ХЛЯ'БА I ж. Снег з дажджом. На двары хляба, ідзець сьнех i дошч, сядзі дома. Вадва В.-Дзв. ХЛЯ'БА II ж. Бакавая ўпадзіна паміж апошнім рабром i клубам. Мала паела карова. Хлябы упалыя. Бобрыкі Петр. Упадэна— хляба у коровы, нэ наелас. Горек Бяроз. ХЛЯБА'ЦЬ (хлюба'ць) незак. Есці. Сьцяпан сеў за стол i пачау хлюбаць лянуху. Вадва В.-Дзв. ХЛ Я'БЩ А ж. Тое, што i хляба II. Моя корова не поела, іде, i хлябіна большая. Бастынь Лун. ХЛЯ'ПА ж. Тое, што i хляба I. На дворэ такая хляпа. Бастынь Лун. ХЛЯ'ПНУЦЬ зак. Стукнуць. Ен са злосьці хляпнуў дзьвер'ю i пашоў. Каеталомава В.-Дзв. ХЛЯСТА'ЦЬ (хлыста'ты) незак. іран. Есці. А той мужычышчэ залез на пэчьиичэ, дала квасу ш чэрэпком — помоленьку евьиичз, хлышчэ. Горек Бяроз. ХМ УЛА'ТЫ Й прым. Некультурны. Ен человек хмулатый, пройшоў i не сказаў здраствуй. Бобрыкі Петр. ХМ Ы 'ЗШ К м. Хмызняк. Хмьізнік які густы, ні прайсьці. Ністанішкі Смарг. ХО'НДЗЯ ж. Малярыя. У его хондзя, бо дужэ трасе, голова дужэ горачая. Бобрыкі Петр. ХО'УРА ж. Тое, што хлюндра. У яе дычка тыкая хоўра, як йіна адзіваецца, усё на ёй грозная. Моханава В.-Дзв. ХРАК м. Кныр. Было хракоў пяць, чатыры зьліхчалі, a аднаго храка пакінулі. Барыскі Лаг. Сьвіня пыднілася на хрыка. Даўтабор'е Рас. Tрэба ляхчаць храка. Жахавічы Маз. ХРА'ПА I ж. Замёрзлая гразь, груда. От дарожка, адны храпу, на колёсах нельга ехаць, аж зубу трамцяць. Такія храпу na дарозі, ехаў на колёсах, дак аж калёсы паразбіваў. Шкураты Браг. Не можно ехаті, сільно большая храпа по дорозі. Бастынь Лун. Учора пудмарозіла, дак я на храпу ногу зьбіў. Тульгавічы Хойн. ХРА'ПА II м. Храпка. Ссеклі' капусту, дак дзеці беглі i елі храпу. Вураж мне з качана храпу. Тульгавічы Хойн. ХРА'ПНУЦЬ зак. Зламацца. Сер на сук, а ён храпнуў, І я зваліўся. Моханава В.-Дзв. ХРА'ПЫ мн. Ахрап'е. Пайду сыбіраць храпы сьвіньням. Якубова Рас. ХРАСТО'К I м. Парастак. О, якія вялікія храсткі на бульбі, пара садзіць. Альхоўка Навагр. У картофлі многа храсткоў, яе нельга есьці. Навасёлкі Свісл. Аблымаў храсткі ў бульбі. Моханава В.-Дзв. ХРАСТО'К II (хрэсто'к) м. Падстаўка пад хлебную дзяжу. Хрэсток зломаўса, трэбо зробіть новый, а то німа на што дэжку ставіті. Бастынь Лун. ХРАСТО'К III м. Палка з кружком на канцы для збівання масла. Памый храсток І збойку, буду біць масла. Сяляўшчьша Рас. ХРУШ ЧАКІ' толькі мн. Хрусты (пячэнне). Напекла хрушчакоў у поснум маслі. Шкураты Браг. ХРЬІБЕ'ТНІК м. Хрыбет. Тульгавічы Хойн. Зваліўся із сасонкі i чуць ні паламаў хрыбетнік. Шкураты Браг. Мой сын паламаў хрыбетнік. Жахавічы Маз. Як мне боліць хрыбетнік. Бобрыкі Петр. ХРЫ Ш ЧЭ'Н ІК м. Хроснік. Ka мне прыехаў хрышчэнік. Тульгавічы Хойн
Дадатковыя словы
ахрапе, даўтаборе, дзьверю, хлыстаты, хлябаць, хляпнуць, хлястаць, хоура, храпнуць, хрьібетнік, ябщ
4 👁