ПШ О'НІШ ЧА (пшо'нішчо) н. Toe, што i пшанічніска. Гані авечак на пшонішча. Заазер'е Віл. Пшаніцу жжалі, пшонішча асталося. Барыскі Лаг. Трэба заараць пшонішча. Альхоўка Навагр. Па пшонішчу пасею ячмень. Старае Сяло Зэльв. Пшонішчо доброе, каровы наядуцца. Міратычы Кар. ПШ О'ННЕ (пшэ'нне) н. Toe, што i пшанічніска. Пшаніцу зьвязьлі, а цяпер трэба заараць пшонне. Заазер'е Віл. Пасі сьвінне на пшэнні. Ваўкавічы Тал. ПШЧАЛКА ж. Пчала. Пшчалка так укусіла за шыю. Паляцкішкі Вор. П Ы Ж Ы К м. Тоўсты блін з кіслага цеста. Нада сьпячы пыжика, бо хлеп ня ўкіс. Вазьмі з дзяжы цеста i сьпячы пыжика. Якубова Рас. П Ы Л Г-П ЬЛ Г-П Ы Л Г выкл. Ужываецца, калі гіадзываюць куранят. Заазер'е Віл., Лешня Кап., Бярозкі Хоц. ПЫ ЛЬ-ПЫ ЛЬ-ПЫ ЛЬ выкл. Toe, што i пылі-пылі-пылі. Заазер'е Віл., Паляцкішкі Вор., Моханава, Вадва, Касталомава В.-Дзв. ПЬГПАШ КА ж. Кончык пальца. Вот нарабілася, аш пыпашці баляць. Заазер'е Віл. П Ы Р 'Е н. зборн. Пустазелле. У брушцы трэбо зрабіць перасяканя, а то зарасла пыр'ём. Навасёлкі Свісл. ПЫ'ТАЛЬ (пы'тэль) м. Машына ў млыне, пр'ы дапамозе якой апрацоўваюць зерне. Пытлёвать пшэныцу на пытэль, еэ кагут i вальцы. Бастынь Лун. ГІЯГАФКА (пега'рка) ж. Бульба з прыгаркамі. Дастаньце бульбу, сабярыце пегаркі i дайце мне. Пегарка смачна. Стайкі Барыс. ПЯКО'ЛАК м. Цагляпьт карніз (выступ) па бакавой сцяне печы, па якому залазяць на печ. Станавіса на пяколак i лезь на печ. Навасёлкі Свісл. Ляш на пяколак i паляжы. Моханава В.-Дзв. Завускі зрабіў пяколак, дрэнна ляжаць. Касталомава В.-Дзв. ПЯКУ'Н (пэку'н) м. Бакас. Бастынь Лун. ПЯ'ЛА (пя'ло) я. Плапка ў баране, у якую ўбіваюць зубы. У баране e пяло, у пяло набіваюць зубу. Бобрыкі Петр. ПЯЛУ'Н м. Палып. Пялун дужа оркі, яго нельга піць. Паляцкішкі Вор. ПЯ'ЛЬЦЫ толькі мн. Чатырохграины брусок для падвешвання зарэзанай жывёлы. Узлу пяльцы, на пяльцы рысьпяў за ногі авечку, падвесіў пяльцы за бэльку І буду абдзіраць шкуру ў авечкі. Даўгабор'е Рас. ПЯЛЮ 'ТКА (пэлю'тка) ж. Сцягно. О-ёй, пэлютка боліт, выросла скула на пэлютцы. Азарычы Пін. ПЯ'ЛЯ ж. Проламка. Возьмі сокеру да ідзі пялю просечы. Бобрыкі Петр. П'ЯНГЦА ж. Сіло. Зрабіў п'яніцу i пыставіў на сініц. Верабей пыпаўся ў п'яніцу. П 'яніца робіцца з конскага хваста. Касталомава В.-Дзв. П ЯНІ'ЦЫ толькі мн. Буякі. П 'яніцы растуць на балоці. Моханава В.-Дзв. ПЯНІ'ЧНІК м. Кусты буякоў. П 'янічніку там многа на балоці, i п'яніц многа на п'янічніку. Моханава В,-Дзв. ПЯНЬКО'УКА ж. Крамная хустка. Закруці кыля шыі пянькоўку, будзіць цяплей. Моханава В.-Дзв
Дадатковыя словы
даўгаборе, заазере, пшэнне, пырём, пыталь, пэкун, пякун, пяла, пяля, пянгца, пянькоука, пяніц, пяніцу, пянічнік, пянічніку
8 👁