Старонка 34
◀ / 210 ▶
ВУРЧАЦЬ незак. Гыркаць (пра сабаку). На каго там сабака вурчыць? Ністанішкі Смарг. ВУСЕЛЬ м. Вусач. У гэтага вуселя вусы аж да вушэй. Шкураты Браг. ВУСЕНІЦА (вусініца) ж. Вусень. Усю капусту паела вусініца. Барыскі Лаг. ВУСЦЕЛЬГА ж. Намарзень. Вязы скрапляюць капулы, а дзьве вусьцельгі скрапляюць вязы. Жахавічы Маз. ВУСЬКА ж. Верхняя лата, якая ляжыць на скрыжаванні кроקваў і злучае іх паміж сабой. Накрылі крышу і на верх на кроквы положылі вуську. Азарычы Пін. ВУТ-ВУТ-ВУТ выкл. Тое, што і вулі-вулі-вулі ў 2-м знач. Жахавічы Маз., Міратычы Кар. ВУХА н. Вушка ў лапцях. У пасталох пабрываліся вушы, у адно вуха ні ўбарсала аборы. Вазьмі пасталы і забарсай ў вушы аборкі. Шкураты Браг. У постолох пубрываліся вушы. Бобрыкі Петр. ВУХА (вухо) н. Шыйка касы. Злымалася вуха ў касе, і нельга касу насадзіць. Моханава В.-Дзв. Одломалосо ў косе вухо. Бобрыкі Петр. ВУЦІ-ВУЦІ-ВУЦІ выкл. Тое, што і вулі-вулі-вулі ў 2-м знач. Бярозкі Хоц., Стары Свержань Стаўбц., Моханава В.-Дзв., Мнюхі Міёр. ВУЦЬ-ВУЦЬ-ВУЦЬ выкл. Тое, што і вуці-вуці-вуці. Заазер'е Віл., Моханава В.-Дзв., Казлы, Мнюхі Міёр., Паляцкішкі Вор., Сімакава Кар., Старае Сяло Зэльв. ВУШАЛЬНІЦА ж. Вусень. Вушальніца аб'ела ўвесь капусны ліст. Вушальніца напала на капусту. Навасёлкі Свісл. ВУШАТ м. Цэбар. Пыстаў вушат на памоі. Якубова В.-Дзв. ВУШКІ толькі мн. Жабры. Адвярні вушкі ў шчупака. Калі вушкі красныя, тоды шчупак свежы. Міратычы Кар. ВУШНЯК м. Вушак. У дзьвярах і вокнах у вярху на ўлуткі, ці вушнякі, кладуць нагловень. Шкураты Браг. ВУШЫ толькі мн. Тое, што і вушкі. Калі вушы красныя, то рыба свежая. Ністанішкі Смарг. ВЫБІРНІЦЫ мн. Каноплі без насення, якія вырываюць рана. Пайду вырву выбірніцы ў каноплях. Альхоўка Навагр. ВЫГАРКА ж. Тарфяны кар'ер. Торф выбіруць, а туды выда найдзець, вот вам і выгарка. У выгарках лён мочуць. У выгарках расцець ціна. Сяляўшчына Рас. ВЫГІБНУЦЬ (вугібнуць) зак. Прапасці на корані (пра пасевы). Вугібнулі на полі жыто і пшаніца, одна зосталаси лысіна. Бобрыкі Петр. ВЫГНЫРАВАЦЬ (выгныруваты) зак. Высачыць. Усюды вон выгныруе, ныдэ нэ сховаты. Трэбо ж було ему выгныруваты ето, дэ я грошы положыла. Горск Бяроз. ВЫГРУЗКІ (выгрузкы) мн. Гразкае месца на дарозе. Такіе выгрузкы на дорозі, шчо не пройты і нэ проехаты. Горск Бяроз. ВЫДЗЕР м. Сала на кішках. Выдзеру многа ныдрала кыля почак і кішок у парсюка. Сяляўшчына Рас. ВЫДЗЕРКІ (вудзеркі) мн. Упершыню апрацаваны ўчастак зямлі. Што ні посей на вудзерках, то вуросце. Бобрыкі Петр. ВЫДЗІРАЦЦА (выдірацца) незак. асудж. Насміхацца, дражніцца. Вона способна выдірацца з людей. Бастынь Лун.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 210 ▶