АГІ'ЛЬ выкл. Ужываецца, калі адганяюць гусей. Агіль атселя! Барыскі Лаг. Агіль, пашлі! Моханава В.-Дзв. Агіль, куды вы! Мнюхі Міёр. АГІ'ЛЯ выкл. Toe, што i агіль. Моханава В.-Дзв. АГЛАБІНА' ж. Аглобля. Паламалася аглабіна, ды яшчэ ў дарозі. Клямар прыбіты да аглабіны, на які адзяваюць атосы. Міратычы Кар. АГЛАБНЯ' ж. Toe, што i аглабіна. Я сабе зрабіў добрую бярозавую аглабшо. Барыскі Лаг. АГЛА'ДКА ж. Аладка. Купила вэртяжку, кэб було у чом колотыты огладкы. Горек Бяроз. АГЛЕ'ДЗЕЦЬ зак. Угледзець. Схывала добра грошы, не, іна ш агледзела i ўзіла. Моханава В.-Дзв. АГЛО'БНЯ ж. Toe, што i аглабіна. Отэсные зубкы прыбываемо Oo аглобні. Горек Бяроз. Паламалася аглобня, трэба зрабіць новую. Заазер'е Віл. Я яшчэ летам загатовіў аглобні ў возі. Стайкі Барыс. АГНЕВІСКА (огнёвыско) н. Вогнішча. Пастухи разложылі огнёвыско. Горек Бяроз. АГНГСКА н. Toe, што i агнёвіска. Пастушкі кінулі агніска, трэба патушыць. Паляцкішкі Вор. АГНО'ЕК (огно'ек) м. Гніляк. Добрэ була дэрэвына, лэжала noкы зогныла, i лэжыт огноек. Горек Бяроз. АГНЯВІ'СКА н. Пажарышча. Хата згарэла, a засталося толькі агнявіска. Паляцкішкі Вор. АГРЬГЗАК (огры'зок) м. Кавалачак бульбіны, які застаецца пасля здзірання яе на тарцы. Во добрэ дэрэ бульбу, шчо i огрызков нэма. Паплавы Бяроз. Драла на тарку бульбу, a агрызкі кідала ў рашку. Калюга Лаг. АГРЭ'БАЦЬ (огрэ'баць) незак. Пагіраўляць бульбу пасля абганяння. Картоплі обогнаў, a цепер трэбо іці огрэбаць. Бобрыкі Петр. АДАГІХНУТДЦА зак. Расплаціцца, разлічыцца з вялікімі цяжкасцямі. Пазыч у яго грошы, дык тады i не адапхнесся i каровай. Моханава В.-Дзв. АДАРО'БКА (адаро'пка) ж. Прыстасаванне, на якое матаюць ніткі. Адаропка робіцца с кары. На адарожу мытаім прадзіныя ніткі. Якубова Рас. Раней ніткі мыталі юрком на адаропку. Вароніна Рас. Пачынак балыйый, i яго мыталі на адаропку. Сяляўшчына Рас. АДБІРА'ЦЬ незак. Выразаць пазы. Адборнікам адбіраюць чэцьверць на раму, на дзьверы. Шкураты Браг. АДБГУКА ж. Перагародка. Адбілі адбіўку на кухні. Ністанішкі Смарг. АДБРО'ДЗІЦЬ (одоро'дыты) зак. Адорадзіць. Трэбо ногамы одородыты, а тоды косыты, кэб чужого нэ зохвотыты. Горек Бяроз. АДВАРО'ТКА I ж. Лішак асновы ў шырыну пры накіданні ў ніты i бёрда, які ідзе назад. Пераснавала кросны, бёрда дванаццаць пасмаў, а я наснавала трынаццаць, вот i ідзе адваротка назад. Жахавічы Маз. АДВАРО'ТКА II ж. Борт пінжака. Зрабіў у піджаку адвароткі няроўньія, адна адваротка большая, а другая меншая. Шкураты Браг. АДВЕ'ДКІ (атве'ткі) толькі мн. Адведзіны. Хведараха радзіла сына, заўтра пайду ў атветкі. Моханава В.-Дзв. АДВО'НА (атво'на) прысл. Някрута. Прадзі к ужаль атвона, а не крута. Сяляўшчына Рас
Дадатковыя словы
агладка, агледзець, агноек, агрэбаць, агіля, адаробка, адбрадзіць, адбродзіць, адбіраць, адведкі, адвона, заазере, новўю, огрызок, одбро'дыты, одбродыты
32 👁