Жахавічы Маз. 2. Макаўка (галавы). Так даў по голове, па самум шчыку. Бобрыкі Петр. 3. Плеш. Ен ужэ сторык: у его на голове е шчык. Бобрыкі Петр.
ШЧЫНЯ'ЦЬI (шчыня'ті) незак. Зганяць, змятаць, вымятаць калоссе з абмалочанага жыта. Жыто по току рассыплем, тогды шчыняем вэніком i граблямі. Азарычы Пін.
ШЧЫНЯ'ЦЬII (шчэня'тэ) незак. Пластаваць сена. Ідэмо сыно шчэнятэ. Я буду шчэнятэ сыно. Дзмітравічы Кам.
ШЧЫРАВА'ЦЬ незак. Зраўноўваць з берагамі (меркі). Раней ніколі ня весілі, а толькі шчыравалі. Шкураты Браг.
ШЧЫ'РЫЦЬ незак. Тое, што i шчыраваць. Бувала насыпалі палумерачак поўный, а тады браў дошчачку i шчырыў, кеб було роўна ІЗ краямі полумерачка. Шкураты Браг.
ШЧЫТ м. Тое, што i шчык у 1-м знач. У шчыту ў самум сядзіць вавіёрка. Ізрэзаў сасну, адрубіў ад яе шчыт. Шкураты Браг.
ШЧЫ'ТШК м. Сівец. Шчытнік ні каса ні бярэ, ні каровы ні ядуць. Сімакава Кар.
ШЧЫТО'ЧАК м. Кончык пальца. От падрэзала ногці аж за жывоя, аж шчыточак баліць. Шкураты Браг.
ШЧЫШЧА'ЦЬ (шчышча'ті) незак. Зганяць, змятаць, вымятаць калоссе з абмалочанага жыта. Жыто змолотілі, а тэпэра буду шчышчаць мэтлой полосы. Бастынь Лун.
ШЧЭ'БЛА н. Лёстка ў лесвіцы. Зрабіў драбіны, алі шчэбла далёка адно ат другога, кепска лесьці. Паляцкішкі Вор.
ШЧЭ'ЛЕПЫ (шчэ'лепу) толькі мн. Сківіца. Як пачаў ірваць' зубу, дак чуць шчэлепу не развярнуў. Шкураты Браг. Так усох, што толькі осталіса сухіе шчэлепу. Бобрыкі Петр. Ён як рассердзіциэ, дак шчэлепу так i іграюць. Тульгавічы Хойн.
ШЧЭ'ЛКА ж.
ІІІчыліна. Трэда зыкыныпаціць гэгу шчэлку, кап вецер ня дуў. Моханава В.-Дзв.
ШЧЭ'НАК (шчэ'нок) м. Пласт сена. Трэбо шчэнок шчэнятэ. Дзмітравічы Кам.
ШЧЭ'РБА ж. Шчарбіна. Вырваў наперадзі зуп, а цяпер шчэрба i некрасіва. Моханава В.-Дзв.
ШЫБАДА' ж. зборн. Ігліца. Дужо мнэго насыпалос шыбады пыд хвэйкэй. Горек Бяроз.
ШЫ'ЙКАI ж. Прамежак паміж комінам i сценкай. Глядзі, там макацёрчык стаіць на шыйцы ля коміна. Шкураты Браг. У шыйцы ля коміна лежыць лучына. Бобрыкі Петр.
ШЫ'ЙКАII ж. Верхняя вузкая частка ў збанку. Шыйка ў збанковы гузкая, рука нэ улазыт. Горек Бяроз.
ШЫ'ЙКАIII (шэ'йка) ж. Шчыкалатка. Конь зьвіхнуў нагу ў шэйкі. Шэйка находзіцца вышы капыта. Барыскі Лаг.
ШЫЛЛЕ (шыльлё) к. зборн. Ігліца. Вазьмі граблі i ідзі награбі шыльля, карове падаслаць. Трэба ш ісьці ў пасатку награпсьці шылля, а то німа чаго ў хлеў пасьцяліць. Заазер'е Віл.
ШЫ'ЛЬНІК м. зборн. Тое, што i шыллё. Я разгроп шыльнік, ши гляжу, там баравічок расьце. Альхоўка Навагр.
ШЫПI м. Драўляны гвозд. Узяў дошкі i пызбіваў шыпамі. Гэты шып тоўсты. Моханава В.-Дзв.
ШЫПII м. Гронка (арэхаў). От орэхо'ў, a шыпоў-шыпоў богато. У шыпу аж шэсь орэхоў. Бобрыкі Петр.
ШЫПЕ'ХI м. Шышак пчол. На калодзі сягодні пчолы цэлымі шыпехамі седзяць. Тульгавічы Хойн
Дадатковыя словы
заазере, рассердзіцйэ, чыняць, чытш, чэлепы, чэлка, чэнак, шчыняті, шчыняць, шчырыць, шчышчаті
21 👁