ШАМЯШЫ'НА ж. Перхаць. От у галаве багата эавялося шамяшыны, аж косы белыя сталі. Шкураты Браг. ШАПАРНУ'ЦЬ (шыпарну'ць) зак. Шапнуць. Пычыкай, я табе хачу нештычка на вушка шапарнуць. Касталомава В.-Дзв. Мама мне шыпарнула на вуха, што возьміць міне с сабой. Моханава В.-Дзв. ША'ПАЧКА ж. Пладаножка жолуда. Жолуць сядзіць пяткай у шапаццы. Барыскі Лаг. У шапаццэ лежыць жолуд. Бобрыкі Петр. Жалудкі шчэ ня сыпаліся I шчэ у шапачках сідзяць. Шкураты Браг. ША'ПКАI ж. I. Перакладзіна над вушакамі (у войнах, дзвярах). На спада'к ставят два стоекы, а на стоекы клодэцца шапка, гэто усэ зовэцца яшчэком. Горек Бяроз. Паставіў вушакі ij дзвярах, а на верх палажыў шапку. Альхоўка Навагр. Поставів вушакі у дзверах i накрыв шапкой. Бастынь Лун. У ушаку шапка, на верее на ушакох ляжыць шапка. Паляцкішкі Вор. У вокнах пыставіў аўшакі i наверх палажыў шапку. Сяляўшчына Рас. 2. Верхні сноп, якім накрываюць бабку. Ідзі пыскідай шапкі з бабак, хай жыта сохніць. Моханава В.-Дзв. Састаў снапы жыта ў мэтлікі i накрый шапкай. Барыскі Лаг. ША'ПКАII ж. Брус у калёсах, які служыць асновай для драбін i ляжыць на восі. Шапка ляжыць на вузалаваку. Вузалавак І шапка скрапляюцца шворанам. Навасёлкі Свісл. ШАРАФА'Н м. Сарафан. На цябе добра будзіць мой шарафан. Ністанішкі Смарт. ШАРГАЛО'М (шарголо'м) м. Вялікі вецер. Колі бувае большая бура, тоды бувае i большы шарголом. Шарголом дуе сільно. Бастынь Лун. ШАРСЦГННЕ (шарсьці'ння) н. зборн. Доўгая шэрсць на карку свіней. Забіла кыбына, вырвала шарсьціння І буду дзелаць шчэтку. Даўгабор'е Рас. ШАРШО'К м. Слабы гук у вуллі зімой. Хадзіў пчол слухаць, шаршок чуваць, пчолкі жывуць. Касталомава В.-Дзв. ШАРШУ'БЕЛЬ м. Спуск. Перш-наперш ачьиичаюць дошку шаршубелем. Навасёлкі Свісл. ШАРШЭ'ПКА ж. Тое, што i шаршубель. Шаршэпкай посьле сокэры гэблеваты дэрэвыну. Посьле шаршэпкі трэбо гэблеваты гэбліком. Горек Бяроз. ШАСНА'СТКА (шэсна'стка) ж. Пасудзіна як мера вагі ў паўтара пуда. Зроблена шэснастка жыто мэраты. Горек Бяроз. ШАСТА'К. м. устар. Чалавек, які меў шостую частку зямлі ад надзела. Я паўгрунта, ці шостую частку, дастаў зямлі, i міне называла шастаком. Міратычы Кар. ШАСТО'К м. 1. Жэрдка, падвешаная ўверсе перад печчу. Павесь кулёк на шасток. Моханава В.-Дзв. 2. Насціл у асеці для сушкі снапоў. На шасткі ставілі снапы сушыць. Вароніна Рас. ШАСТУ'Н (шэсту'н) м. Сяннік,'набіты саломай. Трэба на пэл напхаці шэстуна, коб добрэ було спаті. Бобрыкі Петр. ШАСТУНЫ' толькі мн. Шамкі. Пазыч мне шастуны, поеду ў сваты. Азарычы Пін. ШАСТУ'ХА (шэсту'ха) ж. устар. Шостая частка зямлі ад надзела. У его зэмны шэстуха ад участка. Горек Бяроз. ШАСЦЕРНЫ (шасьцёрны) прым. Вытканы ў шэець нітоў (пра палатно). Шасьцёрныя радзюшкі ткуць у шэеьць панажоў i шэеьць нічальніц. Міратычы Кар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аргалом, астуха, даўгаборе, спадак, шаснастка, шыпарнуць
32 👁