Старонка 203
◀ / 210 ▶
лят. Якубова Рас. Калі ў каровы дзесіць шрамоў, апрыдзіляюць — дзесіць цілят прывіла. Ваўкавічы Тал. ШТАКАН м. Шклянка. Даўней мы звалі штакан, а тэпэр зовом стакан. Бастынь Лун. ШТАКАНІЦЦА незак. Клапаціцца. Трэбо штаканіцца ж вам аб нас. Ні штаканьцісе ап ім. Навасёлкі Свісл. ШТАМАДЗЮК м. асудж. Неахайны чалавек. Штамадзюк ты, ня можаш сябе апратаць, ходзіш нірахай, грязный. Шкураты Браг. ШТАНДАРА (штэндара) ж. Падстаўка, укапаная пад вугал будыніны. На штандары кладом пудваліны. Яму копаюць і ставяць штандары. Бобрыкі Петр. Зробів штэндары і укопав ў землю. Бастынь Лун. Трэбо штандары пуд хату пудвесці. Тульгавічы Хойн. ШТОР м. Жалезны шпянёк у рагатцы калаўрота. У рагульцы есь штор, у штору есь горлышка, куды ўдзіваюць нітку. Сяляўшчына Рас. ШТУЦІК м. Кручок для вязання. Галоўка тонкая ў штуціку, дрэнна рабіць карункі. Ністанішкі Смарг. ШТЫБНА прысл. Кепска. От пошыла штыбна платье. Поштыбола-поштыбола платье, аж нельга гледеті. Бастынь Лун. ШТЫКЛЯ ж. іран. Худая жанчына, худая жывёла. Карова наша штыкля, колькі за яе дадуць? Штыкля ты, кармлю-кармлю, а ты ўсё худая, і плацця на табе, як на калу. Навасёлкі Свісл. ШТЭМПАЛІ (штэмполі) мн. Тое, што і штандара. Накопав ямэй, наставів штэмполей ровно і положыв пудвалкы, а потым кладэмо стэны. Горск Бяроз. ШУБАЦЬ незак. Калыхаць. Шубала-шубала дзіця, а яно ня сьпіць. Касталомава В.-Дзв. ШУГАЦЬ незак. Тое, што і шубаць. Ні шугай дзяцёнка, а то ён прывыкніць, і будзіш яго шугаць усё урэмя. Моханава В.-Дзв. ШУМА ж. Пена, якая выступае ў каня пасля цяжкай работы. Кэнь зашумев — гэта спотэв кэнь. Кэнь став белы ад шумы. Вэн его гнав крэпко, што аж шума выступіла. Бастынь Лун. ШУМАВІННЕ (шумовынне) н. Смецце, якое прыбіваецца вадой да берага. О тут нэ можно купатыса, бо мнэго шумовыння. Горск Бяроз. ШУМЕТНІК м. Сметнік. На шуметнік высыпалі сьмяццё. Ваўкавічы Тал. Нясі шуму на шуметнік і высыпай там. Моханава В.-Дзв. ШУМЁЛЫ толькі мн. Шамкі. Шумёлы чуваць, ужо сваты едуць. Моханава В.-Дзв. ШУПУЛЬ м. Шышка. О, акі грубы ву прынесьлі шупуль. Бобрыкі Петр. ШУПУЛЬНІК м. зборн. Шышкі. На хвоі богато шупульніку. Му его собераемо і тоўчом у ступі і сем'е вубіваем. Бобрыкі Петр. ШУРЫК м. Павець. Зробыв коло хаты шурык, коб було куды дрова ложыты. Горск Бяроз. ШУСТВА ж. зборн. Адходы пры апаланні круп, зерня. Кутью ополаемо, летіт шуства і пух. Бастынь Лун. 2. Астаткі пасля прасейвання мукі. Прасеела авсянку на сіто, і так много шуствы засталоса. Бастынь Лун. ШУТА-ШУТА-ШУТА выкл. Ужываецца, калі падзываюць авечак. Міратычы Кар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 210 ▶