ЗАКАБА'ЕК м. Вузкі праход паміж двума будьшкамі. Маленысі закабаек паміш хатай i хлявамі. Касталомава В.-Дзв.
ЗАКА'ЛВАЦЬ незак. іран. Спяваць з задорам. От ваша Ліда добра закалвая, Паслухайця, як нашы бабу закалваюць песні. Шкураты Браг.
ЗАКАЛО'ТКА ж. Рэдкае цеста, якім прыпраўляюць страву, Вазьмі закалотку i паткалаці булён. Касталомава В.-Дзв.
ЗАКАЛЯ'ЦЬ (заколя'ты) зак. Забрудзіць. Бона хустку заколяла i покынула. Горек Бяроз.
ЗАКАМО'УЗІЦЬ зак. Рашчыніць цеста наспех. Закамоўзіла ся' годня млінцоў, да грэцкіх, еищя. Шкураты Браг.
ЗАКАРВА'ШЫ мн. Манжэты ў жаночай світцы. К святу пашыла сабе сьвітку з даматканага сукна да c краснымі закарвашамі.. Вадва В.-Дзв.
ЗАКАТУ'ЛАК м. Toe, што i закабаек. Зямлі мала, вот па гэтаму i малыя закатулкі. Касталомава В.-Дзв.
ЗАКАЧА'ЦЬ (закача'ті) зак. Закасаць рукаў. Закачай рукавы,. а то памочэш. Бастынь Лун.
ЗАКЕ'ЛЗКІ (закэ'лзкі) толькі мн. Цуглі. Возьмі гузьдэчку i закэлзкамі закэлзай коня. Бастынь Лун.
ЗАКЛА'ДКА (закла'тка) ж. Падшыты ніз спадніцы. Нада патшыць у спадніцьі заклатку. Вострава Маст.
ЗАКЛА'ДНІК (закла'днык) м. Сталярны інструмент для выемкі: пазоў. Закладчик выбзраты чэтвэрть у гушаках. Горек Бяроз.
ЗАКО'Т м. Франтон. Страху накрыў i ў концы хаты забіў закот. Сяляўшчына Рас.
ЗАКРАТІНІКІ (зыкра'йнікі) мн. Дзве дошкі, якія прымацоўваюцца па краях страхі i сходзяцца ўверсе, утвараючы канёк. Забіў закот i зыкрайнікі прыбіў, кап вецір ні сырваў страхі. Сяляўшчына Рас.
ЗАКРО'П м. Прынада для прываблівання пчол. Я ў колодачный пулей накідаў мяты, будуть пчолы лететь на закроп. Бастынь Лун.
ЗАКРУ'ТКАI м. Сукаратка. Моцна круціш верацяно, аш нітка ўся ў закрутках. Міратычы Кар. Як ты прадзеш, дужа ш багата закрутак. Падкасоўе Навагр. Трэба ніткі кіпятком ашпарыць, а то многа закруткаў. Мнюхі Міёр.
ЗАКРУ'ТКАII ж. Драўляная вяртушка для запірашія дзвярэй.. Пылымалася закрутка, чым я зачыню дзьверы? Моханава В.-Дзв.
ЗАКРУ'ТКАIII ж. Вяровачная ці скручаная з лазы пятля, пры дапамозе якой прымацоўваецца аглобля да пярэдніх капылоў. Пырвалася ў сыпях закрутка, i аглобня выскачыла. Стайкі Барыс. Закрутка, кап дзяржалася аглобня ў санях. Барыскі Лаг.
ЗАКРУТНЯ' ж. Памылка пры накідванні асновы ў бёрда, калі замест двух нітак між суседнімі трысцінкамі аказваецца тры. Укідала ў бёрда i ні замеціла, як укінула тры ніткі ў адну трасціну. i вышла закрутня. Касталомава В.-Дзв.
ЗА'КРУЦЕНЬI (за'крутэнь) м. Нязжаты пучок калоссяў, гіакінуты ў канцы жніва, перавязаны істужкай. Мы жыто дожалі i зробылі закрутня i крышку поспэвалі. Горек Бяроз.
ЗА'КРУЦЕНЬII м. Toe, што i закрутка III. Зьвіў пяньковы закруцень аглоблю да капыла прывязаць. Касталомава В.-Дзв.
ЗАКРУЦГЦЬ зак. Скруціць галаву (пра дамашніх птушак). Закруціла сягодні куру, начала дзерці, а столькі асценцаў, што няможни проста абадраць. Шкураты Браг
Дадатковыя словы
закалваць, закалотка, закаляць, закамоузіць, закатулак, закачаті, закачаць, закелзкі, закладка, закладнык, закладнік, заклатка, заколяты, закрутэнь, закэлзкі
25 👁