Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава

 ◀  / 210  ▶ 
АБЛАТО'ШЫЦЬ зак. Абтрэсці, абабраць, абабіць. Сягодня ноччу ўсе яблакі аблатошалі i сукі пылымалі. Моханава В.-Дзв. АБЛЕ'ТАК м. Дровы, якія пералетавалі. На зіму загатоўленый аблетак паліць у печы. Ета дровы, якія пералетаваюць i перазімуюць. Шкураты Браг. АБЛЕ'ТКАВЫ прым. Які мае адносіны да аблетка. Трэба зрабіць скітку, злажыць аблетнавыя дровы ў скірту. Шкураты Браг. АБЛІ'ПКІ толькі мн. Шалёўка (y дзвярах i вокнах). Нада прыбхць к ушыкам абліпкі. Якубова Рас. У адным акне ёсць абліпкі, a ў другім нет. Прыбі к акну абліпкі. Вароніна Рас. АБЛІТУ'РА ж. Шалёўка. Зрабі мне вокны c аблітурай. Аблітуpa прыбіваецца да ушакоў. Паляцкішкі Вор. АБМА'НКА (обма'нка) ж. Пустышка. Дай дітяті обманку i буде спать. Бастынь Лун. АБМЕ'ШКА ж. Мука для абмешвання корму свінням. Намалоў абмешкі мех, цяпер будзіць надоўга свіням абмешваць. Абмешка добра вышла еты рас. Моханава В.-Дзв. АБМЫ 'ЛАК м. Змылак. Абмылак ляжыць на брылю, вазьмі i памый ногі. Моханава В.-Дзв. АБМЫ 'ЛКІ толькі мн. Мыльная вада, у якой мылі бялізну. У абмылках памый атнімку. Моханава В.-Дзв. АБН О ТА (обно'га) ж. Пылок, які збірае i нясе пчолка на лапках. Пчолка собірае з квятков пылок І на лапках несёт обногу. Бастынь Лун. АБНО'Ж КА (абно'шка) ж. Тое, што І абнога. Пчыла нясець абношку на ношках. Сяляўшчына Рас. АБО'ЛТУС м. Асталоп. Аболтус еты нічога не дзелаіць, а толькі ляжыць i спіць. Моханава В.-Дзв. АБО'РАГ (обо'рог) м. Прыстасаванне з чатырох слупоў i пад'ёмнай стрэшкі для сена. Зробыв оборога на сено, кэб нэ замокало. Оборог мает толыи стрэху, а стэн нэма. Горек Бяроз. АБО'РШК, м. Вушка ў лапці. Нада вітушкі ўцягнуць у аборнік i абуць лапці. Пырваўся адзін аборнік у лапці. Даўгабор'е Рас. Уцягнула вітушкі ў аборнікі лапцей i абула лапці. Сяляўшчына Рас. АБРА'ДЗІЦЦА (обра'діцца) зак. Адзецца прыгожа. 0, вэй, вэй, ак вэна обраділаса. хорошэ, хороша платье наложыла. Бастынь Лун. АБРО'ТНІК (обру'тнік) м. Повад пры аброці. Прыв'яжы ік оброці обрутнік. Возьміце обрутнік у рукі, дай ведзіце коня. Бобрыкі Петр. АБРУ'ЗГНУЦЬ зак. Апухнуць, ацячы (пра твар, ногі). У міне ногі абрузглі дужа. Моханава В.-Дзв. АБРУ'Ч м. Тупы край касы. Парэчча, Асёткі, Якубова Рас. Палатно лопнула аш ды самага абруча ў касе. Абруч у касе тоўшчы за палатно. Міратычы Кар. Дыса скасілася аш да абруча. Булыніна Рас. АБРЫ 'Д (абры'т) м. Утора. Дзешка складаецца с клёпак, у клёпках вырызаюцца абрыды, a ў абрыт устаўляецца дно. Абрыт дрэнна вырызаў. Якубова Рас. АБРЭ'ЗГЛЫ Й (обрэ'зглый) прым. Апухлы. Вон обрэзглый, у его тэло обрэзглое, як пальцэм ткнув у тэло, то получаецца бо мысочка маленька. Горек Бяроз. АБСА'ДА (апса'да) ж. Аправа (для вакон i дзвярэй). Прыгытываў апсаду для дзьвярэй i вокан. Моханава В.-Дзв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аблатошыць, аблеткавы, абманка, абнож, абношка, абораг, аборшк, абрадзіцца, абротнік, абрузгнуць, абрэзглы, абсада, апсада, даўгаборе, обманка, обнога, обрадіцца, падёмнай, прывяжы
27 👁
 ◀  / 210  ▶