Старонка 83
◀ / 210 ▶
КЛЭМАК м. Клунак. Мы ішлі са сваімі клэмкамі аш да Кастуся. У мяне клэмак быў дужа цяжкі. Заазер'е Віл. КЛЮЕЦ м. Малаток для насякання камянёў у жорнах. Падай мне клюец, мне трэба накляваць камень у жорнах. Старонка Асіп. КЛЮКА ж. Прадаўгаваты брусок з кольцамі, на якія падвешваюцца ніты. Зацэпыла ніт за клюкы. Одна клюка вышэй, а другая ныжэй. Горск Бяроз. КЛЮЧ м. Вочап. Стоіт стовп, а на стовпу пуга лежыт, а до пугы прывязан ключ, а на ключы высыт вэдро. Горск Бяроз. Поломавс ключ у колодежа. Бастынь Лун. КЛЮЧ м. Кручок з загнутым канцом для выскубвання сена. Ключом наскубав сена дать коню. Бастынь Лун. КЛЮЧ м. Крыніца. Ключом выда б'ець. Там добрый ключ, можна напіцца ключавой вадзіцы. Сяляўшчына Рас. КЛЮЧКА ж. Кіёк, адзін канец якога ўсаджан у дзірку навоя і не дае навою круціцца. Ключка атпускаць аснову з навоя. Навасёлкі Свісл. КЛЮЧКА ж. Тое, што і ключ I. Ключка прыбіта да коварата, а на ключку вешаюць вядро. Навасёлкі Свісл. КЛЮЧЫ мн. Тое, што і калодзеж. У каровы пат пахай ёсь ключы, і па гэтых ключах узнаюць карову, ці добрая карова на малако. Вароніна Рас. Выбіраў карову, глядзеў ключы, кап добрая була. Ключы добрыя, павінна дываць мылыка. Якубова Рас. КЛЮЧЫШЧА (ключышчэ) н. Доўгае бервяно, якое кладуць на сохі ў будынку. Пыставів штыры сохі, а на сохі положыв ключышчэ, товсту дэрэвыну. Бастынь Лун. КЛЯВЕЦ (клевэц) м. Тое, што і клюец. Дай мне клевэц жорны біті. Бастынь Лун. КЛЯК м. 1. Сук. Тоўсты кляк зламаў вецер у грушы. Навасёлкі Свісл. 2. Корань. Выкопаў кляк на ковэню. Ковэня клековата. Бастынь Лун. КЛЯМАР м. Жалезная пласцінка на аглоблі, на якую надзяваюць атосы. Клямар прыбіты да аглабні, на які адзяваюць атосу. Міратычы Кар. КЛЯМКА ж. Прыстасаванне ў плузе для рэгулявання шырыні баразны. У дышлі на канцы ёсь клямка. У клямцы ёсь пяць дзірак. Клямку можна падымаць то ўніс, то ўгору. Ністанішкі Смарг. КЛЯМКА ж. Манішка. Прышы клямку ў рубашку і каўмер. Вароніна Рас. КЛЯМРА ж. Рэгулятар. У канцы дышла прымацована клямра. Азарычы Пін. КЛЯМРЫ мн. Быкі (у маста). Пачыніў мост і зробіў клямры, коб вэсной не знесла вода моста. Бастынь Лун. КЛЯПЧАНКА (клепчанка) ж. Невялікая пасудзіна з клёпак. Прорэзаў у клепчанцы заторы, коб уложыць дно. Бобрыкі Петр. КЛЯЦ м. Зуб (у баране, граблях). У брус заганяюць кляцы. Паламаўся кляц у граблях. Паўлавічы Клім. КНІГА ж. Кнігаўка. Кніга пулетела над булотом. Бастынь Лун. Скора к нам прыляцяць кнігі. Тульгавічы Хойн. КНІГІ толькі мн. Аддзел страўніка буйной рагатай жывёлы. Зарэзала карову, разрэзала трыбух, а там кнігі, кнігі, што я ні магла кнігі пачысціць. Касталомава В.-Дзв. КНІЖАЧНЫЙ прым. Страўнікавы. У коровы бэбэхі: одын простый, а другэй кніжачный бэбэх. Бастынь Лун.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 210 ▶