ХАЛАНГЦЦА (холоны'цца) незак. Капрызіць. Вон як ужэ почнэ холоныцца, то годы трэбо браты пасок i быты. Горек Бяроз. ХАЛАСТЫ ' прым. Толькі з круп (суп). Крупеню зварыла сённі халастую. Г эта суп, які мы варым толькі с круп. Якубова Рас. ХАЛДУБА'ІНА (холдуба'іна) ж. Нізкае балоцістае месца. У холдубаіні ростэ мнэго змэй. Бастынь Лун. ХА'ЛЕПА ж. Снег з дажджом. Надзень чуйку на кажух, а то на д'варэ халепа, i намокне кажух. Шкураты Браг. ХАЛШ А'РАК м. Фальварак. Там быў такі холіоарак, дзе жыў пан. Ваўкавічы Тал. ХАЛЭ'М УС м. Канец, смерць. Сеў гэта я на вое, а вое перавярнуўся, i чуць мне ня бьи/ халэмус. Моханава В.-Дзв. ХАМУ'Т I (хому'т) м. Калодачка з дзіркай на верхнім камені жорнаў, у якую ўстаўляецца ніжні канец млёна. У жорнах у верхнем камяні ё хамут, куды ўстаўляюць ручку. Барыскі Лаг. ХАМУ'Т II (хому'т) м. Падстаўка пад ніжнім каменем жорнаў. Хомут зробів, а тэпэр буду укрэпляті ніжні камэнь у жорнах. Бастынь Лун. ХАМУТО'К м. Привязка для прымацоўвання біча да цапільна. Хамутком прывяжы біч да цапільна. Лешня Кап. ХАНБУЗАВА'ЦЬ (ханбузова'ті) незак. Перабіраць, капрызіць. Пэрэстань ханбузоваті, а еш. Бастынь Лун. ХАНУВА'ЦЬ (хэнува'ті) незак. Шанцаваць. Ему хэнуе ў жытні. Бастынь Лун. ХА'ПКШ прым. Прагны. ён дужэ хапкій на грошы. Бастынь. Лун. ХАРАШ М А'НЫ Й (хорошма'ный) прым. Прыгожы. У ее дужэ хорошманый сын. Горек Бяроз. ХАРМУ'Ш КА ж. Цура. Так захацеласё есьці, трэбо зрабіць хармушку i паесьці. Пасаліла ваду, накрышыла цыбулі, уліла nocнага масла, накрышыла хлеба — вот i зрабіла хармушку. Міратычы Кар. ХАРО'М (хоро'м) м. Страха. От прыгрэло сонца, І з хорому вода цечэ быстро. Бобрыкі Петр. ХА'ТНЩ А ж. Гультайка. ХДтніца ты, ходзіш толькі па чужых хатах i нічога не робіш. Сяляўшчына Рас. ХА'ХВІНА ж. Гу'ба. Хахвіна росте на бэрозі, гэта такі жоўты грыб. Раней выраблялі з его губку i высікалі огонь. Бастынь Лун. ХВА'ЛДА ж. Складка, фалда. Пашыла сабе спадніцу ў хвалды. Ваўкавічы Рас. ХВАЛЕ'КА м. І ж. Хвалько. Ена ш хвалека, любіць хваліцца. Шкураты Бра г. ХВАЛЕГА (хвалёго) м. І ж. Тое, што І хвалека. Гэто хвалёго. Вон ныц нэ зробыт, толькы хваліцца, што зробыт. Горек Бяроз. ХВАЛІСЦЕ'Й м. Тое, што i хвалека. Ну i хвалісцей жа, хвалісцей, усё хваліцца, што ён болей за ўсіх робіць. Бобрыкі Петр. ХВАЛІСЦЯВА'ЦЦА (хвалісьцева'цца) незак. Хваліцца. Ну i Miкіта, учора хвалісьцеваўся, што богато ў его грошы, а сегодне npoсіць позычыць. Бобрыкі Петр. ХВАЛЮ 'Н м. Toe, што i. хвалека. Oŭ i хвалюн жэ, хвалюн вон у'тэбэ. Горек Бяроз. ХВАРАСТАВА'ЦЬ (хвырыстыва'ць) незак. Абіваць жыта. Найду хвырыстываць жыта на насеньня. Якубова Рас
Дадатковыя словы
бьиі, губа, дварэ, утэбэ, халдубаіна, хамуток, ханбузаваць, хануваць, хапкш, харом, хатнщ, хвалда, хвалісцявацца, хвалісьцевацца, хвараставаць, холдубаіна, хэнуваті
4 👁