Старонка 189
◀ / 210 ▶
ХРЭСНІК м. устар. Абрадавы хлеб. Пеклі хрэсніка на хроснэй неделі і бралі з собой, ак засевалі жыто, ак выгонілі товар на пашу і ак вэрбу свянтілі. Бастынь Лун. ХРЭСТ (хрост) м. Крыж. Бастынь Лун. ХРЭШЧЫК м. Пакінуты ў дзяжы кусочак цеста для закваскі. Астаўляюць у дзяжы крошачку цеста. Вот гэта і е хрэшчык. У дзяжы пакінула хрэшчык, каб добрая була кісьля. Шкураты Браг. ХУДАШЧАВЫ (худышчавы) прым. Хударлявы. Ён хоць і худышчавы, алі ён здаровы. Моханава В.-Дзв. ХУДЗЕННЫ прым. экспр. Худы. Твой сын дужэ худзенны, страх. Жахавічы Маз. ХУДНЕЦЬ незак. Худзець. Мыя карова што-то пычыла худнець. Моханава В.-Дзв. ХУНДЗЯ ж. Малярыя, ліхарадка. Хундзя маю дачку замучыла. Жахавічы Маз. ХУРА (хуря) ж. Воз. Хуря дров, жэта, картоплюв. На хуря повэзле. Дзмітравічы Кам. Положыв тры-чтыры копыцы на воз, гэто і есть хура. Горск Бяроз. ХУРТАВІНА (хуртэвіна) ж. Навальніца, бура. Такая хуртэвіна на дварэ, што с хаты нельга выйсці. Стайкі Барыс. ХУРУГОН м. Воз. У хуругоні вазілі с поля сена і снапы. Ваўкавічы Тал. ХУТНЕЙ прысл. Хутчэй. Хутней ідом на веселе. Тульгавічы Хойн. Ц ЦАБЕЛЛЕ (цабэльля) н. зборн. Бацвінне, у якім абарвана лісце. Вырвала бацьвіньня, асморгала, а цабэльля пакрышыла і зварыла бацьвіньня. Сяляўшчына Рас. ЦАБЕЎЛЕ н. Тое, што і цабелле. Лісьце сасморгаіш бурашніка, астаецца цабеўле. Вароніна Рас. ЦАКАТАЦЬ (цокотаті) незак. Ссаць (грудзі). Оля, як цокотіт, шчо нэ одорваті дітя. Азарычы Пін. ЦАЛЬНІК м. Снежны цалік. Сьнегам усё замяло. Мы ехалі ў цальнік. Моханава В.-Дзв. ЦАПАВІЛІНА ж. Цапільна. Трэба да цапавіліны прывізаць абічэйку. Якубова Рас. Пылымалася цапавіліна ў цапу. Сяляўшчына Рас. ЦАПІДЛА (цэпыдло) н. Тое, што і цапавіліна. Поломалос цэпыдло ў цэповы. Горск Бяроз. Добрае цапідла ў цэпу. Альхоўка Навагр. ЦАПІЛНА (цэпылно) н. Тое, што і цапавіліна. Азьмі капіцу і прыв'яжы біча ік цапілну. Шкураты Браг. Арэхавае цапілна ў цапу. Заазер'е Віл. Трэбо зробыты ік цэпу цэпылно бэрэзово. Горск Бяроз. ЦАПІЛНО н. Тое, што і цапавіліна. Выразаў цапілно дубовае. Барыскі Лаг. ЦАПІЛЬНО (цапільнё) н. Тое, што і цапавіліна. Ат цапільно добра, і ў руках ні чуваць, можна малаціць. Дзюблеўшчына Маладз. Каротка цапільно ў цапу. Саланое Жлоб. ЦАПІШЧА н. Тое, што і цапавіліна. Замяніў цапішча ў цэпі. Падлессе Лях.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 210 ▶