Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава

 ◀  / 210  ▶ 
ШУТ-ШУТ-ШУТ выкл. Ужываецца, калі падзываюць авечак. Лешня Кап. Ш ЧАВЕ'ЦЬ (шчовэ'ты) незак. Кіснуць. Молоко почало шчовэты. Горек Бяроз. Ш ЧАДРАВА'ЦЬ (шчыдраваць) незак. Спяваць песні пад вокнамі перад Новым годам. Пайдзём пы хатах шчыдрываць. Моханава В.-Дзв. ШЧАКА' (шчэка') ж. Месца за чалеснікамі ў печы. Постаў горшка ў печ за шчэку. Бобрыкі Петр. ШЧАЛА'К м. Суп з бульбы. Сёня на вячэру зварыла з адной картофлі шчалака. Налей мне шчалаку. Навасёлкі Свісл. Ш ЧАЛАЧО'К (шчолочо'к) м. Toe, што i шчалак. Наліла одного шчолочку, ты.подлый гушчы. Горек Бяроз. Ш ЧАЛГА'ЦЬ незак. Лушчыць. Ідзі, будзім шчалгаць боп. Hiстанішкі Смарг. Ш ЧАЛКО'ТА (шчэлко'та) ж. Шчыкотка. Нэ гыдзыгай мэнэ, бо я боюс шчэлкоты. Горск Бяроз. Ш ЧАМЕ'ЛЬ м. Чмель. Укусіў зы палец шчамель. Моханава В.-Дзв. Ш ЧА'НІК м. Бочачка. Пасаліла гуркоў цэлы шчанік. Бобрыкі Петр. ШЧАНЬ м. Дзяжа. На зіму наложила поўнюсенькі шчань варыва. Бобрыкі Петр. ШЧАУЧО'К м. Пстрычка. Ты мне ў карты прьійграў тры шчаўчкі. Моханава В.-Дзв. ШЧАЧЬГННЕ (шчачы'ння) н. зборн. Шчацінне. Раней сьвіней кармілі мякінай, дык у іх расло шчачыння. Ваўкавічы Тал. Ш ЧО'САК м. Жменя чэсанага лёну. Палуйка дзеліцца на шчоскі. Шчосак накручваюць на пальцы i чэшуць шарсцяной шчоткаю. Міратычы Кар. ШЧО'ТКА I (шчэ'тка) ж. Доўгая шэрсць над капытамі (уканя), Ззаду ў коня коло копытэв e шчэтка. Азарычы Пін. У коня над копытом есь шчотка: Бобрыкі Петр. На ногэ вышай копыта есть шчотка. Густые шчоткы на ногах у коня. Горек Бяроз. ШЧО'ТКА II (шчэ'тка) ж. Стрыхоўка. Лепей шчоткаю раўнуйце салому, а то стрэха кепская будзя. Навасёлкі Свісл. Пат шчотку хату крылі. Ваўкавічы Тал. Вазьмі шчэтку i ровняй солому, каб красіва була стрэха. Бастынь Лун. ШЧО'ТКА III (шчэ'тка) ж. Сівец. От пошов косіті, а там одна шчэтка. шчо моя коса нэ бэрэ. Азарычы Пін. Ш ЧО'ТШ К (шчо'тнэк) м. Сівец. Шчотнэк твэрды, ёго коса нэ бэрэ. Горек Бяроз. ШЧО'УКАЦЬ незак. Пстрыкаць. Шрыстань ты шчоўкаць шчаўчкі, а то я табе шчоўкну. Моханава В.-Дзв. ШЧО'ЧКА (шчэ'чка) ж. Бакавая частка ў церніцы. У тэрн'щы двэ шчэчкі І одэн по сэрэдынэ язычок. Азарычы Пін. Ш ЧУБО'КНУЦЬ зак. Кінуцца ў ваду. Ен шчубокнуўся з берага ў ваду i паплыў. Моханава В.-Дзв. Ш ЧУПУ'ЛЬКА ж. Жаўлак. На шьіі була шчупулька малая, а тэпэр вэліка выросла. Бастынь Лун. ШЧУР м. Пацук. Дужэ мнэго завэлоса шчурэв. Азарычы Пін. ШЧЫК м. 1. Верхавіна. Гэ, еёрка аж на самуй шчык залезла. Бобрыкі Петр. Зрэзалі хвою, одрэзалі калоду, а шчык пакінулі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

тэрнщы, чавець, чадраваць, чалачок, чалкота, чотш, чубокнуць, шчаучок, шчолочок, шчоукаць, шчочка, шчэлкота, шчэчка
3 👁
 ◀  / 210  ▶