Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава

 ◀  / 210  ▶ 
ВІШ Ш О' н. зборн. Toe, што i віццё ў l-м знач. Нылымала вішша на венік. Якубова Рас. ВІШ Э'Ц м. Toe, што i віш ў 1-м зпач. Вішэц схне на пне, i ніхто его не есть, бо стара трава. Вастынь Лун. ВІЮ РО'К м. Невялікая палачка з засечкамі на канцах для звівання нітак. Улажы ў віюрок нітку І матай на клубок. Паляцкішкі Вор. ВО'БЛЩ А ж. Частка рукі ад далоні да локця. Руку от долоні до локця му зовом вобліца. Бобрыкі Петр. ВО'ВУДЗЕНЬ м. Авадзень. Вовудні дужа кусаюць кароў. Як укусіць вовудзень карову, дак тая задрала хвост i бягом дахаты. Міратычы Кар. В О ТЕР м. Жарабец. У нас у калхозі е вогер. Навасёлкі Свіел. B O TH IK м. Запаленне на скуры. Была болька. Я яе разгнявіла, дык цянер прыкінуўся вогнік. Нага стала красная. Моханава В.-Дзв. BO TIIICK A (во'гніско) н. Вогнішча. Пастухі разлажылі вогніско. ЕІавасёлкі Свісл. ВО'ДВАРАЦЕНЬ м. Лішак асновы ў шырыну пры накіданні ў ніты i бёрда, які ідзе назад. Нагнивала лішніх нітак у кроснах, вот цяпер i ідзе водварацень назад. Паўлавічы Клім. ВО'ДЗЕКА прысл. Тут. Ты яе ішчы, a інсі водзека стаіць. Моханава В.-Дзв. ВО'ДРА ж. Адзёр. Дзіця захварэла на водру. Усё цела красная, такая сыпка выступіла. Моханава В.-Дзв. Дзевачка занедужала на водру. Тульгавічы Хойи. ВО'КА н. Лаз у склеп. Зрабіў вока замалое ў пограбі, што чуць пралесьці з кашом. Шкураты Браг. ВО'КЛАДКА (во'клатка) ж. Тронак. Воклатка добрая будзе да нажа. Навасёлкі Свісл. ВО'ЛЕ н. 1. Валлё. Кура воле наела. Бастынь Лун. 2. Нараст тлушчу на падбародку. Во якое ў я го воле на пыдбэрэдніку. Бастынь Луи. ВО'ЛІКІ мн. Коцікі вярбы. От дужо богато на вербэ волікаў нарасло. Бобрыкі Петр. ВО'ЛЯ н. Валляк. Гладка карова, аж воля матаецца. Шкураты Браг. ВОНЭ' займ. Яны. Говодэв коровэ бояцца. Вонэ дузюо кусаюцца. Азарычы Пш. ВО'РАК м. Мяшок. Ворак благі, дзіравы — бульба вываліцца. Ністанішкі Смарг. ВСУРАТ м. Каўнер; прарэх. Засцягні ворат у сароццы. Моханава В.-Дзв. Зашпілі ворат у штынах. Ваўкавічы Тал. ВО'РАХ (во'рох) м. Куча. От у бабу цэлый ворох подушок. Возьмі.метлу i ідзі чыніць жыто, бо трэбо іссунуць у ворох. Жыто іссунуў у ворох, а цепер трэбо веець. Бобрыкі Петр. ВО'САКАР м. Таполя. Восакар адцвіў, пух пуская па ветру. Шкураты Браг. ВО'СЛАНКІ мн. Збітыя дошкі, якія кладудь на дно воза. Зрабіў восланкі на дно воза — збозіса вазіць. Міратычы Кар. ВОСЬ ж. Асцюк. У каласу калючую часць завём восі, калі многа, а калі адна, дак вось. Даўгабор'е Рас. Вось пупала ў рот, чуць дохтар дастаў. Якубова Рас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

воблщ, водра, вокладка, волікі, ворах, даўгаборе
4 👁
 ◀  / 210  ▶