Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава

 ◀  / 210  ▶ 
ТРЭ'ТАР м. 1. Трэск. Пярун як даў у ліпку, дак йіна пувалілася, аж трэтар пашоў. Касталомава В,-Дзв. 2. Шум, гвалт, піск. Сьвінні крухаюць, пішчаць, аш трэтар ідзець. Сяляўшчына Рас. ТУ'БЕЛЬ м. Від гэбля. Tубелям дзелаюць філінговыя дзвера. Навасёлкі Свісл. ТУ'ДАКА прысл. Тут. Оля', алёс, што ніяк ні пралесьці, a тудака e i шчырыя грыбы. Навасёлкі Свісл. ТУ'ЗАЦЬ незак. Выпростваць мокрую аснову пасля апрацоўкі лугам. Памажы мне аснову тузаць. Моханава В.-Дзв. ТУК м. Растоплены тлушч. Тук вуцек, осталіса вускоркі. Бобрыю Петр. Так тук зовэм сало, a колі захолоданый, то зовём жыр. Бастынь Лун. ТУ'ЛІКА ж. Дэталь калаўрота, кавалачак скуры з адтулінай, у якую ўстаўляюць жалезны шпянёк з адтулінай, праз якую праходзіць спрадзеная нітка, перш чым яна пападае на шпульку. Адрэш кусок шкурата, зрабі туліку, а туліку прыкрапі да мальчэка. Петрыкава Том. ТУЛЬ м. Цюль. Купілі туль маладусі. Моханава В.-Дзв. От у молодэе хороший туль. Бобрыкі Петр. ТУМА'К м. Модны ўдар. Надавай ему тумакоў i хаў ідзе дадому. Тульгавічы Хойн. Вот я яму ныдывала тумакоў па сьпіне, што доўга будзіць помніць, як у яблакі лазіць. Моханава В.-Дзв. ТУМ А'НЩ ЦА незак. Угаворваць. Мы цэлы дзет туманіліся, кап яна са сваім мужиком жила добра. Навасёлкі Свісл. ТУ'ПКТ прим. Біты (пра дарогу). Тупкая дорога, добра ехаць. Моханава В.-Дзв. ТУРАВА'ННЕ (турыва'нне) я. Падганянпе, пануканне. Пакінь ты своё турыванне, я І сыма знаю, што мне нада пасьпяшыць, скарэй сыбірацца. Моханава В.-Дзв. ТУРАВГЦЦА незак. Спяшацца. Нада мне туравіцца іці сена грабіць, а то туча находзіць. Сяляўшчына Рас. Йіна туравіцца скарэй кроены выткаць. Моханава В.-Дзв. ТУРАВГЦЬ незак. Падганяць, панукаць. Што ты я го туравіш,. ён i так быстра робіць. НІ нада яго туравіць. Вароніна Рас. ТУ'РЗАЦЬ (ту'рзаті) незак. Расцягваць кужаль на валокны. Трэба лён турзаті i скрутіті кудэлю. Азарычы Пін. ТУРЧА'ЦЬ незак. Цвыркаць. За печчу турчок турчыць. Ністанішкі Смарг. ТУРЧО'К м. Цвыркуи. Турчок усю ноч турчыць. Ністанішкг Смарг. ТУДА прысл. Тут. Тута немного постаімо. Бастынь Лун. ТУ'ТАКАВА прысл. Тое, што І тута. Тутакава была пуня. Навасёлкі Свісл. ТУ'ТАЦКІ прысл. Тое, што І тута. Тутацкі ёсць два концы. Ваўкавічы Тал. ТУ'ТАЧКА прысл. Тое, што i тута. Тутачка мне не до его тэпэр.. Тутачка лежав топор, а дэ вон тэпэр. Бастынь Лун. ТУШНЫ прым. Тлусты. У гэтым року сало добрэ, тучнэ сало,, многэ жыру. Бастынь Лун. ТУ'ШАНКА ж. Тушаная бульба з мясам. Там ішчэ асталасе луплена картопля, дак пастаў тушанку на абед. Тульгавічы Хойн. ТУШСУНІКІ мн. Тое, што i тушанка. Начысьціла картоплі, наложила мяса, запрагла салом i будуць тушонікі. Жахавічы Маз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

анщ, тубель, туліка, тупкт, тураванне, турзаць, турчаць
3 👁
 ◀  / 210  ▶