Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава

 ◀  / 210  ▶ 
ВЫ'ДРЛНКА ж, Toe, што i выдзеркі. Узаралі выдранку i naceілі віку. Бастынь Лун. ВЬІ'ДРЫЛЯВАЦЬ (вы'дрыліваць) зак. Прасвідраваць. Выдрылюй ты мне стаўпца на граблі. Ыавасёлкі Свісл. ВЫ'ЖАМКІ толькі мн. Жамерыны. Прыцадзіла на рэшата цэт на кісель, a выжамкі аддала карові. Ваўкавічы Тал. ВЫ'ЖАРЫ (вы'жарэ) толькі мн. Балота, на якім выгараў торф. У булоті було много торфу, алі буе пожар, i пасля пожару осталіс то л ы іі выжарэ. Бастынь Лун. ВЫ'ЗБРЫКНУЦЬ (вы'зорукнуті) зак. Падорыкнуць. Стрэк як укусыт корову, корова вызорукнэ, як попрэ, то нэ догнаті. Азарычы Пін. ВЫ'КАП (вы'коп) м. Полаз з выкапанага кораня, Выкапаў выкоп, высушыў i зробіў выкоп у сані. Бастынь Лун. ВЫ'КАПАНБі прым. Вельмі надобны. Сын — выкапаны бацька i крошкі пубраў. Моханава В.-Дзв. ВЫ'КАТ м. Выраз жаночага плацця, дэкальтэ. Партніха вялікі выкат оыразала ў плацці. Вадва В.-Дзв. ВЫ'КАШРЫЦЬ зак. Вымыць. Оля, ты выкашрыла сваю сукенку ці не? Ністанішкі Смарг. ВЬІКЛАДА'ЦЬ незак. Кастрыраваць, пакладаць. Ен выкладаіць кнура, а як выкладзіць, то будзіць парсюк. Ністанішкі Смарг. Я свайго кілуна буду выкладаць. Моханава В.-Дзв. ВЫ'ЛАЖЫЦЬ зак. Toe, што i выкладаць. Вылажыла кілуна i будзім карміць на сала. Суднікі В.-Дзв. Трэба пазваць канавала i вылажыць жарапка. Касталомава В.-Дзв. ВЫ'ЛІТАК м. Вылівак. Курыца знесла вылітак. Бастынь Луи. ВЫЛУ'ШЧЫВАЦЦА незак. Вылуплівацца. Цыплёнык ужо будзіць вылушчывацца з яйца. Якубова Рас. ВЫ'МА ж. Лішак асновы ў шырыну гіры накідашіі ў ніты i бёрда, які ідзе назад. Наснавала бэлыи як бэрдо, вот i ідэ выма праз усе кросна назад. Азарычы Пін. ВЫ'МАТАЦЦА (ву'матацца) зак. іран. Выйсці. Ад мяне вуматаўся, a куды пашоў ■—не знаю. Шкураты Браг. ВЫ'МНЕ н. Вымя. У мае коровы доброе вымне. Азарычы Пін. Ідэ корова, а вымне, вымне! Горек Бяроз. ВЬГМЯНЕ (вы'мінё, вы'мянё) н. Тое, што i вымне. У коровы молоё вымінё, мала малака дае. Міратычы Кар. Карова большая, i вымянё бальшое, а.шлака мала дае. Ста рае Сяло Зэльв. ВЫНАША'Й м. Ахапак сухога лёну, вынесены за адзін раз з ёўні для апрацоўкі на мялцы. Да раніцы аш пяць вынашаяў зьмялі лёну. Альхоўка Навагр. ВЬГНІТАК м. Разарваная кабылка ў нітах. I ні замеціла, як вынітак пырваўся i нітка ідзе па вярху. Моханава В.-Дзв. ВЬГНІЦІЦЦА (ву'ніціцца) зак. Раскудзеліцца. Вуніціласа кобулка ў ніту, трэбо наніціць. Бобрыкі Петр. ВЫПАЗО'УВАЦЬ незак. Выбіраць пазы. Пазаўнічком-дакладнікам выпазоўваюць у раме пазы, кап засоўваць шкло. Навасёлкі Свісл. ВЫ'ПРАГЧЫСЯ (вы'прахчыся) зак. Здохнуць. Конь быў стары сусім, а сягодня ноччу выпрахся. Моханава В.-Дзв. ВЫ'ПУСТАК (вы'пусток) м. Гадавалае цяля. Моя цёлачка — выпусток, путчу на племя. Бастынь Лун
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вуматацца, вуніціцца, вы'збрукнуті, выдрлнка, выдрыліваць, выжары, вызбрукнэ, вызбрыкнуць, вызорукнуті, выкапанбі, выкашрыць, выматацца, вынашай, выпазоуваць, выпрагчыся, выпрахчыся, выпустак, вьідрыляваць, вьікладаць, падбрыкнуць
9 👁
 ◀  / 210  ▶