ЗА'САУКА ж. Дошчачка, якой закрываюць выграбную адтуліну. ЗакрЫй засаўку ў жорнах, кап мука ня сыпалася. Ваўкавічы Тал.
ЗА'СЕК (за'сік) м. Засёк. У клеці былі засікі, куды сыпалі жыта, авёс, ячмень. Ваўкавічы Тал.
ЗАСЕ'КА ж. Яслі. Палажы ў засеку каню сена. Жахавічы Маз.
ЗАСЕ'ЧАК (засе'чок) м. Toe, што i засека. Сходы положи в засечок конёвы сэно. Горек Бяроз.
ЗАСІ'ЛІЦЬ зак. Зачэрпаць. Пайду засілю вады ў вядро. Ністчпішкі Смарг.
ЗА'СМЫК м. 1. Адходы пры прадзешіі воўны. От нычого вовну счэсалі, мнэго засмыков. О, якы вэлькы засмык, як вы чэсалі. Праду i половіна вовны выкыдаю, одны засмыкы i засмыкы. Горек Бяроз. 2. Патаўшчэнне на нітцы. Спрала пражу няроўна, многа засмыкау на нітцы. Замошша Рас.
ЗАСМЫКА'ЦЬ (засмыка'ті) зак. Засунуць, паставіць, уцягнуць. Трэбо ў пэчку засмыкаті гаршкі. Памажы мне засмыкать вулей, чы колоду, на дэрэвіну. Бастыпь Луп.
ЗАСТАРО'НАК (засторо'нок) м. Агароджапае ў гумне месца для складання снапоў, саломы, мякіны. Жэто складают у засторонок. Дзмітравічы Кам. У старане зрабіў застаронак ссыпаць мекіну. Жахавічы Маз.
ЗАСТО'ИКА ж. Перагародка. У большой комнаці зрабіў застойку, цяпер маю дзьве комнаты. Моханава В.-Дзв.
ЗАСТРАЧЫ'ЦЬ (застрочы'ті) зак. Сшыць мярэжкай. Мнэ трэбо намэтку застрочыті мэрэжкэй. Азарычы Пін, ЗА'СТУП м. Жалезная лапата. Петро капая землю заступам. Шкураты Браг.
ЗАСЦЕ'НАК (застэ'нок) м. Прасценак. Положив пуд окнамі дэрэвыну, а тэпэрэ буду класты застэнок. Горек Бяроз.
ЗАТВО'РЬІ мн. Дыяфрагма. Рызырвала затворы І выбрала серца i лёккія. Сяляўшчына Рас.
ЗАТНУ'ЦЦА зак. Занаравіцца. Мой Янка як затнецца І карову ні павязе прадаваць. Навасёлкі Свісл.
ЗАТО'Р м. Паз. Прорэзоў у клепчанцы заторы, коб уложыць дно. Кепско зрабіў затор. Бобрыкі Петр.
ЗАТО'РЫНА ж. Лішак асновы ў шырыну пры накіданні ў ніты i бёрда, які астаўся i ідзе назад. Снывала, снывала i ныснывала заторыну. Заторына мытаіцца на цэўку, а c цэўкі на адаропку. Даўгабор'е Рас.
ЗАТО'УКА ж. Здор. 3 пыдчарэве выбрала затоўку — сало. Бастынь Лун.
ЗАТО'ХНУЦЦА зак. Задыхнуцца. Што ты закруціла рабёнка з галавой, ён жа затохніцца. Моханава В.-Дзв.
ЗАТУ'ЛАК (зату'лок) м. Запатылак. Паложыў косу на косее i заколотыў затулком. Горек Бяроз.
ЗАТЫКА'ЛЕНЬ м. Невялікі кіёчак з кавалкам палатка ці нацягнутымі вяроўкамі ў ткацкім станку для пачатку ткання. Вазьмі затыкалень i прывяжы да яго основу i затыкай кроены. Мнюхі Міёр.
ЗАТЫКА'ЛЬНІК м. Тое, што i затыкалень. Да затыкальніка прывізала концы асновы І буду зачынаць ткаць кроены. Моханава В.-Дзв.
ЗАТЫКА'Ч м. Тое, што i затыкалень. Да пруціка затыкана прывязваяцца основа, i затыкаям кроены. Навасёлкі Свісл
Дадатковыя словы
даўгаборе, засаука, засечак, засмыкаць, застоика, застрачыць, засценак, засіліць, затворьі, затнуцца, затоука, затохнуцца, затулак, затулок, затыкач
28 👁