Старонка 200
◀ / 210 ▶
ШАСЦІНЫ (шасьціны) мн. Памінкі праз шэсць тыдняў пасля смерці. Нада па дачушцы спрыўляць шасьціны, бо ўжо шэсьць нядзель споўнілася. Вадва В.-Дзв. ШАТАЦЦА незак. Упраўляцца па гаспадарцы. Я ўжо пайду шатацца каля скаціны. А вы ўжо шаталіся каля сваёй? Ністанішкі Смарг. ШАТКА (шатко) прысл. Хутка. От чэловек шатко ідзе, што ні догнаць. Бобрыкі Петр. ШАТЫ-ЛАТЫ толькі мн. іран. Усё нажытае ў гаспадарцы, маёмасць. Кідаяш ты шаты-латы і выбірайсё с свае хаты. Міратычы Кар. ШАЦЬ ж. Іней. От за ноч напала шаць на дзерава, стаяць белыя-белыя ат шаці. Паляцкішкі Вор. ШАШУК м. Шашаль. Шашук чысто поеў усе уперэчкі ў столе. Бобрыкі Петр. ШВАЙКА ж. 1. Спіца. Возьмі швайку і пудплеты постолы. Горск Бяроз. 2. Шыла. Швайка проколоваты дырочкі, шчоб захвотыты гоздямі. 3. Шыла, якім колюць свіней. Позыч мне швайку, буду колоті свіныо. Бастынь Лун. ШВАЯ ж. Паля. Зыгыняюць шваі, кап мост не абярнуўся. Сяляўшчына Рас. ШВЕДЫ (швэды) мн. Скваркі. Я спэкла сало, юшку выліла, а швэды аставіла. Мамо, одрэж сала і напэчы швэдэй. Азарычы Пін. ШВЕЛІ мн. Тоўстае бервяно, якое кладзецца на падмурак. На падмуроўку кладуць швелі, а на швелі кладуць вянец адзін, другі. Паляцкішкі Вор. ШВОРКА ж. Ланцуг, прывязка. Прывяжы сабаку на шворку за оброжак, а то ён кусаяцца. Дзе шворка? Трэбо цялё навізаць. Навасёлкі Свісл. ШВЫРХАЦЬ (швырхаты) незак. Варушыць. Я сплю і ніколі нэ швырхаю рукамы і ногамы. Горск Бяроз. ШКАРАЛУПІНА ж. Шкарлупіна яйца. У яйцу такая тоўстая шкаралупіна. Навасёлкі Свісл. ШКАРЛУПАЙКА ж. Тое, што і шкаралупіна. Лупіла яйцо і шкарлупайку выкінула курам. Тульгавічы Хойн. ШКАРЛУПАЙКІ мн. Шалупінне. Лупіла нажом картоплю і налупіла багато шкарлупаяк. Тульгавічы Хойн. ШКАРЛУШКА ж. Шкарлупіна яйца. Курыца выліла яйцо, і шкарлушка дужа тоненькая. Якубова Рас. ШКАРНІ мн. Старыя боты з адрэзанымі халявамі. Былі старыя боты, я атрэзаў галянішчы, а засталіся шкарні. Моханава В.-Дзв. ШКВАРКА ж. Скварка. З'ела шкварку і пышла на поля. Моханава В.-Дзв. ШКВАРЫЦЬ незак. Скварыць. Шкварыць шкваркі на скаварадзе. Сяляўшчына Рас. ШКВЯРЧАЦЬ (шквэрчаты) незак. Квакаць. Жабы моцно шквэрчат, мусыт будэ тэпло. Горск Бяроз. ШКІЛЁНДА (шкылёнда) ж. Каўбаса з вантробаў. Узаўтра спэчы шкілёнду з вэнтробэй. Зарэзав паршука, і зробыла с крові і мукі шкілёнды, смачныя. Горск Бяроз. ШКІР выкл. Ужываецца, калі адганяюць авечак. Вадва В.-Дзв. ШКЛЮД м. Склюд. Шклюдом шклюдуе дэрэвіну на хату. Бастынь Лун. ШКЛЮДАВАЦЬ (шклюдоваті) незак. Склюдаваць. Шклюдом буду шклюдоваті дэрэвіну на хату. Бастынь Лун.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 210 ▶