АБСКАБЛІ'ЦЬ (апскаблі'ць) зак. Акарыдь. Пайду апскабліо бярвеньня, а то стала порціцца. Моханава В.-Дзв. АБСТРАКІ'ВІЦЬ (апстракі'віць) зак. Апячы (крапівой). Усе лыткі апстраківіла страківой. Сяляўшчына Рас. АБУЛО'НКА ж. Шыба. У ваше пабілася абулонка, нада засцякліць. Моханава В.-Дзв. АБУ'РАНЫ толькі мн. Дробныя каласкі, саломка, якія астаюцца пры арфаванні збожжа. Калі жыта веюць ці арфуюць, пух лажыцца зразу, а за пухам лажацца абураны, а за абуранамі лажыцца пазадьдзя, а за пазадьдзям лажыцца чалавое жыта. Шкураты Браг. АБХАДЗІ'ЦЦА (апхадзі'цца) незак. Упраўляцца па гаспадарцы. Трэба іці апхадзіцца каля скаціны. Ністанішкі Смарг. АБЦЭ'НГІ (обцэ'нгі) толькі мн. Абцугі. Дай обцэнгі вырваті. гоздь. Бастынь Лун. АБЦЯ'ЖКІ (апця'шкі) толькі мн. Адходы пры трапанні лёну. Лён трыпалі і апцягвалі апцяшкі, а с апцяшкаў вілі вяроўкі. Сяляўшчына Рас. АБЧО'СКІ (апчо'скі) толькі мн. Пачассе. Калі чысалі лён сьвінэю шчоткаю, у руках астываўся кужаль, а на шчоткі апчоскі. Ваўкавічы Тал. АБШЛО'Г (апшло'х) м. Манжэта. У каптане ў рукаве ў нізу апшлох прышы. Ушы ў апшлох гузіка. Міратычы Кар. АБШЛУКАТО'ВАЦЬ (обшлукото'ваць) незак. Абабіваць. Просо обшлукотовалі, сушылі, тоўклі і варылі. Бобрыкі Петр. АБШЫ'УКА (обшы'вка) ж. Пояс у фартуху. Увэрсэ хвартух обшыты обшывкою. Азарычы Пін. АБЫЙСЦІ'СЯ зак. Пабегаць (пра карову). Карова мыя абыйшлася, цельная. Даўгабор'е Рас. АБЯЧЭ'ЙКА I (абічэ'йка) ж. Прыстасаванне, на якое матаюць ніткі. Ныпрала рукуятку і змытала на абічэйку. Сяляўшчына Рас. АБЯЧЭ'ЙКА II (абічэ'йка) ж. Біч (у цэпе). Угорынай прывізаў абічэйку да цапавіліна. Сяляўшчына Рас. АБЯЧЭ'ЙКА III ж. Павека. Яна ўжо закрыла свае абячэйкі — спіць. Не, адна абячэйка аткрыта, муся не спіць. Стайкі Барыс. АБЯЧЭ'ЙКА IV (абічэ'йка) ж. 1. Абечак (у рэшаце). Здзелаў абічэйку на рэшата. Вароніна Рас. 2. Абруч у жорнах. У жорнах на верхні камень набіваюць абічэйку. Якубова Рас. АВАДЗЁН м. Авадзень. Карову ўкусіў авадзён. Авадзён дужа кусаецца. Навасёлкі Свісл. АВЕ'ЧАЧКІ мн. Коцікі вярбы. На краснай вярбе авечачкі ўжо параслі. Якія жоўтыя авечачкі на галінцы вярбы. Шкураты Браг. АВО' часц. Вось. Во ён тут ляжыць, а я вярчусю, ішчу тапор. Моханава В.-Дзв. АВО'Й выкл. Выражае здзіўленне. Авой, які ён прыгожы, я такіх не відзела. Моханава В.-Дзв. АВО'Й-ВОЙ выкл. Тое, што і авой. Авой-вой, што ён тут нарабіў, што мы будзім дзелаць! Моханава В.-Дзв. АВУ'ЦЬ выкл. Ужываецца, калі адганяюць качак. Мнюхі, Казлы, Якубовічы, Пацеенкі Міёр., Раўбічы Мін. АГА'РТАЦЬ (агы'ртаць) незак. Абмятаць (муку ў жорнах). Агыртаць муку ў жорнах у дзірку. Ваўкавічы Тал. АГА'ТКІ толькі мн. Бяссмертнік. Агаткі растуць на сухом месцы і дзе пясок е. Агаткі трэба піць, калі пячонка баліць. Навасёлкі Свісл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
124 👁