Старонка 146
◀ / 210 ▶
ПУТРА н. Лёгкія. Закалоў кабана, трэбо вупусьціць кішкі, а тады вуразаць путра. Жахавічы Маз. ПУХ м. 1. Адходы пры апаланні круп, зерня. Стаўкла крупы, апалола ў начовачках, і ад круп аддзяліўся пух. Полаю просо, а із проса леціць пух, і остаюцца крупы. Бобрыкі Петр. Кутью ополаемо — летіть шустава і пух. Бастынь Лун. 2. Дробная мякіна. Калі жыта веюць, пух лажыцца зразу. Шкураты Браг. ПУХА ж. Тупы канец яйца. Дывай пайдзём на байца, дзяржы сваю пуху, а я буду біць носам. Моханава В.-Дзв. ПУЦ м. Калун. Возьмі пуц і пуйдом целешы колоць на дрова. Бобрыкі Петр. ПУЦ м. Ногаць. Пакрасіла пуцы на руках, што аш глядзець брыдко. Мой пуц на бальшым пальцу бальшы, нада абрэзаць. Міратычы Кар. ПУЦІКІ мн. Лядзяк. Ня ссі пуцікі, а то ў глоццы балець будзіць. Новыя Турасы Уш. ПУЦІКІ мн. Рагі па вокнах. Пуцікі на шыбах, будзіць дошч. Па вокнах пуцікі цякуць, мусіць будзіць дошч. Сяляўшчына Рас. ПУЦКЕЛА ж. Перапёлка. Касіў і чуць пуцкелы ні зарэзаў. Пуцкелы гняздо нашоў. Паляцкішкі Вор. ПУЦЬ-ПУЦЬ-ПУЦЬ выкл. Ужываецца, калі падзываюць куранят. Азарычы Пін. ПУЧКА ж. Сустаў на пальцы. Пабіла бальшый палец і самую пучку, дак вельмі баліць. Шкураты Браг. ПУЧКІ мн. Сядзёлка. Палажы на сьпіну каню пучкі і падперажы папругу, а ў пучкі зацягні чарассядзельнік. Шкураты Браг. Надзень на коня пучкі і набедрыкі і пудшпулі поясом. Бобрыкі Петр. ПУЧКІ толькі мн. Невялікая колькасць чаго-небудзь, дробачка. Узела пучкі солі посоліті. Бастынь Лун. ПУЧОК м. Кончык пальца. Обрэзала ныгэть аж до самого пучка. Бастынь Лун. ПУЧОК м. Збітыя жэрдкі для прыціскання стога. Скінуў сена ў стога і пучка палажыў, хай ужэ ідзе дож. Жахавічы Маз. ПУЧОК м. Пупышка. Пучок распускаецца — лісток паяўляяцца. Навасёлкі Свісл. ПУЧЧА н. зборн. Маладыя парасткі. Сасоначка пучча пуская. Шкураты Браг. ПУШКА ж. Каробка. Пушка паламалася, і няма ап што запаліць сярнічку. Навасёлкі Свісл. ПУШКА ж. 1. Сустаў на пальцы. Баліць мне пушка на пальцы, учора сільна пабіла. Жахавічы Маз. Ударыла пушку на пальцы, што аж распухла. Тульгавічы Хойн. 2. Кончык пальца. Ногоць зрэзала аж пу самую пушку на пальцы. Бобрыкі Петр. ПЧАЛАДУР (пчолодур) м. Пчаляр, пчалавод. Пчолодур пошоў пчол дыміць, будзе пудглідаць іх. Бобрыкі Петр. ПЧОЛЬНІК м. Пчальнік. Я быў у яго пчольніку, там вуллёў з дзесятак набярэцца. Старае Сяло Зэльв. ПШАНІЧНІСКА (пшанічніско) н. Поле, на якім расла пшаніца. Пшаніцу зьвезьлі, гані кароў на пшанічніско. Міратычы Кар. Пшаніцу пазвазілі, осталоса пшанічніско. Азарычы Пін. ПШАНІЧНІШЧА (пшанітнішча) н. Тое, што і пшанічніска. Пастушкі пагналі каровы на пшанітнішча. Ністанішкі Смарг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
110 👁
◀ / 210 ▶