АБЛАТОШЫЦЬ зак. Абтрэсці, абабраць, абабіць. Сягодня ноччу ўсе яблакі аблатошалі і сукі пылымалі. Моханава В.-Дзв.
АБЛЕТАК м. Дровы, якія пералетавалі. На зіму загатоўленый аблетак паліць у печы. Ета дровы, якія пералетаваюць і перазімуюць. Шкураты Браг.
АБЛЕТКАВЫ прым. Які мае адносіны да аблетка. Трэба зрабіць скітку, злажыць аблеткавыя дровы ў скірту. Шкураты Браг.
АБЛІПКІ толькі мн. Шалёўка (у дзвярах і вокнах). Нада прыбіць к ушыкам абліпкі. Якубова Рас. У адным акне ёсць абліпкі, а ў другім нет. Прыбі к акну абліпкі. Вароніна Рас.
АБЛІТУРА ж. Шалёўка. Зрабі мне вокны с аблітурай. Аблітура прыбіваецца да ушакой. Паляцкішкі Вор.
АБМАНКА (обманка) ж. Пустышка. Дай дітяті обманку і буде спать. Бастынь Лун.
АБМЕШКА ж. Мука для абмешвання корму свінням. Намалоў абмешкі мех, цяпер будзіць надоўга свіням абмешваць. Абмешка добра вышла еты рас. Моханава В.-Дзв.
АБМЫЛАК м. Змылак. Абмылак ляжыць на брылю, вазьмі і памый ногі. Моханава В.-Дзв.
АБМЫЛКІ толькі мн. Мыльная вада, у якой мылі бялізну. У абмылках памый атнімку. Моханава В.-Дзв.
АБНОГА (обнога) ж. Пылок, які збірае і нясе пчолка на лапках. Пчолка собірае з квятков пылок і на лапках несёт обногу. Бастынь Лун.
АБНОЖКА (абношка) ж. Тое, што і абнога. Пчыла нясець абношку на ношках. Сяляўшчына Рас.
АБОЛТУС м. Асталоп. Аболтус еты нічога не дзелаіць, а толькі ляжыць і спіць. Моханава В.-Дзв.
АБОРАГ (оборог) м. Прыстасаванне з чатырох слупоў і пад'ёмнай стрэшкі для сена. Зробыв оборога на сено, кэб нэ замокало. Оборог мает толькі стрэху, а стэн нэма. Горск Бяроз.
АБОРНІК м. Вушка ў лапці. Нада вітушкі ўцягнуць у аборнік і абуць лапці. Пырваўся адзін аборнік у лапці. Даўгабор'е Рас. Уцягнула вітушкі ў аборнікі лапцей і абула лапці. Сяляўшчына Рас.
АБРАДЗІЦЦА (обрадзіцца) зак. Адзецца прыгожа. О, вэй, вэй, ак вэна обрадзілася хорошэ, хорошэ платье наложыла. Бастынь Лун.
АБРОТНІК (обрутнік) м. Повад пры аброці. Прыв'яжы ік оброці обрутнік. Возьміце обрутнік у рукі, дай ведзіце коня. Бобрыкі Петр.
АБРУЗГНУЦЬ зак. Апухнуць, ацячы (пра твар, ногі). У міне ногі абрузглі дужа. Моханава В.-Дзв.
АБРУЧ м. Тупы край касы. Парэчча, Асёткі, Якубова Рас. Палатно лопнула аш ды самага абруча ў касе. Абруч у касе тоўшчы за палатно. Міратычы Кар. Кыса скасілася аш да абруча. Булыніна Рас.
АБРЫД (абрыт) м. Утора. Дзешка складаецца с клёпак, у клёпках вырызаюцца абрыды, а ў абрыт устаўляецца дно. Абрыт дрэнна вырызаў. Якубова Рас.
АБРЭЗГЛЫЙ (обрэзглый) прым. Апухлы. Вон обрэзглый, у его тэло обрэзглое, як пальцэм ткнув у тэло, то получаецца бо мысочка маленька. Горск Бяроз.
АБСАДА (апсада) ж. Аправа (для вакон і дзвярэй). Прыгытываў апсаду для дзьвярэй і вокан. Моханава В.-Дзв.
96 👁