цаўя ёсь вілка. На вілку набіваюць брус, а ў брус заганяюць кляцы. Паўлавічы Клім. 2. Спасць для лоўлі ракаў. Зрабіў дзірывяную вілку, буду лавіць ракаў. Сяляўшчына Рас.
ВІЛКІ толькі мн. Сахор. Дай мне вілкі гнэй накідаті. Бастынь Лун.
ВІЛКІ толькі мн. Грабелькі па касе. Нада прывізаць ік касе вілкі, пайду авёс касіць, а бес вілак плоха. Якубова Рас.
ВІЛКІ толькі мн. Ростань. Ідзіце за вёску, там у вілках дарога адна пойдзе направа, а другая налева. Міратычы Кар.
ВІЛОЧНІК м. Вожаг. Зробів бэрозовый вілочнік. Бастынь Лун. Так біла, аж вілочнік перабіла. Жахавічы Хойн.
ВІЛЫ толькі мн. Саха калодзежнага жураўля. Зрэзаў дуп ізрабіў вілы, а то старыя вілы ў калодзісі згнілі. Стайкі Барыс.
ВІНКЕЛЬ м. Дэталь у плузе, да якой прымацаваны падэшва і паліца. Вострава Маст.
ВІОРАЧКА ж. Памянш. ад віорка. Віорачка бегая на хвойцы. Навасёлкі Свісл.
ВІОРКА ж. Вавёрка. На хвойцы сядзіць віорка. Навасёлкі Свісл.
ВІРОК м. Невялікая палачка з засечкамі на канцах для звівання нітак. Усмыкні ў вірок ніткі і трысці на клубок. Заазер'е Віл. В'ю ніткі прас вірок на клубок. Міратычы Кар. Укладзі ў вірок нітку і матай на клубок. Ністанішкі Смарг. Вазьмі вірок і мытай ніткі з матавіла на клубок. Ваўкавічы Тал.
ВІТУХА ж. Дошчачка для снавання красён. Вітуха — гэта маленькая дошчачка. Яна мае дзве дзірачкі, куды ўсмыкаем ніткі і снуем кросны. Заазер'е Віл.
ВІТУШКА ж. Абора. У лапцях ёсць вушкі, а ў вушкі ўцягваюць вітушкі. Пырвалася вітушка ў лапцю. Варопіна Рас. Бацька мне зьвіў вітушкі, нада вітушкі зацягнуць у вушкі лапцей. Сяляўшчына Рас. У лапці ўцягнула вітушкі і абула. Даўгабор'е Рас. Зьвіў вітушкі, зацягнуў іх у аборнікі і абуў лапці. Абуў лапці, а вітушкі апкруціў кала нох. Замошша Рас.
ВІХОР м. Шчацінне ў свінні на хрыбце. У маей свіні на хібу віхор. Бобрыкі Петр.
ВІХРОВІНА ж. Віхор (пра валасы). У Тодара на галаве віхровіна ростэ. Азарычы Пін.
ВІЦІНЫ мн. Пераплятанне, на якое кладуць жэрдкі ў плоце. Жэрдкі ў ізгородзі кладуць на віціны. Сяляўшчына Рас.
ВІЦЦЁ н. зборн. 1. Дробныя галінкі бярозы. Ідзі нылымай віцця на венік. Ты доброе віццё прынёс? Якубова Рас. Прынясі віццё ў хату, буду візаць венік. Ністанішкі Смарг. 2. Скручаная лаза для прывязвання паплёту да крокваў. Паплеціну прывязывалі ды латы віццём. Якубова Рас.
ВІЧКА ж. Мышыны гарох. У ячменю многа вічкі. Вічка ўвесь ячмень спляла. Мнюхі Міёр.
ВІШ м. 1. Зазімавалая трава другога ўкосу. Погналі коровы на віш, а вонэ віш не хочуть есці. Бастынь Лун. 2. Подсціл. Пойду я плохэй травы накошу на віш. Трава плохая, но добра будзе на віш подослаць корові. Бобрыкі Петр.
ВІШАР (вышар) м. 1. Тое, што і віш у 1-м знач. Пойду покошу вышару подослаты корову. Горск Бяроз. 2. Гнілое сена. Сэно покосылы, дож пошоў, воно лэжало-лэжало і згныло, вот і вышоў вышар. Горск Бяроз.
73 👁