Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава

 ◀  / 210  ▶ 
ТЫ НО'К M. Агарожа з тонкіх яловых кійкоў, якія пераплятаюцца між жэрдак. Садок абгарадзіў тынком, кап куры ні прылазілі. Касталомава В.-Дзв. ТЫ 'ПЕЦ (тыпэ'ц) м. Сівец. Коса тыпцю ныяк ны бырэ. Сімановічы Драг. ТЫ СЁНЧНІК м. Цвінтарэй. Тысёнчнік — доброё зеля, яго п'юць, калі баліць сэрца. Навасёлкі Свісл. ТЫ 'ЦАЦЬ (ты'цаті) незак. Шукаць. Тыцала, тыцала запалкав, дай нэ нашла. Азарычы Пін. ТЫЧКУ'ХА ж. Гатунак фасолі. Я ў етум годзе насадзіла багато тычкухі, дак трэбо будзе багато тычак на ее. Тульгавічы Хойн. ТЫ ЧЫ 'НКА ж. Жэрдка, падвешаная ўверсе перад печчу. Павесь на тычынку ганавіцы. Павесьце на тычынку андарака. Навасёлкі Свісл. ТЭ'БЕЛЬ (тэбэль) м. Драўляны калочак. Пракрутыв у дэрэвынэ дырку, коб зогнаты ў дырку тэбля: тэбэль, коб моцно було стэна. Горек. Бяроз. ТЭ займ. Toe (у знач. наз). Мне жоночына кагала тэ i тэ про ее. Бастынь Лун. ТЭ'НЧА ж. Радуга. Паглядзіце, якая красівая тэнча на небі пасьля навальніцы. Ністанішкі Смарг. Дошч прайшоў, i на небі naказаласа тэнча. Навасёлкі Свісл. Тэнча пасьля дажджу npac усё неба лягла. Паляцкішкі Вор. У УБІРА'ЦЦА незак. Збірацца. То яна куды ўбіраецца: то ў Гомель пайду ўбірацца, то пайду ўбірацца ў Брагін. Усё ўбіраецца i сядзіць дома. Шкураты Браг. УБОІНА м. i ж. Гультай. У Альжбеты сын такі ўжо ўбоіна, што з рук вон. Нічога не робіць. Моханава В.-Дзв. УВАБРА'ЦЦА зак. Звесці ўсё збожжа з поля ў гумно. Хоць бы ўвабрацца на полі. А я ўжо ўвабраўся. У мяне засталася толькі бцльба на полі, а так усё зьвёс у гумно. Мнюхі Міёр. УВАБРА'ЦЬ зак. Toe, што i ўвабрацца. Я сваё сена ўвыбраў i злажыў у пуню. Моханава В.-Дзв. УВЁРТАК м. Скручаная яловая лапка для прымацавання аглоблі: да капыла (у санях). Да пярэдніх капылоў прыкручываюциа ўвёрткі з яловых вітык i прывязываюць аглобні. Якубова Рас. Пырваўся увёртак ў сынях, i аглобля выскачыла. Сяляўшчына Рас. УВГТКА ж. Кручаны дубец для прывязвання лат на страсс. Нарэзаў лазовых дубцоў. Нарабіў увітак, буду лаціць страху. Сяляўшчына Рас. УВО'ДЗЩ Ь незак. Укідаць (пра ніткі). Трэба ніткі основы ў нічальніцы ўводзіць. Паляцкішкі Вор. УВО'И м. Ніткі, з дапамогай якіх замацоўваюцца трысдінкіў ў бёрдзе. Зрабіў бёрда, засмаліў увой, кап крапчэй было. Плігаўкі В.-Дзв. УВЫ'ШКА ж. Звычка. Ты пакінь гэту сваю ўвышку. Навасёлкі Свісл. УГА'РЫНА ж. Прывязка для прымацоўвання біча да цагіільна. Дай угарыну, нада прьівізаць абічэйку да цапавільна. Якубова Рас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нок, пюць, тыпэц, тыцаті, тычкуха, тэбель, убірацца, увабрацца, увабраць, уводзщ, увои, увышка, угарына
5 👁
 ◀  / 210  ▶