Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава

 ◀  / 210  ▶ 
ВО'ТРАНІЦА ж. Адгароджанае бярвеннямі месца для ссыпу мякіны ў таку. Каля асеці здзелаў вотраніцу, куды буду сыпаць мякіну, вот рану. Даўгабор'е Рас. ВО'ТРАНЫ тоаькі мн. Буйная мякіна. Запа'р вотраны i дай карові есці. Моханава В.-Дзв. ВО'УСІСКА (во'ўсіско) н. Аўсянішча. Жані кароў на воўсіско. Навасёлкі Свісл. ВО'УЧАНКІ (во'ўчэнкі) толькі мн. Агульная назва неядомых грыбоў. Што вы набралі одных воўчэнак, іх у нас не ядуть. Бастынь Лун. ВО'ЧКА н. Пятля ў нітах, у якую кідаюць нітку асновы. Парвалася вочка ў нічальніцах, i ідзе нітка проста. Паляцкішкі Вор. У нічальніцах есць вочка, у яго ўцягваюць ніткі асновы, a тады ў бёрда ўкідаюць. Міратычы Кар. ВО'ЧЧЫМ м. Айчым. У яго воччым добры, жалея яго. Стайкі Барыс. ВТРАНЦА'ЦЦА незак. Умешвацца. Што ты не ў свае справы втранцаешся? Міратычы Кар. ВУГНЯ'ВІЦЬ незак. Хныкаць. Чаго ты вугняеш, аддам тваю ручку, ні вугняў. Тульгавічы Хойн. ВУГНЯ'ВЫЙ (вугня'вуй) прым. Гугнявы. У яе сын вугнявуй. Тульгавічы Хойн. ВУ'ЖЬІК м. Привязка для прымацоўвання біча да цапільна. Вазьмі вужык i прывяжы біч да цэпа. Моханава В.-Дзв. ВУ'ЗАЛАВАК м. Брус у калёсах, які служьщь асновай для драбін i ляжыць на восі. Вузалавак ляжыць на eoci. Праз вузалавак i вось праходзіць шворань. У вузалавак убіваюць ручкі i кладуць драбіньі. Навасёлкі Свісл. ВУ'ЗВАЛАК м. Toe, што i вузалавак. На восі кладзецца вузналак i скрапляецца шворанам. Альхоўка Навагр. ВУДГАЛАВЕНЬ (ву'зголовэнь) м. Toe, што i вузалавак. Вузголовэнь зробів бэрэзовый i положыв на вось, i засодів шворэнь. Бастынь Луп. ВУ'ЗДЗЕР (ву'здер) м. Частка снапа ад перавясла да зрэзу. Нажала снэп, i які ніровный вуздер у снэпу, погледі, які ў мэнэ равный ды хорошей. Азарычы Пім. ВУЗЛЯК м. Вузел. Завяжы вузляка на ніццы. Міратычы Кар. ВУЗЫР м. Toe, што i вуздзер. Каласэ сухія, a вузырэ сыраватыя. Міратычы Кар. ВУЛІ-ВУЛІ-ВУ'ЛІ выкл. 1. Ужываецца, калі падзываюць авечак. Моханава В.-Дзв. 2. Ужываецца, калі падзываюць гусей, качан. Навасёлкі Свісл. ВУЛЬ-ВУЛЬ-ВУЛЬ выкл. 1. Toe, што i вулі-вулі-вулі ў 1-м знач. Моханава В.-Дзв. 2. Toe, што i вулі-вулі-вулі ў 2-м знач. Азарычы Піі-і., Заазер'е Віл., Паляцкішкі Вор. ВУ'НЬДЗЕКА (ву'ньдзіка) часу. Вунь. Што ты, ня відзіш, вуньдзіка стаіць лыпата. Моханава В.-Дзв. ВУ'РЗГАУКА ж. Дзіцячая цацка, якая зроблена з тоўстых нітак i невялікай костачкі; калі яе круціць на нітцы, яна гудзе. Зрабіў сыну вурзгаўку, дак ён з ёй i спаць кладзецца. ён з вурзтаўкай добра забыўляіцца. Моханава В.-Дзв. ВУ'РЗГАІДЬ незак. Утвараць гук, падобны на гудзенне. Раскруці вурзтаўку добра, дак йіна будзіць вурзтаць даўжэй. Моханава В-Дзв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вотраніца, воусіска, воучанкі, воўчэнкі, втранцацца, вугнявый, вугнявіць, вужьік, вузвалак, вуньдзека, вурзгаука, вурзгаідь, даўгаборе, заазере, запар
6 👁
 ◀  / 210  ▶