Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава

 ◀  / 210  ▶ 
ЗАКРЫ'ВІНЫ мн. Дзве дошкі, якія прымацоўваюцца па краях страхі i сходзяцца ўверсе, утвараючы канёк. У канцы лат прыбіваюць з аднаго i другога боку страхі закрывіны. Адна закрывіна атарвалася. Навасёлкі Свісл. ЗАЛАЧА'ЦЬ (залыча'ць) незак. Развіднівацца. Толькі пачынаець залычаць, a пастар ужо трубіць у трубу, кап выгынялі кароў. Моханава В.-Дзв. ЗА'ЛЕЖ АНЬ (за'ліжань) м. Аблога. Узараў заліжань i пасеяў лён. Якубова Рас. ЗАЛІУНЫ 'Й прым. Праліўиы'. От заліўный дож ідзе, усё. позаліваў. Бобрыкі Петр. ЗАЛО'Ж НІК м. Прыбітая да сцяны вузенькая палачка з дзіркамі, куды закладаюць лыжкі. Усе лышкі ў заложніку, вазьмі i нясі, будзім абедаць. Вадва В.-Дзв. ЗАЛЬГБАК м. Франтон. У хаці нада забіць залыбак. Забіў залыбак у ёлачку. Якубова В.-Дзв. ЗАМО'РАК (заму'рак) м. Пустое зерне. Кепска пшаніцсі, одны замуркі. Шкураты Браг. ЗАМО'РЫШ м. Toe, што i заморак. От ета лета неўрадліва проса, адны толька заморышы. Шкураты Браг. ЗАМУЗДА'ЦЬ зак. Закілзаць. Надзень уздэчку i замуздай кыня. Моханава В.-Дзв. ЗА'МХІ толькі мн. Пушок, які аддзяляецца ў працэссе ткання ад недахопу глянцавання i моцнай асновы. Многа замхаў, бо кросна нядобра апарала i пабіла пранікам. Вадва В.-Дзв. ЗАНІЦЕ'ЦЬ зак. Раскудлаціцца. Ніт заніцеў, ой, як я вытку кросна. Бобрыкі Петр. ЗАНО'З (занэ'з) м. Жалезная закладка ў ярме. Накладалі на волэв ерэмэц i засувалі занзз у ерэмэц. Бастынь Лун. ЗАНО'ЗА ж. Toe, што i заноз. У ероце — дзірочка i ў кульбацы. У еты дзірочкі закладаецца заноза, дзьве занозы ny боках. Бобрыкі Петр. ЗАНО'ЗЫ мн. Вертыкальная планачка, якая праходзіць праз абедзве палавіны набіліц, ca шнурамі, што трымаюць набіліцы з бёрдам пры ткайні на патрэбнай вышыні. Уцягні ў занозы аборкі, будзім весіць набілкі i ткаць кросна. Сакалоўка Пін. ЗАНЯ'ЦЬ (зыня'ць) зак. Забраць усю жывёлу у хлеў за патраву. Мой конь здрытываў яго авёс, і.ён яго зыняў у хлеў. Нада яго выкупіць, заплаціць за пытраву. Моханава В.-Дзв. ЗАПАДЗЕ'НЬКА (западе'нька) ж. Дэталь клямкі. У клямцы e западенька, зазубень i езычок. Езычок падымае западеньку. Бастынь Лун. ЗАПАДНЯ' ж. Toe, што i западзенька. У дзьверах е клямка. Западня лежыць на езычку, а езычок пуднімае западню. Ляпнула западня, к нам хто-то ідзе. Бобрыкі Петр. ЗАПА'ЛЬЧЫ Ц (зыпа'льчьщ) м. Выступ у зрубе, на які набіваюць вушакі. Трэба зыпальчыц зраб'щь у бярвенні i набіць вушакі на вокнах. Якубова Рас. ЗАПАРУ'ХА ж. Густая страва з аржаной мукі. Прасеяла аржаную муку І наварыла на абет запарухі. Міратычы Кар. ЗАПАТЫ'НАК м: Запатылак. У наперстак забіваюць запатынак, кап ні шаталася каса на касі. Навасёлкі Свісл. ЗА'ПЕК (за'пік) м. Палок (у хаце). Для спаня зрабіў каля печы запіка, кап цёпла було спаць. Навасёлкі Свісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

залачаць, залеж, замуздаць, замурак, замхі, занэз, заняць, заніцець, запальчы, запаруха, запек, зрабщь, зыняць, зыпальчьщ, праліўйы
4 👁
 ◀  / 210  ▶