ААБАДЗЁН м. Авадзень, Абадзён дужа кусае кароў. Старае Сяло Зэльв.
АБАЛО'ШСТЫИ (оболо'ністый) прым. 3 абалонню. Оболоністый хвэйнік, бо стегаецца смола. Бастынь Лун.
АБАЛО'НЬ (оболо'нь) ж. Слой драўніны з гадавымі кольцам!. Зрэзаў хвэйку І можно узнать, сколькі ёй год по оболоні. Бастынь Лун.
АБАПНУ'ЦЦА зак. Завязаць фартух. Абапніся хвартухом, а то плацця зымажыш. Моханава В.-Дзв.
АБВА'РАНІКІ мн. Бульба, звараная ў лупінах. Ля, маму, звары на абет абваранікаў, i будзім есці с кіслым малаком. Наваеёлкі Свісл.
АБДА'ШАК м. Застрэшак у нізе франтона. Зрабіў шчыт у концы хаты i зрабіў абдашак. Альхоўка Навагр.
АБДЗЕРАК м. Кавалачак бульбы, які застаецца пасля здзірання яе на тарцы. Дзяры бульбу ўсю i ні кідай балычэя абдзгркі. O, які абдзёрак ты пакінула. Ваўкавічы Тал.
АБДЗ ё РКА ж. Toe, што i абдзёрак. Мама, я ўсе рукі надрала, маленькую абдзёрку пакідала. Варонавічы Пух.
АБДЗІ'РКІ (обді'ркі) толькі мп. Зрэб'е. Обдіркі із ылну называюцца верхов'е. Азарычы Пін. Абдзірала лён на грзбень i собрала много абдзірак. Шкураты Браг.
АБЕРЛКУХТА (обэрлю'хта) ж. Фрамуга. У вокновы зробыв у вэрху обэрлюхту. Вона одчыняецца увэрх. Горек Бяроз.
АБЕ'РНІЦЫ мн. Дошкі, што ставяцца на калёсы замест драбін пры пёравозцы сена, снапоў. Калі трэба вазіць сена або снопы, тады кладуць аберніцы. Г эта такія дошкі, якія кладуцца na бакох цялегі. Навасёлкі Свісл.
АБЕ'РТІўА (обе'ртка) ж. Скіба (хлеба). Гэ, з'еў цэлу обертку хлеба. На ўсю кулідку обертку одрэзаў. Бобрыкі Петр.
АБЕ'ЧКАI ж. Прыстасавапне, на якое матаюць ніткі. Змытала дзьве шпулі пражы на абечку. Моханава В.-Дзв.
АБЕ'ЧКАII (обе'чка) ж. Абечак (у рэшаце). Зделав обечку для сіта. Бастынь Лун. Абыдраў старую ліпіну i здзелаў абечку ў рэшата. Моханава В.-Дзв.
АБЖЫ'РНЫЙ (обжьГрный) прым. Пражэрлівы. Обжырный вэн, богато есть. Бастынь Лун.
АБЗО'ЛЫ (обзэ'лы) мн. Першы, знадворны слой дрэва. Чому ты дэрэво нэ обрэзов, порэзов, а обзэлы оставів. Горек Бяроз.
АБІРЫ 'ЧЫЦЬ зак. Ацерабіць (пра капусту, бурачкі, бручку). Выкопала бручку i буракі, а ціпер трэба іх абірычыць. Сімакава Кар
Дадатковыя словы
абалонь, абалош, абапнуцца, абваранікі, абдзіркі, абертіўа, абечка, абзолы, верхове, зеў, зрэбе, обертка, обечка, оболонь, обэрлюхта
73 👁