Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава

 ◀  / 210  ▶ 
ЗАПЕ'РАК м. Перагародка з бярвення ў гумне. У гумне была старана, а старана была адгароджана заперкам. Міратычы Кар. ЗАПЕ'РКА I ж. Засаўка ў дзвярах. Зрабіў у каваля заперку І прыбіў да вушака. Паляцкішкі Вор. ЗАПЕ'РКА II ж. Франтон. От добру заперку зробіў у концы хаты. Бобрыкі Петр. ЗАПЕ'ЧЧА н. Качарэжнік. Вілкі, качарга i чыпіла стаяць у запеччу. Ваўкавічы Тал. ЗАПЛЕ'ТАЦЬ незак. Заплятаць. Трэба заплетаць вухо ў кашы. Жахавічы Маз. ЗАПЛІКА'ЦЦА зак. Зашпіліцца. Заплікацца, а не іці так. Заплікайся, сынок. Стайкі Барыс. ЗАПНУ'ЦЬ (запну'ті) зак. Завязаць. 3апніце фартуха, а то сукенку запачкаете. Бастынь Луп. ЗАПО'Р м. Прыстасаванне для затирания дзвярэй. У яго добрыя будынкі i добрыя запоры, злодзій ня ўлезіць. Замошша Рас. ЗА П РА ТЦ І зак. Засмажыць. Трэ запрагці сало i заправіць картоплі юшкаю. Жахавічы Маз. ЗАПРУ'Т м. Маленькая палачка, пры дапамозе якой вяжуць снапы. Згубіла запрут І не магу снапы вязаць. Маеты Гродз. ЗАПРУ'ТА ж. Тое, што i запрут. Под запруту мнэго навізала крэпкіх кулёў. Паплавы Бяроз. ЗАПУ'ТНІКАМ прысл. Напрасгкі. У ягады хадзілі запутнікам, бліжэй было іці па кустам бес дарогі. Хоць ягады парассыпалі, алі скарэй запутнікам дамоў прышлі, Сяляўшчына Рас. ЗАПЯРНЯ' (запэрня') ж. Кіёк, адзін канец якога ўсаджаны ў дзірку навоя i не дае навою круціцца. Воротыло запэрла запэрнёй. Горек Бяроз. ЗАПЯРЬГЛКА ж. Загарадка з тонкіх дошак. Пастаў запярылкі. кап жыто ні ляцело ў снапэ. Нада паставіць яшчэ адну запярылку, а то жыто ляціць. Міратычы Кар. ЗАПЯРЭ'НЬКА (запэрэ'нька) ж. Toe, што i запярня. На новэй накладаемо запэрэньку, коб нэ развіваласа пража основы. Азарычы Пін. ЗАПЯСО'ЧНІК (запесо'чнік) м. Ачэп. На последній венок хаты кладом запесочнік, а на запесочнік ставімо крокву. Бобрыкі Петр. ЗАПЯСО'ЧНІЦА (запэсо'чніца) ж. Toe, што i запясочнік. Запэсочніцу положыв на бэлькі, а на запэсочніцу буду ставіть ключы, а на ключы прыбівать латы. Бастынь Луп. * ЗАПЯ'ТНІК м. Заднік (у абутку). Кепскія запятнікі пыставіў шавец у чаравіках. Моханава В.-Дзв. ЗАРА'НЕ прысл. Рана. Ен прышоў заранё. Міратычы Кар. ЗА'РАСНЯК м. Зараснік. Такі зарасняк, што няможна ўлесці, трэба яго прачысціць. Паляцкішкі Вор. ЗАРВА'ЦЬ зак. Папасці, трапіць пад руку. Чым зарваў, тым i пуляй у п'яніцу. Міратычы Кар. ЗАРУ'БШ А ж. Кольца на розе ў каровы. У каровы на рагу тры зарубіны, а гэта, што ёй ужо тры гады. Якубова Рас. Мая карова маладая, ёй усяго чатыры гады. У яе чатыры зарубіны на рагу. Сімакава Кар. ЗА'РЫ ЦЦА незак. Квапіцца. Ен зарыцца на яе быгацце. Моханава В.-Дзв. ЗАСА'Ж АВАЦЬ незак. Уцягваць. Яна засажавае нітку ў іголку. Тульгавічы Хойн
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заперак, запечча, запнуті, запнуць, запрута, запэрэнька, запэсочніца, запярэнька, запясочніца, заране, зарваць, зарубш, пяніцу
5 👁
 ◀  / 210  ▶