КАВЕ'НЧЫЦЦА (ковэ'ичыцца) незак. Мучыцца. Бона з ім ковэнчыцца усе свое жыццё. Горек Бяроз.
КАВЕ'НЬКА ж. Палка для апоры пры хадзьбе. Я без кавенькі не магу хадзіць. Якубова Рас.
КАВЯНГШЧА (ковэні'шчэ) н. Дзяржанне качаргі. Паломалоса ковэнішчэ у ковэні. Бастынь Лун.
КАВЯНЯ' (ковэня') ж. Качарга. Нет ковэні, а то трэбо жар выгрэбці з печы. Бастынь Лун.
КАГА'ЦЬ (кага'ті) незак. Казаць. Кагалі затоўка i кагалі скороміна для запраўкі яды. Бастынь Лун.
КАДО'БЧЬІК (кодэ'бчык) м. 1. Пасудзіна для сала. Наложила кодэбчык сала. Бастынь Лун. 2. Маленькая скрыначка для дробных рэчаў. У скрыні пры боку е кодэбчык, де мы кладемо ніткі, клубкі. Бастынь Лун.
КАДО'УБЧЫК м. Пасудзіна для мукі. Маленькі кадоўпчык, у якім прыносілі муку рашчыняць хлеп. Старана Асіп.
КАДУБЕ'Ц м. Шпакоўня. У маём кадубцэ шпакі вядуцца. Haвасёлкі Свісл.
КАДУ'ШКА ж. Калодка (у коле). Зрабіў спіцы ў кадушку i набіў обад, а на обад нацягнуў шыну, от i калясо гатова. Шкураты Браг.
КАЖА'РКА (кыжа'рка)ж. Стары кажух. Накінь на сябе кыжарку. Якубова Рас.
КАЖА'РЫНА (кыжа'рына) ж. Toe, што i кажарка. Пасля вайны была адна толькі кыжарына, i ўсё нажылі. Сяляўшчына Рас.
КАЗА' I ж. Кольца, якім прымацоўваецца шыйка касы да касся. Трэба віткаю прывязаць казу ік касе i забіць запатылка. Шкура ты Браг.
КАЗА' II ж. Касмык травы, пакінуты пры касьбе. Кеаска касіў, аставалася каза, ні дакасіў, а па ўсёй пожні сколькі коз нарабіў. Навасёлкі Свісл.
КАЗА' III ж. Маленькія санкі. Паеду ў лес na броўны. Прывяжу к саням казу, бо на сані i на казу буду класці доўгія броўны. Барнеи Лаг. Гэта каза меншая за абыкнавенныя сані І большая за падсанкі. На гэтай казе бабы вазілі дровы з лесу. Заазер'е Віл.
КАЗА' IV ж, Падсядзёлак. Палажыця на спіну каню казу І зацягніця падпінкай. Ністанішкі Смарг.
КАЗАКЕ мн. Сажань дроў. Казакі — гэта значыць 2 метры ширины І 2 метры даўжьіні, адзін метр высаты, вот i казакі, у якія складаім дровы. Карабаўшчына Бабр.
КАЗА'Н {кыза'н) м. Вялікі кацёл для прыгатавання ежы. На вечар звару кызан бульбы i з малачком будзім есці. Замошша Рас.
КАЗЕ'ЛЬЧЫК м. Конік. Казельчыкі прыгаюць па сені. Ністанішкі Смарг.
КАЗЁЛI м. Тое, што І казельчык. Як многа казлоў у сені. 3ялёныя козлы скачуць па сені. Моханава В.-Дзв.
КАЗЁЛII м. Масляк (грыб). Што ты адных казлоў ныбрала, ці другіх грыбоў не было? Моханава В.-Дзв.
КАЗЁЛIII м. Дошчачка з выемкаю для здымання ботаў. Дай козёл зняць боты. Замошша Рас.
КАЗЛЬГI (казлэ') толькі мн. Прылада для наматвання пражы. 3 вітушак развіваюць пражу на казлэ, а з казлоў снуюць. Miратычы Кар
Дадатковыя словы
заазере, кавенчы, кавенька, кагаті, кагаць, кадобчьік, кадоубчы, кадубец, кажарына, казан, ковэичыцца, кыжарка
27 👁