УЧЬГПА ж. Шнурок, якім перавязваюць пасмы асновы ў чынах (матуз, шнурок). Я пасмы пірывізала ўчыпай. Пасмы палічыла i выцігнула учыпу. Касталомава В.-Дзв. УШ ВА'РАК м. Кавалак палена. Харощая палена, харошы І ўшварак. На што-небудзь адразанщь палена, а кусок астаецца, вось ета i е ўшоарак. Шкураты Браг. УШ Ш ЛГЦЬ незак. Сцебануць. Я каню так ушпіліў дрытыванкай, што ён ныўскачкі паляцеў. Моханава В.-Дзв. УШ У'ЛА ж. Шула (у варотах). Бягун прыкрапляецца ік ушулі. У варотах згніла ўшула. Шкураты Браг. УЮ'ШКА ж. Юшка. Закладзі комін уюшкай, а то гром грыміць. Моханава В.-Дзв. Ф ФА'ЙНА (фа'йно) прысл, Прыгожа, хораша. На табе сукенка ляжыць файна. Моханава В.-Дзв. ФА'ЙНЫ прым. Прыгожы. ён маліц файны. Сяляўшчына Рас. ФАРТО'Н м. Франтон. У канцы хаты зыбіваюць фартон. Баронша Рас. ФУТРЬГНА ж. Шуфляда акна. Уставіў футрыну, буду ў футрыну уставляты раму окна. Горек Бяроз. X ХАБО'ТНЯ ж. Рыбалоўная снасць у выглядзе конусападобнай пляцёнкі з тонкіх лазовых прушоў, якую ставяць на рэчцы ў неглыбокіх месцах. Учора вечарам, як цёмна стала, пашлі чужыі хаботні трасьці. Хабоцінь пяць вытраслі. Хаботні дзелаім з лазы. Хаботні ставім на рэццы нанач. Моханава В.-Дзв. ХАВУ'ТНАЕ (хову'тное) н. Сухастой. Сухопостой, то мы зовэм ховутное, вонэ нэгодзяшчэ на хату. Бастьшь Лун. ХАДЖ А'ІН (ходжа'ін) м. Гаспадар. Ходжаін вілкамі накідае гный на вэз. Бастынь Лун. ХАДЖ А'ЙКА (ходжа'йка) ж. Гаспадыня. Ходжайка гный рострасае. Бастынь Лун. ХАДУ'ЛЬКА ж. Прыстасаванне, у якім дзеці вучацца хадзіць. Пастаў дзіця ў хадульку, хай трохі пабегае. Тульгавічы Хойн. ХАДУ'Н м. Toe, што i хадулька. Зрабіў хадун, кап дзіця вучылася хадзіць. Моханва В.-Дзв. ХАДУ'ШКА ж. Toe, што i хадулька. Дзіцё пачынаіць хадзіць, нада зьдзелаць хадушку, хай у хадушцы вучыцца хадзіць. Сяляўшчына Рас. ХАЙЛУ'ПКА ж. Халупа. У міне була хайлупка маленька. Бастынь Лун. ХАЛА'Н (хола'н) м. Капрыз. От, колы до ёго холан прыдэ, тоды ныц нэ зробыш, покы вон нэ пройдэ сам. Ты нэ холоныс, а то тётка напысала про твое холаны. Горек Бяроз. ХАЛАНГСТЬШ (холоны стый) прым. Капрызны. Ох, вон І холоныстый. шчо хочэ, то i робіт. Горек Бяроз
Дадатковыя словы
файно, хаботня, хавутнае, хадушка
10 👁