Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава

 ◀  / 210  ▶ 
ЦЫ ГУ'ЛКА ж. Частка рукі ад далоні да локця. Нешта мне цыгулка забалела. Руку ад локця да ладоні му завем цыгулка. Шкураты Браг. ЦЫ'КІШ выкл. Ужывасцца, калі адганяюць куранят. Стары Свержань Стаўоц. ЦЫКУ-ЦЬІКУ-ЦЫКУ' выкл. Ужываецца, калі падзываюць куранят. Стары Свержань Стаўоц. ЦЫГІ-ЦЫП-ЦЫП выкл. Ужываецца, калі падзываюць куранят. Старае Сяло Зэльв., Жахавічы Маз., Бярозаўка Хойп., Заазер'е Віл., Лешня Кап. ЦЫ РБУ'Н м. Тоўстае кароткае палена. Парэзаў палена на цырбуны, а цяпер буду рубіць на дрова гэты цырбуны. Сяляўшчына Рас. ЦЫ 'РКАЦЬ незак. Цвыркаць. Цыркун не даець спаць, цыркаець усю ноч. Барыскі Лаг. ЦЫРКУ'Н м. Цвыркун. У запечку цыркун цвыркае. Жахавічы Маз. Цыркун не даець спаць, цыркаець. Барыскі Лаг. Расцыркаўся цыркун. Вароніна Рас. Цыркаіць цыркун. Сяляўшчына Рас. ЦЫ РЫ 'БШ А ж. Цвёрдая частка пяра. Ободрала пэр'е з крыла, цырыбіны выкінула. Бастынь Лун. ЦЭЖ м. Цэд. Працаділа рошчыну на сіта, а з цэжа варымо кісель. Бастынь Лун. ЦЭ'ЛКА ж. Цэўка. Насучы мне цэлку, трэба ткаць кросна. Бобрыкі Петр. Бяры цэлку, садзі ў чоўнік i ччы. Шкураты Браг. Насучыла цэлак, а цепер буду ткаць кросна. Жахавічы Маз. Насучы цэлак, бо трэба кросна ткаць. Тульгавічы Хойн. ЦЭ'П ЛЩ м. Кураня. Цэплік у ейцэ заморывса. Бастынь Лун. ЦЭР м. Нарасць. Вот бяроска ат пня роўненькая, а там. далей, цэр вырос. Цэр — гэта такі гус на бяросцы. Барыскі Лаг. ЦЮ ПА' ж. Цура. Пасаладзіла ваду, накрышыла хлеба, хадзі будзім есьці цюпу, цюпа смашная. Ваўкавічы Тал. ЦЮ 'ПКА I ж. Тос, 1ПТО І цюпа. Я зрабіла цюпку. пакушайці, а можа вы цюпку i ня елі ніколі. Моханава В.-Дзв. Ныліла мылыка ў міску, накрышыла ў малако хлеба i пад'ела цюпкі. Сяляўшчына Рас. ЦЮ ПКА II м. i ж. Неразвіты чалавек. Ужо такая цюпка, што ч рук вон, нічога ні знаіць. Касталомава В.-Дзв. ЦЮ 'ХКАЦЬ незак. Памалу бегчы. А гэты цыбаты чуць цюхкаіць, не можыць шпарчэй бехчы. Моханава В.-Дзв. ЦЮ ХЦЕ'ЛЬ м. Грымак. Дай яму цюхцялей, дак ён не палезіць у чужы садок. Моханава В.-Дзв. ЦЮ 'ЦЬКА ж. Вяровачка ў кроснах, якой прывязваюць панажы да пітоў. Трэба прывязаць ік нітам цюцькі, будам за цюцьку чапляць понаж. Шкураты Браг. ЦЮ -ЦЮ -НА' выкл. Ужываецца, калі падзываюць сабаку. Лешня Кап., Моханава В.-Дзв., Сімакава Кар., Навасёлкі Свісл. ЦЮ -ЦЮ -ЦЮ выкл. Тое, што i цю-цю-на. Навасёлкі Свісл, Заазер'е Віл., Касталомава В.-Дзв. ЦЮ 'Ш КА ж. Проламка. На азяры прабі цюшку, пайду плацця пылыскаць. Сяляўшчына Рас. ЦЯЛЕ'Ж КІ (цяле'шкі) толькі мн. Пярэдняя частка калёс _ (вось І два колы). Запражы кыня ў цялешкі, паедзім жардзё вазіць i плот гарадзіць. Моханава В.-Дзв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заазере, падела, пэре, стаўбц, хцель, цыкіш, цэлка, цялеж
2 👁
 ◀  / 210  ▶