Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава

 ◀  / 210  ▶ 
АБСКАБЛГЦЬ (апскаблі'ць) зак. Акарыдь. Пайду апскабліо бярвеньня, а то стала порціцца. Моханава В.-Дзв. АБСТРАКГВІЦЬ (апстракі'віць) зак. Апячы (крапівой), Усе лыткі апстраківіла страківой. Сяляўшчына Рас. АБУЛО'НКА ж. Шыба. У ваше пабілася абулонка, нада засцякліць. Моханава В.-Дзв. АБУ'РАНЫ толькі мн. Дробиыя каласкі, саломка, якія астаюцца пры арфавапні збожжа. Калі жыта веюць ці арфуюць, пух лажыцца зразу, а за пухам лажацца абураны, а за абуранамі лажыцца naзадьдзя, а за пазадьдзям лажыцца чалавое жыта. Шкураты Браг. АБХАДЗІ'ЦЦА (апхадзі'цца) незак. Упраўляцца па гаспадарцы. Tрэба іці апхадзіцца каля скаціны. Ністанішкі Смарг. АБЦЭ'НГІ (обцэ'нгі) толькі мн. Абцугі. Дай обцэнті вырваті. гоздь. Бастынь Лун. АБЦЯ'Ж КІ (апця'шкі) толькі мн. Адходы пры трапанні лёну. Лён. трыпалі i апцягвалі апцяшкі, а c апцяшкаў вілі. вяроўкі. Сяляўшчына Рас. АБЧО'СКІ (апчо'скі) толькі мн. Пачассе. Калі чысалі лён сьвінэю шчоткаю, у руках астываўся кужаль, а на шчоткі апчоскі. Ваўкавічы Тал. АБШ ЛО'Г (апшло'х) м. Манжэта. У каптане ў рукаве ў нізу апшлох прышы. Ушы ў апшлох гузіка. Міратычы Кар. АБШ ЛУКАТО'ВАЦЬ (обшлукото'ваць) незак. Абабіваць. Просо обшлукотовалі, сушылі, тоўклі i варылі. Бобрыкі Петр. АБШ Ы 'УКА (обшы'вка) ж. Пояс, у фартуху. Увэрсэ хвартух обшыты обшывкою. Азарычы Пін. АБЫ ЙСЦІ'СЯ зак. Пабегаць (пра карову). Карова мыя абыйшлася, цельная. Даўгабор'е Рас. АБЯЧЭ'ИКА I (абічэ'йка) ж. Прыстасаванне, на якое матаюць ніткі. Ныпрала рукуятку i змытала на абічэйку. Сяляўшчына Рас. АБЯЧЭ'ИКА II (абічэ'йка) ж. Біч (у цэпе). Угорынай прывізаў абічэйку да цапавіліна. Сяляўшчына Рас. АБЯЧЭ'ИКА III ж. Павека. Яна ўжо закрыла свае абячэйкі — спіць. Не, адна абячэйка аткрыта, муся не спіць. Стайкі Барыс. АБЯЧЭ'ИКА IV (абічэ'йка) ж. 1. Абечак (y рэшаце). Здзелаў абічэйку на рэшата. Вароніна Рас. 2. Абруч у жорнах. У жорнах на верхні камень набіваюць абічэйку. Якубова Рас. АВАДЗЁН м. Авадзень. Карову ўкусіў авадзён. Авадзён дужа кусаецца. Навасёлкі Свісл. АВЕ'ЧАЧКІ мн. Коцікі вярбы. На краснай вярбе авечачкі ўжо параслі. Якія окоўтыя авечачкі на галінцы вярбы. Шкураты Браг. ABO' часц. Вось. Во ён тут ляжыць, а я вярчусю, ішчу тапор. Моханава В.-Дзв. АВО'Й выкл. Выражае здзіўленне. Авой, які ён прыгожы, я такіх не відзела. Моханава В.-Дзв. АВО'Й-ВОЙ выкл. Toe, што i авой. Авой-вой, што ён тут нарабіў, што мы будзім дзелаць! Моханава В.-Дзв. АВУ'ЦЬ выкл. Ужываецца, калі адганяюць качак. Мнюхі, Казлы, Якубовічы, Пацеенкі Міёр., Раўбічы Мін. АГА'РТАЦЬ (агы'ртаць) незак. Абмятаць (муку ў жорнах). Агыртаць муку ў жорнах у дзірку. Ваўкавічы Тал. АГА'ТКІ толысі мн. Бяссмертнік. Агаткі растуць на сухом месцы i дзе пясок e. Агаткі трэба піць, калі пячонка баліць. Навасёлкі Свісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абхадзіцца, абцэнгі, абцяж, абчоскі, абячэика, абічэйка, авуць, агартаць, апскабліць, апстраківіць, даўгаборе, дробйыя, йсціся, лог, лукатоваць, обцэнгі, обшлукотоваць, обшывка
25 👁
 ◀  / 210  ▶