ШКО'РНІ мн. Toe, што i шкариі. Булі старые чобаты, я адрэзаў галянішчы i нашу шкорні. Тульгавічы Хойн. ШКРАБУНЫ' (шкрэбуны') мн. Toe, што i шкарні. Пуд ложном стоят шкрэбуны, возьмі i наклодай іх. Булі старыя чоботы, а я адрэзов голенішчы i зробів шкрабуны. Бастынь Лун. ШКРЭ'БЛА (шкрэ'бло) н. Конская шчотка. Кэнь гразны, трэбо почыстіті шкрэблом. Азарычы Пін. ШКУРА'Т м. Скурат. Hi выкідайце шкураты, яны нам прыгадзяцца. Сяляўшчына Рас. ШКУ'РНЯ ж. Майстэрня па вырабу скур. Шкурняк мэв собэ шкурню i там выробляв шкуры. Бастынь Лун. ШКУРНЯ'К м. Чалавек, які апрацоўвае скуры. Шкурня'к добрэ вырабляў шкуры ў шкурні. Бастынь Лун. ШЛЕМАВА'ЦЬ (шлімува'ць) незак. Чысціць. Нада шлімуваць кішкі на кілбасы. Якубова Рас. ШЛЕГНУЦЬ зак. Ударыць. Каня шлёгнуць, ён i пойдзя. Барыскі Лаг. ШЛІПО'ТА (шлюпо'та) ж. Слота. Рыхлы снег, ногі праваліваюцца, такая шлюпота. Бастынь Лун. ШЛІ'ФКА ж. Жалезнае кольца з кручком для прымацавашт ворчыка да плуга. Кольцо с кручком. у ворчыку, якім цапляюць за плух, мы завём шліфка. Вострава Мает. ШЛЮ 'ПАЦЬ незак. Шлёпаць. Перастань ты шлюпаць па вадзе. Навасёлкі Свісл. ШЛЮ 'ШЦА ж. ІІаліца (у плузе). У плугу шлюпіца ўстаўляецца ў падашву. Вострава Мает. ШЛЯ'КАЦЬ ж. Непагадзь. РНкая шлякаць на дварэ: сьнех. дошч i вецер. Моханава В.-Дзв. ШЛЯПО'ЦЦЕ (шляпо'цця) н. Тое, што І шлякаць. Ой, якое шляпоцця: ідзець І сьнех, i дошч. Сяляўшчына Рас. ШЛЯЦЬ ж. Тос, іпто І шлякаць. На дварэ шляць, ідзець i дошч І сьнех, цэла шляпоцця. Сяляўшчьша Рас. ШМАРГО'НКІ (шморго'нкі) мн. Грыбы, якія растуць па выжарынах. Шморгонкі ростут по пожарэх. Бастынь Лун. ШМЕЛЬ м. Чмель. Касіў i напароўся на шмяля, ён вылес с шмялінага гнязда, Барыскі Лаг. ШМУЛІ'ЦЬ (шмулі'ть) незак. Ссоўваць. Кэт дотэль будэ головое шмуліть, покэле скінэ тэ, што лежыць на вэкі. Бастынь Лун. ШМУРЫГА'ТЫП прым. абразл. Смаркаты. Якэй вон шмурыгатый. Горек Бяроз. ШМУРЫГА'ЦЬ (шмурыга'ты) незак. Смаркаць. Горек Бяроз. ШМЯЛГНЫ прым. Ч м яліііы. Я нашоў шмялінае гняздо. Барыскі Лаг. ШНАР м. Шрам. Шчэ на памятку шнар палажыла на твар. Навасёлкі Свісл. ШНУРАВА'ЦЬI незак. Хадзіць узад i ўперад. Што ты ўсё шнуpyiiu пы хаці? Сяць i пасядзі, а не шнуруй. Моханава В.-Дзв. ШНУРАВА'ЦЬII незак. Размячаць шнуром бервяно для пілавання. Бяры шнур І шнуруй штуку i будзям пілаваць дошкі. Я вечарам шнураваў іх. Навасёлкі Свісл. ШНУРО'УІўА ж. Камізэлька ca шнуроўкай. Шнуроўка — гэта тое самое, што i жалетка бес рукавоў, но на ваці. Шнуроўка зашнуроўваецца на перадзі. Якубова Рас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

крэбла, ляпоцце, муліць, мурыгаць, нураваць, шкарйі, шлемаваць, шліпота, шмаргонкі, шмурыгатып, шнураваць, шнуроуіўа
33 👁