, бо касіць надо іці. Навасёлкі Свісл. Завысока прывязаў кульку да касавіліна. Селішча Навагр. Папярочная планачка на дзяржанні ў лапаце. У шуплі, на канцы ручкы, насадыв кульку. Горск Бяроз. Одломалас кулька у копашцы, трэбо зробыты. Горск Бяроз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 210 ▶