ЗАЎСІМ прысл. Зусім. Ну, што ву, яно заўсім шчэ малое. Шкураты Браг.
ЗАХРАМІЦЬ (захроміті) зак. Застраміць. Острэнец, захроміла ім пальца. Бастынь Лун.
ЗАЦЕЛЛІВЫЙ (зателлівый) прым. Наравісты. Зателлівый кэнь, вэн скінэ тэбэ. Бастынь Лун.
ЗАЦЕРТАЧ (затэртач) м. Сталярны інструмент для выемкі пазоў. Затэртач зарэзоваты ўторы ў бэльчэковы. Горск Бяроз.
ЗАЦІРАЧ м. Тое, што і зацертач. Зацірачом вырэзваюць рысы, кап уставіць дно. Навасёлкі Свісл.
ЗАЦІРУХА (затіруха) ж. Зацірка (страва). Затіруха — гэ слово двоять, е і затірка. Бастынь Лун.
ЗАЦЯЛЕШНІКІ (зацелешнікі) толькі мн. Чалеснік. Поставіў у чечы зацелешнікі, цепер трэ солом'е вувесці. Ток уложылі ў печы, цепер трэбо зацелешнікі поставіць, а на зацелешнікі солом'е уложыць. Бобрыкі Петр.
ЗАШОРХНУЦЬ (зашорхнуті) зак. Пакрыцца тонкім ільдом. На воде ў вэдрэ зашорхлі ласіцы. Бастынь Лун.
ЗАШПУЛЬВАЦЬ незак. Зашпільваць. Ня хоча зашпульваць гузікі. Жахавічы Маз.
ЗАШЧАПІЦЬ зак. Зашпіліць. Жахавічы Маз.
ЗАШЧЫТА ж. Франтон. Здзелаў хату, а цепер трэ забіць зашчыту. Зробіў зашчыту і козырок, а цепер трэбо прыбіць ік лату ветраніцы. Бобрыкі Петр.
ЗАШЭРХНУЦЬ зак. Тое, што і зашорхнуць. Вада зашэрхла ў канаві. Парэчча Гродз.
ЗАЯДА (зыяда) м. і ж. Задзіра. Вот гэта заяда с кожным заідаіцца. Замошша Рас.
ЗБІВАЦЬ незак. Пластаваць сена. Ідзі пласты збівай, сена сухое, будзім вазіць у пуню. Даўгабор'е Рас.
ЗБІВАЧЫ мн. Брускі, якімі збіваюць кросны. Прынясі зьбівачы, буду кросны зьбіваць. Паляцішкі Вор.
ЗБОІНЫ мн. Папярочныя перакладзіны, якімі збіваюць кросны. Ставімо статівінне і збіваемо збоінамі. Да збоіны прыставляют поножэ. Азарычы Пін.
ЗБОІЧЫ м. Тое, што і збівачы. Прынясі ставы і збоічы, будзім збіваць кросны. Моханава В.-Дзв.
ЗБОЙКА ж. Маслабойка. Налій у збойку смітаны, буду біць масла. Сяляўшчына Рас. Збіла масла і памыла збойку. Даўгабор'е Рас.
ЗБРЫЗГНУЦЬ зак. Пракіснуць. Так цёпла, што от малако, што раніцай падаіла, збрызгла. Стайкі Барыс.
ЗБРЫЦЦА зак. іран. Збегчы, схавацца. Госты прышлі, а вон с хаты збрыўса. Горск Бяроз.
ЗБУТЛЕЦЬ (збутлеты) зак. Спарахнець. У мэнэ одэжа лежала, лежала і збутлела. Горск Бяроз.
ЗБУЯЦЬ зак. Разрасціся націннем на шкоду плоданашэнню. Вот бульба збуяла — быльнік вялікі і зялёны, а пат кустом нічога няма. Альхоўка Навагр.
ЗБЫТКАВАЦЬ (збыткоматы) незак. Здзеквацца. Вон коло ее збытковав. Горск Бяроз.
ЗВАНЕЦ (звонец) м. Званок. Павесів корові звонец, каб было чувать, де вона ходіть. Бастынь Лун.
85 👁