КРА'ХАЦЬ незак. Квакаць. Жабы крахаюць, не даюць спаць. Якубова Рас. Усю ноч у сажалцы жабы крахалі. Моханава В,-Дзе. КРАЦГННЕ н. Toe, што кратавенне. Крот за нач нарыў много краціння. Барыскі Лаг. КРАШАЛА'ПЫ прым. Клышаногі. У яго дужа крашалапы сын. Ністанішкі Смарг. КРАКУШКА (крою'шка) ж. Акраец. Одрэзав кроюшку хлеба i з'ев з молоком. Бастынь Лун. KPO'KBA ж. Прыстасаванне для вымярэння плошчы. Вазьмеце крокву, будзям абмяраць прыусадзебныя ўчасткі. Навасёлкі Свісл. КРУГГ толькі мн. Матавіла для зматвання нітак. Кругі, на якія матаямо ca шпулі прадзеныя ніткі. Навасёлкі Свісл. К РУТЛ ІЦ А ж. Часовая ўкладка ячменю на полі. Сухіі снапы ячменя палажылі ў кругліцу i накрылі крыцікам. У кругліцу можна класці 2, 3, 4, 5 коп. Якубова Рас. КРУГЛЯ'К м. Цурбан. Парэзаў дровы на круглякі, a цяпер буду сячы i склыдаць. Моханава В.-Дзв. КРУГО'УКА ж. Скіба (хлеба). Возьмі кулідку хлеба i адрзж кругоўку. Жахавічы Маз. КРУЖ НГК м. Скрутак лыка, лёну, дроту. Ныдраў лык i скруціў у кружнікі. Адзін кружнік пакінуў. Сяляўшчына Рас. Кружніке бальшэе былі лык. I ў вяску много кружнікоў лезла. Ваўкавічы Тал. КРУЖ О'ЧАК (кружэ'чэк) м. Века ў бойцы. Бабу, дайтэ мнэ кружэчка накрыті бэйку, буду біті масло. Азарычы Пін. КРУЗЛЯ'К м. Асака. Крузляк ростэ no лугэх i no булогзх. Бастынь Лун. КРУК I м. Кручок для скідашш гною на полі. Вазьмі крук. а то чым ты будзіш згрыбаць гной з воза. Моханава В.-Дзв. КРУК II м. Крумкач. Крук чорны ляціць. Паляцкішкі Вор. КРУМЧА'ЦЬ незак. Крумкаць. Будзя цёпла, жабы крумчаць. Барыскі Лаг. КРУПЕ'НЯ ж. Суп з ячных круп. Наоарыла крупені i капусты на абет. Моханава В.-Дзв. КРУП-КРУП-КРУП! выкл. Ужываецца, калі падзываюць куранят. Ністанішкі Смарг., Паляцкішкі Вор. КРУПЯ'НКА ж. Toe, што i кошанка. Почысціла кішкі тонкіе на куўбасы, a тоўстые — кутніцу — на крупянку. Бобрыкі Петр. КРУТАГАЛО'ВІК м. Апалонік. Крутагаловік тоя, што i пранік. ён развіваецца з ікры жабы з большой галавой i хяастом. Навасёлкі Свісл. КРУ'ХІ I толькі мн. Мясны суп з рошчынай. На вадзе варацца мясо. Тады гэту ваду падкалачваюць кіслай рашчынай, вот вам гэта i ёсць крухі. Міратычы Кар. КРУ'ХІ II толькі мн. Кісла-салодкі напітак. Tрэба сёня спячы плясняка на скаварадзе. Я спякла плясняк. трэбо зрабіць крухі. Плясняк так не ядуць, бо ён салоткі. ён пячэцца з жытнёй мукі. Плясняк кідаюць у халодну воду i ён кісня. Калі плясняк укісня, то гэто ужо будуць крухі. У крухі падліваюць вады, тады гэта ужо будзя квасок ці квас. Міратычы Кар. КРУЦЕ'ЛКА (круте'лка) ж. Калатоўка. Зрабів хваёву крутелку, буду тоўчы свіням. Бастынь Лун. КРУЦЁЛКА I (крутёлка) ж. Toe, што i круцелка. Крутёлка poбіцца з сукаватэй хвэйкі. Крутёлкай таўкуть свіням булбу. Бастыпь Лун
Дадатковыя словы
kpokba, зев, крахаць, кроюшка, кругоука, кружэчэк, крупеня, крупянка, крутелка, очак
8 👁