КІШКА' ж. Хамуціна. Трэба пачыніць кішку ў хамуце. Моханава В.-Дзв. Кішка ў хамуце прамацоўваяцца да кляшчэй. На каику i клешчы с-пат'■ споду i зверху накладаяцца лямяц. Навасёлкі Свісл.
КЛАД (клат) м. Шгабель дроў. Пасек бярозавыя дровы i злажыў у клат. Моханава В.-Дзв.
КЛАДЗЬ (кладь) ж. 1. Жардзіна, якая кладзедца паверх крокваў на страсе. Паставіў крокву i палажыў кладзь наверх на крокву. Жахавічы Маз. 2. Папярочнае бервяно пад падлогай. Паклаў кладзі, а цяпер буду масціць мост. Клаць у масту згніла. Ваўкавічы Тал.
КЛА'СЦІ (кла'стэ) незак. Надзяваць. Вын кладзе сорочку сыбэ. Дзмітравічы Кам. Гальку кладуць пат спадніцу. Калісь клалі на сябе станіка i гальку. Навасёлкі Свісл.
КЛАЧО'К м. Адходы пры прадзенні: воўны. Дрэнна счэсана воўна, адны клачкі. Упрала клачок, нітка стала няроўная. Клачкі нада выкідваць. Сяляўшчына Рас КЛЕ'ВАЦЬ незак. Слаба, чуць-чуць ліпець. ён чуць-чуць клеваіць, мусіць скора памрэць. Моханава В.-Дзв.
КЛЕВЯРЫ 'ШЧА н. Канюшынішча. Клевер скасілі, засталося клевярышча. Шкураты Браг, КЛЕН'Ц (клэ'нц) м. Клятва. Шчо его клэнц, ён ето нэ зробыт, а дае клэнц. Горек Бяроз.
КЛЕ'ПАЛА (кле'пало) н. Няроўнасці на палатне касы. Не ўмеў клепаті косу i зробыў клепало. Бастынь Лун.
КЛЕ'ПНЯ ж. Лапа. Кошка склала свое клепні i спіць, а одной клепней ворочав. Бобрыкі Петр.
КЛЕ'ШНІ мн. Ніты (у кроснах). Навіла кросна, укынула ў клешні основу i выткала ў штыры клешні чыноватного полотна. Г о рек Бяроз.
КЛЕ'ШНЯ ж. Калоша ў штанах. Пашыла ў ганавіцах шырокія клешні. Вострава Маст.
КЛІНБ м. Маленькая палачка, пры дапамозе якой вяжуць снапы. Пашла баба жыто жаты i зобыла клінба взяты, i нэ було чым снопы вэзаты. Горек Бяроз.
КЛІНДА'ТЫЙ прым. Клышаногі. Паш.оў кліндатый, колені ў сэрэдыну, a ногі ўрось. Бастынь Лун.
КЛІНО'К м. Запатылак. Надзень баночку i забі клінка, коб не спадовала коса з косья. Бобрыкі Петр.
КЛГЦВІНА ж. Цвікля. У штанах у кятурцы ўшыта кліцвіна. Якубова Рас.
КЛО'ПАТ (кло'пот) м. Дошчачка з дзірачкай, куды памяшчаецца верхні канец млёна. Прыколотіў клопот i ўдеў млён у клопот. Бастынь Лун.
КЛО'ПАЦЬ незак. Квактаць. Курыца хоча садзіцца на яйцы i клопая, трэбо прывязаць. Курыца начала клопаць, надо пасадзіць пад рэшата. Навасёлкі Свісл.
КЛО'ХКАЦЬ незак. Toe, што i клопаць. Курыца клохкаіць, нада садзіць на яйцы. Моханава В.-Дзв.
КЛУ'МЛЯ ж. Ручная рыбалоўпая снасць з сеткі, нацягнутай паміж двума кійкамі (ловяць у яе двое). Пачыніў клумлю, пойдзім рыбу лавіць. Жахавічы Маз.
КЛЫК м. Жмут. Узяў клык сена пат паху. Я клык кудзелі cnpaла. Міратычы Кар. 6 Зак
Дадатковыя словы
кластэ, класці, клеваць, кленц, клепала, клепня, клопат, клохкаць, клінок
34 👁