ЦУПО'НЬ ж. Супоня. Цупонь зацупоньваць клешчы ў хамуце. Сяляўшчына Рас. ЦУРАЛІ'ЦЬ незак. Цурчаць. Вада цураліць із крыты цурком. Шкураты Браг. ЦУ'РКА I ж. 1. Маленькая палачка, пры дапамозе якой вяжуць снапы. Забулася цурку ўзяць, не могу снопа зьвязаць. Жахавічы Маз. Поломаласа цурка, І нема ак снопа эвязаць. Бобрыкі Петр. Цурка — ета маленька палочка, якая нам помогав снопа везаті. Бастынь Лун. Вазьмі цурку i ідзі снапу вязаць. Шкураты Браг. 2. Круглая палка для гулыіі «ў цуркі». Біч — каротка палка, якой дзеті б'ють па цурцы. Бастынь Лун. 3. Драўляны гузік прадаўгаватай формы. Ушый мне цурку ў штаны, а то нема чым зашпіліць. Бобрыкі Петр. 4. Бірка. Оддав у выділку овчыну, а мне далі цурку. По етой цуркі буду получаті овчыну. Бастынь Лун. ЦУ'РКА II ж. Цвёрдая частка няра. Вурвала перо із клуба, а ў его такая тоўстая цурка. От, скубла пер'е i понакідала цурок от пер'я. Бобрыкі Петр. Падрала пер'я, а цуркі па хаці параскідаля. Шкураты Браг. ЦУ'РКА III ж. Сцябло бурачніка. Колі оборвет боцьвінье, остаюцца толькі цуркі. О, акая тоўстая цурка. Бобрыкі Петр. ЦУ'РКА IV ж. Ворчык. Веры цурку i стольвагу i запрэгай коні ў плуг. Адна цурка поломаласа. Бобрыкі Петр. ЦУ'РКА V ж. Частка рукі ад далоні да локця. Вот гэту руку ад далоні І да локця мы завом цуркай. Тульгавічы Хойи. ЦУРУ'БАЛКА ж. Драўляны гузік прадаўгаватай формы. Калісь у ганавіцы ўшьівалі дзеравяныя цурубалкі. Шкураты Браг. ЦЫБА'К м. I. Кветаноснае сцябло цыбулі. Ак многа цыбакэв на цыбулі! Бастынь Луп. 2. Лісты цыбулі. Цыбуля пошла ў стрэлкі, i нэма цыбакэв. Оля', які цыбак тавсты. Азарычы Пін. ЦЫ 'БАЛА m. і ж. Чалавек, у якога доўгія ногі. Цыбалу гэтага ніяк ні дыгнаць. У яго шах, як маіх два. Вадва В.-Дзв. ЦЫ'БАЛЬІ мн. іран. Доўгія погі. Лёх i раскінуў свае цыбалы на ўвесь ложак, што німа дзе лехчы. Сяляўшчына Рас. ЦЬІБА'СТЫ прым. Даўганогі. O, які ў яе мужык цыбасты, што i ў лошку ня месьціцца. Машкі Рас. ЦЫ Б'ё н. зборн. Бацвінне. Еты год на бураках добрая парасло цыб'ё. Шкураты Браг. ЦЫ 'БШ КА ж. 1. Галінка. Наломала хваёвух ветачак із цыбічкамі. Шкураты Браг. 2. Сцяблінка. Вурві цвяток із цыбінкай. Шкураты Браг. ЦЬІБУ'К I м. Цвёрдая частка пяра. Оскубла крыловэе пэр'е а цыбукі выкінула вон. Бастынь Луи. ЦЬІБУ'К II м. Кветаноснае сцябло цыбулі. Цыбуля ў цыбукі парабілася. Дзюблеўшчына Маладз. ЦЫ ГА'НАЧКА ж. Прыстасавапне, якое злучае вялікае кола калаўрота з падножкай. У калаўроці цыганочку кладуць на колбачку i нагой круцяць кола. Навасёлкі Свісл. ЦЫ ГА'НКА ж. Toe, што i цыганачка. Цыганка надзяецца на кольбу i круціць калаўротку. Навасёлкі Свісл. ЦЫ ГА'НЧЫК м. Сцізорык. У мэнэ есть цыганчык, я могу дать одрэзаты хлеба. Горск Бяроз. Дай мны цыганчыка одрэзатэ хлСба. Дзмітравічы Кам. Узяў цыганчык на па'сту, думаў карабок сплесьці i згубіў свой цыганчык. Моханава В.-Дзв
Дадатковыя словы
бють, пасту, пере, перя, пэре, цурубалка, цыбальі, цыбё, цьібасты, цьібук
4 👁