КОУШЫК м. Дзірка ў верхнім каменні жорнаў для засыпкі збожжа. У жорнах е коўшык, куды сыплюць зярно, каб змалоць. Шкураты Браг.
КОХКАЦЬ незак. Падзываць куранят (пра курыцу). Кура кохкая, маніць куранятка ік сабе. Шкураты Браг.
КОЧАЧКА ж. Адходы пры прадзенні кудзелі. От кепская кудзеля, адны кочачкі, што дужа цяшка прасці. Якую тоўстую кочачку ўпрала і няроўная нітка. Калодзішчы Мін.
КОШ м. Рыбалоўная снасць, сплеценая з лазы. Кошэ стаўляць на ноч у канаву, і находзяць уюны ў кош. Бобрыкі Петр.
КОШАНКА ж. Каўбаса з крыві, тлушчу і грэцкіх круп. У кошанцы е грэцка крупа і пыдробязкі жыру. Бастынь Лун.
КРАВЯНКА (крывянка) ж. Тое, што і кошанка. У кроў нымішала грэцкіх круп, уліла жыру і сьпікла на абет крывянку. Моханава В.-Дзв.
КРАЖЫСТЫЙ прым. Тоўсты; каржакаваты; развесісты. От кражыстый дуб стоіт. Нупрэй хоць малый, алі кражыстый. Горск Бяроз.
КРАКВІНА (крыквіна) ж. Кроква. Крыквіна ўстыўляецца ў гняздо, якоя высічана ў патсценным бервяну. Сяляўшчына Рас.
КРАКОХА (крокоха) ж. Сініца. Крокохі летают — будзе дож. Бастынь Лун.
КРАМ м. Тканіна фабрычнага вырабу. Во ета по-ранейшаму звалі просты крам. Купіла на бунду простого краму. Бобрыкі Петр.
КРАМА ж. Тое, што і крам. Купіла крамы на сорочку. Красіва крама ў паскі. Бастынь Лун. Купіла сабе краму і пошыла бунду вельмі добрую. Шкураты браг.
КРАМЕНЬ (крамынь) м. Крэмень. Камінь крамынь у нас по полі воляецца. Раней з его добывалі огонь, а тэпэрэ воляецца. Бастынь Лун.
КРАМУШКА ж. Акраец. Узяў булку хлеба і атрэзаў крамушку. Якубова Рас.
КРАМУШКА ж. Тое, што і крамень. Жагву кладут на крамушку і высыкают красылом огонь, жагва зогораецца. На крамушку клалі жагву і выбывалі стальным жалезком огонь. Горск Бяроз.
КРАПАЦЕЦЬ незак. Крапаць. Мусе будзя крапацець дож. Шкураты Браг.
КРАПІВЕЦ (кропывэц) м. Пярсцёнак. Раней мы звалі кропывэц. Колі шла замуж, мнэ купілі кропывэц. Бастынь Лун.
КРАПЧАК (крыпчак) м. Моцны, здаровы чалавек. О, ён такі крыпчак, што такога німа. Моханава В.-Дзв.
КРАСІЛА (красыло) н. Крэсіва. Жагву кладут на крамошку і высыкают красылом огонь. Горск Бяроз.
КРАСКІ толькі мн. Узоры на замёрзшых вокнах. О, якэ красівэ окно, однэ краскі. Бастынь Лун.
КРАСНАГАЛОВЕЦ (красноголовэц) м. Падасінавік. Красноголовэц — добрый грыб. Бастынь Лун.
КРАСНЮК м. Тое, што і краснагаловец. Краснюк ростэ пуд осынамі. Азарычы Пін.
КРАТАВЕННЕ (кратавене) н. Зямля, паточаная кратамі. Як многа кратавеня нарыў крот. Міратычы Кар.
КРАТАВІНА ж. Тое, што і кратавенне. Свежая кратавіна, крот нарыў. Старае Сяло Зэльв. Адны кратавіны на пожні, што крот нарыў. Паляцкішкі Вор.
76 👁