Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава

 ◀  / 210  ▶ 
ТРО'СТКА ж. Toe, што i трасціна. У бэрдовы поломалас тростка. Горек Бяроз. ТРУ'БКА I (тру'пка) ж. Калодка (у коле). Добрую дубовую трупку зрабіў для кола. Барыскі Лаг. Ехаў на калёсах, дак аш na трупкі гразі na дарозі. Мнюхі Міёр. Пылымалася трупка ў пакаце'. Моханава В.-Дзв. ТРУ'БКА II ж. Месца ў сцябле, адкуль выгілывае колас. Жыто ўжэ ў трубках, усыпаецца. Бобрыкі Петр. ТРУ'БКА III ж. Цвёрдая частка пяра. Вурвала пяро із крыла з м'ясам i трубкаю, а трубка тоўстая-тоўстая. Шкураты Браг. ТРУ'БКА IV ж. Дэталь калаўрота — жалезны шпень з адтулінай, праз якую праходзіць спрадзеная пітка, перш чым яна пападае на шпульку. Кап пычаць прасьці, нада шпульку надзець на трупку, прывіньціць шпульку лютэркай i трупку удзець у мальчэк. Суднікі В.-Дзв. ТРУБЛА'ТЫ прым. Чалавек, у якого тоўсты жывот. Пашоў Hyпрэй трублаты. От трублаты, чуць ідзець. Вадва В.-Дзв. ТРУБЛО' я. Чэрава. У каровы ачопістая трубло. Hy i трубло бальшоя ў каровы. Сяляўшчьша Рас. ТРУПЕ'ХЛІНА ж. ГІарахпя. Хата мыя трупехлСна, ў ёй няможна жыць, нада думаць, кап пыставіць новую. Моханава В.-Дзв. ТРУПЕ'ХЛЫ прым. Спарахнелы, гнілы. Падаконнік у хаці трупехлы зусім, нада. новы пыставіць. Моханава В.-Дзв. ТРУПЕ'ХНУЦЬ незак. Гніць. Нада дрова палажьщь пат страху, а то яны пачнуць на даждзі трупехнуць, калі будуць ліжаць тут. Моханава В.-Дзв. ТРУСГЦЬ незак. Трэсці. Чало чынілі ў кудзелю i пралі, а йрэб'е трусілі на верэцено ды ў кудзелю i пралі. Бобрыкі Петр. ТРУ'СЖІЙ прым. Дрогкі. Дужа труская дароеа, аж зубу трамцяць. Шкураты Браг. ТРЫБЛА'ТЫЙ прым. Пузаты. От кэнь трыблатый, большый бэбэх. От корова трыблата. Бастынь Лун. ТРЬІБУХА'Ч м. абразл. Пузаты чалавек. Трыбухач гэты так многа есць: што ні дай, усе з'есць. Моханава В.-Дзв. ТРЬГМКАЦЬ незак. іран. Іграць (на музычным ійструменце). Калі ня ўмееш іграць, дак І ня трымкай. Моханава В.-Дзв. ТРЫ СНГК м. Трыснёг. Трысьнік жнём, сушым i зімой даем карові. Сяляўшчына Рас. ТРЬІСЦЕ'НАК м. Трысцень. Я да сваей хаты прыбудоўваць буду трысьщенак, а то хата мылая, а сім'я быльшая. Моханава В.-Дзв. ТРЫ СЦГЦЬ незак. Злучаць дзве ніткі разам i навіваць на клубок. Пазыч мне юрка, буду трысьціць ніткі на клубок І сучыць. Мнюхі Міёр. Трысціла адну суконную нітку, а другую зрэбную, буду сучыць i візаць панчохі. Моханава В.-Дзв. ТРЭ'БА ж. Ляда (месца, дзе высечаны лес). Вырубалі лес, а трэбу погоралі, шчо б не було пожару. Горек Бяроз. ТРЭ'ПАЧКА ж. Трапло. Трапаў трэпачкою лён, І много адышло валу, полез лён. Горек Бяроз. ТРЭ'ПЫ мн. Басаножкі. Купіла собэ трэпы. Летом добрэ будэ носыты. Горек Бяроз. ТРЭ'СЦІ незак. Раскідваць (гной). Трэба іці гной трэсьці. Моханава В.-Дзв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесць, йрэбе, мясам, сімя, трупехліна, трусжій, трьібухач, трьісценак, трэпачка
6 👁
 ◀  / 210  ▶