Старонка 70
◀ / 210 ▶
КАЗЛЫ толькі мн. Сталюга. Палажы бервяно на казлы і будзім пілываць. Моханава В.-Дзв. КАЗНІЦКА ж. Газоўка. Запалі казніцку і постав на стэл. Бастынь Лун. КАЗУБЧЫК (козубчык) м. Каробачка з бяросты для ягад. Содраў беросту і зробіў козубчыка і набраў у козубчык пазёмкі. Бобрыкі Петр. КАЗЫРОК (козырок) м. Выступ у коміне, на які кладуць запалкі. На козырку лежать спічкі. Бастынь Лун. КАЗЫРОК (козырок) м. Застрэшак у нізе франтона. Трэбо зробіць козырок, а то зацекае сцена. Зробіў зашчыту і козырок, а цепер надо прыбіць ік лату ветраніцы. Бобрыкі Петр. КАЗЮЛЬКА ж. Тое, што і казёл III. Дзед узяў казюльку і сняў чобаты. Касталомава В.-Дзв. КАЙ прыназ. Каля. Сэв кай батько і сыдыт. Азарычы Петр. КАЙСТРА (койстра) ж. Кастрыца. Траплю лён, леціць курово і койстра. Бобрыкі Петр. КАЙСТРЫЦА ж. Тое, што і кайстра. Кайстрыцы засыпала за акно, коб цяплей було. Шкураты Браг. КАКАРУЗА ж. Кукуруза. Гэтага году добрая какаруза. Жахавічы Маз. КАКАРУЗІСКА (какарузіско) н. Поле, з якога сабралі кукурузу. Мэсто, дэ росла какаруза, зовэм какарузіско. Азарычы Пін. Гані вавечкі на какарузіско. Навасёлкі Свісл. КАКАРУЗІШЧА н. Тое, што і какарузіска. Гані кароў на какарузішча. Жахавічы Маз. КАКАРУЗНІСКА (какарузніско) н. Тое, што і какарузіска. Какаруз звезлі, засталосё какарузніско. Міратычы Кар. КАКОРЫНА ж. Тоўсты блін з цёртай бульбы. Ныдрала бульбы і спікла какорыну. Якубова Рас. КАЛ м. Замёрзлая на дарозе гразь. Снегу німа, адзін кал па дарозі, што ўсе калёсы разбіў, едучы па калу. Навасёлкі Свісл. Кал на дорогі, нэможно проехаті. Азарычы Пін. На гуліцы кал, што ног нэ вытэнуты. Горск Бяроз. КАЛАБОК м. Маленькая булачка. Лошкай аскрыбла дзешку, спікла калабок, і ў дзяжы кінула калабок ны зыкваску. Сяляўшчына Рас. КАЛАВУРЫЦЬ незак. Вартаваць. Пайду сат калавурыць, а то усе яблыкі аблатошылі. Моханава В.-Дзв. КАЛАКОР (колокор) м. Бразготкі. Прывяжы ік дуге колокора, поедзім у сваты. Бобрыкі Петр. КАЛАКУН м. Звон. Калакун на цэркві велікій вісіць. Жахавічы Маз. КАЛАСАВІННЕ н. зборн. Дробная салома, якая вытрасаецца са снапоў пасля малацьбы. Бяруць сноп зы макавіну і вытрысаюць каласавіння, а лепшая салома на кулі. Ваўкавічы Тал. КАЛАТОЎКА ж. Палка з кружком на канцы для збівання масла. Памыла калатоўку, уклала ў збойку і буду біць масла. Даўгабор'е Рас. КАЛАТОШКА (колотошка) ж. Шляга з тоўстым канцом, пры дапамозе якой колюць дровы сякерай. Дрова тоўстые, без колотошкі не поколоть. Бастынь Лун. КАЛАТУХА ж. Гразь на дарозе. Па дарозі тыкая калатуха, аш па трупкі ў калёсах. Моханава В.-Дзв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 210 ▶