Старонка 187
◀ / 210 ▶
ХВАРО'СЦІНА (хваро'сьціна) ж. Дубец. Оля', азьму хваросьціну і дам добра. Навасёлкі Свісл. ХВА'СТАВАЦЦА незак. Тое, што і хвалісцявацца. Ён, гэты хвастун, толькі хваставацца любіць. Шкураты Браг. ХВАСТАВІ'К м. Прыстасаванне для вывазкі доўгага бярвення. Сьнімі пынэрат, паеду у лес броўны вазіць на хваставіку. Стайкі Барыс. ХВАСТАВО'Е н. Барыш. Купіў кыня, заплаціў хваставое. Купіла карову, дывай мне хваставога. Прыдалі лён, дывайце хваставога. Моханава В.-Дзв. ХВАСТА'ЦЦА (хвыста'цца) незак. Парыцца венікам у лазні. У ёўні мыліся і на цыпка'х хвысталіся венікам. Ваўкавічы Тал. ХВА'СТАЦЦА незак. Тое, што і хвалісцявацца. Бувала, ўсё хвастаўсі сваім багаццям. Касталомава В.-Дзв. ХВАСТА'ЦЬ незак. іран. Есці. От з мыскі хвошчут копусту. Бастынь Лун. ХВАСТУ'Н м. Хвалько. Хвастун ён бальшы, толькі і знае хваставацца, гэта ён умея. Шкураты Браг. ХВАТА'Н (хвота'н) м. Маладзец, зух. Старые згорбюцца, а молодые — хвотаны, прамо ходзяць. Бобрыкі Петр. ХВАШЧА'НКА (хвошча'нка) ж. Пучок травы або звычайнага ляснога хвашчу, якім мыюць пасуду. Зьвяжы хвошчанку, а то нема чым посуду пошароваць. Бобрыкі Петр. Звэзала хвошчанку стэл мыті. Бастынь Лун. ХВАШЫ'НА ж. Падсцілка з галля пад стог. Хвашына кладзецца пат стох. Трэба хвашыны прывесьці стага рабіць. Навасёлкі Свісл. ХВО'СТ (хвэ'ст) м. Корань (расліны). Вэрхня часть бурака, а у зэмнэ хвост бурака. Горск Бяроз. Надо обрэзаті хвосты ў буракэх. Які доўгі хвэст у бурака. Азарычы Пін. ХІБ (хіп) м. Касмык травы, пакінуты пры касьбе. Як ты касіў, што шмат хібаў пакінуў на пожні. А во які хіп травы стаіць. Сімакава Кар. ХІБ (хыб) м. Дзве збітыя дошкі, якія кладуць на стык страхі. Збыв з досок хыба і положыв на крышу. Горск Бяроз. ХІ'БАВЫ прым. Хрыбетны. Хібавое сала тоўстая. Шкураты Браг. ХІ'ЖА ж. Падпаветка. Здзелаў таку-сяку хіжу і паставіў у хіжу калёсы. Жахавічы Маз. ХІ'НДЗЯ ж. Малярыя. Яна мучаіцца, у яе ж хіндзя, хіндзя яе трасе і трасе. Шкураты Браг. ХЛАБЫСТА'ЦЦА (хлыбыста'цца) незак. Шлёпацца. Хлыбышчуцца чаравікі, купіла вялікія. Сяляўшчына Рас. ХЛЕБАПА'ХАР м. Араты. Чалавек, які арэ, завем хлебапахар. Жахавічы Маз. ХЛОП м. Клоп. Хлапоў у нас многа було, а цяпер няма. Паляцкішкі Вор. ХЛУДЗЕ'Ц м. Драўляны ці жалезны пруток у чаўнаку, на які насаджваюць цэўку. Надзень цэўку на хлудзец і ўкладзі ў чаўнок. Плігаўкі В.-Дзв. ХЛЮ'БА ж. Галінка лазы, бярозы. Я возьму хлюбу і дам тобэ. Вын узяв хлюбу і став бытэ сына. Дзмітравічы Кам. ХЛЮ'НДРА ж. Неахайная жанчына. Хлюндра, хоць бы ты перадзела сваю сукенку і памыла яе. Касталомава В.-Дзв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 210 ▶