КНІЖЫЦЬ незак. Кружыць. Мухі кніжаць нат каструляй. Ністанішкі Смарг. КНУР м. Кныр. Мнэго кнурэй, трэбо одного пусціць на племя. Азарычы Пін. Покынув кнура на племе. Горск Бяроз. Трэба кнура пакладаць ды карміць на сала. Міратычы Кар. Буду кнура ляхчаць. Навасёлкі Свісл. У калхозі ёсь кнур. Ністанішкі Смарг. Було много кнуроў, а я аднаго кінуў. Кнур мой пародзісты. Паляцкішкі Вор. Многа кнуроў, надо выпакладаць, а пакінуць аднаго. Старае Сяло Зэльв. КНУРАВАЦЬ (кнуроваты) незак. Пра стан цечкі ў свінні. Моя свіня кнуроваты почала, пожэнэм до кнура. Горск Бяроз. КНЭБЕЛЬ (кнэбіль) м. Маленькая палачка, пры дапамозе якой вяжуць снапы. Кнэблім вяжуць снопа. Дзмітравічы Кам. КНЯЖ м. Шафер. От молодого прыехало аж два княжых. Одзін княж дзержаў венец у молодого. Бобрыкі Петр. КОБ злучн. Каб. Коб добра рабіць, трэбо вучыцца. Бобрыкі Петр. КОБАЧКА ж. Падлыжачная ямка, якая знаходзіцца пад грудзінай. Пад грудзямі ёсь кобачка. Падвярнула мне пат кобачку. Ністанішкі Смарг. КОВАРАТ м. Вочап. Журавель ляжыць на тоўстай бабе, а да жураўля прычэплін коварат. Навасёлкі Свісл. КОВЕНЬКА ж. Палка для апоры пры хадзьбе. Без етой ковенькі я не могу ходзіць. Бобрыкі Петр. КОВЕНЯ (ковэня) ж. Качарга. На ковэню набіў оджога. Выкопаў кляк на ковэню. Ковэнэ клековата. Бастынь Лун. КОЗЛІК м. Конік. Зелёные козлікі прыгают по сэны. Горск Бяроз. КОЗУБ м. Каробачка з бяросты для ягад. Зробів козуба бэрэстового і набрав позёмок. Бастынь Лун. КОЗЫР м. Казырок. Паламаўся ў шапцы козыр. Навасёлкі Свісл. КОКАЛЬ (коколь) м. Куколь. У жытэ ростэ і коколь. Горск Бяроз. КОКЕНЬ м. Ногаць. О, акі кокень больший на пальцу, обрэж его. Бобрыкі Петр. КОЛБА ж. Від свярдзёлка. Колба крутыты дыркы. Горск Бяроз. КОЛЕСА (колесо) н. Блок для падняцця вулея на дрэва. Возьмі колесо і ліну, будімо засмыкаті вулей на стэйло. Бастынь Лун. КОЛЕСА (колесо) н. Кола. Паламалосё колесо, а другого няма. Навасёлкі Свісл. КОЛЕСЦА н. Прадаўгаватыя брускі з кольцамі, на якія падвешваюцца ніты. За колесца чапляют ніты. Азарычы Пін. КОЛЬ прыназ. Каля. Ззаді коль потыліцы е долынка. Азарычы Пін. КОЛЬБА ж. Ручка ў пярэднім навоі красён. Кольба ў навойцы, кап палатно накручваць на навойку. Навасёлкі Свісл. КОЛЬБАЧКА ж. Жалезны прут у калаўроце, на якім круціцца кола. Кольбачка ўдзяваяцца ў кола, а на кольбачку накладаяцца цыганачка і круціць кола ў самапраццы. Навасёлкі Свісл. КОМ м. Яда з мятай бульбы, запраўленай салам. Мы наварым бульбы, качалкай стаўчом, заправім салам, вот вам і ком. Міратычы Кар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁