ПЯНЬЧЫ'НКА ж. Toe, што i пянькоўка. Завярцела пяньчынку на галаву, дык дужа цёпла було ў галаву. Якубова Рас.
ПЯРВО'СЦІНКА (пярво'сьцінка) ж. Карова, якая ацялілася першы раз. Мылыка ў мяне мала, у мяне ш кароўка пярвосьцінка. Філіпова В.-Дзв.
ПЯРГА' (нерга') ж. Падкормка для лічынак пчол. Пчолкі нанёс лі ў вошчыну пергі. Бобрыкі Петр. Перга — хлябок пчолкам. Maлыя Аўцюкі Калінк.
ПЯРО' н. Плаўпік. O, якое пяро ў рыбы, што нельга абрэзаць. Навасёлкі Свісл.
ПЯРПЛГЦА ж. Жалезная пласцінка ва ўпадзіне верхняга каменя жорнаў, якая надзяецца на шпянёк ніжняга каменя. У жорнах верхні камінь кладзецца на пярпліцу. Якубова Рас.
ПЯРША'КА (пэрша'ка) ж. Псршацёлка. Моя пэршака мало молока дае. Бастынь Лун.
ПЯРША'ЧКА (пірша'чка) ж. Toe, што i пяршака. Мыя піршачка ацялілася, прьшіла цялушачку. Мохапава В.-Дзв.
ПЯРЬГНА (пэры'на) ж. Пяро (ліст) цыбулі. Одной пэрыны можно наесьціса. Бастынь Лун.
ПЯРЭ'БЕР (перэ'бер) м. Пласт сена. От набраў перэбер, чуць пудняў на копу. Бобрыкі Петр.
ПЯРЭ'ДНІЦАI ж. Вяроўка, якая прывязана спераду воза i прыціскае рубель. Пярэдніца трымае спераду воза рубля. Навнсёлкі Свісл.
ПЯРЭ'ДНІЦАП (пэрэ'дніцн) ж. Папярочная планка, якая злучае ў санях палазы. Галоўкі ў палозьях скрапляюцца пярэдніцай. Міратычы Кар. Упэродэ полозы скрапляют пэрэдніцэй. Азарычы Пін.
ПЯРЭ'КЛАДКА (пярэ'клатка) ж. Дэталь сахі для адкідання скібы. У cace ёсць пярэклатка, пахожая на- лыпатку. Пярэклатка аткладвая зямлю. Даўгабор'е Рас.
ПЯРЭ'ПЛАТ м. Азярод. Кладзі ў пярэплат снапы, хай сохнуць. Брусы Мядз.
ПЯРЭ'ЧКА ж. 1. Toe, што i пярэдніца II. Пярэчка надзяецца на капылы i скрапляіць іх. Якубова Рас. 2. Лёстка ў драбінах. Пылымалася пярэчка ў драбінах. Якубова Рас. 3. Планка для змацоўвання ножак стала. Вот добра сеў i паставіў ногі на пярэчку. Заазер'е Віл. Памый пярэчкі ў сталу. Сядзьце за стол i пыстаўці ногі на пярэчку. Вароніна Рас.
ПЯСЧУТА (пэсчу'га) ж. экспр. Якая пэсчуга, аж нэможно іті по гуліцы. Азарычы Пін.
ПЯСО'ЧНІКІ (пясэ'чнікі) мн. Ачэпы. Па канцох ложуцца пяс.эчнікі i на пясэчнікі ставяцца кроквы. Паляцкішкі Вор.
ПЯТА' (піта') ж. Тупы канец яйца. У яйцы вуская — нос, а ў другім канцы піта. Ваўкавічы Тал.
ПЯ'ТКАI ж. Задняя частка ляза касы. Затупілася пятка косы, Касталомава В.-Дзв.
ПЯ'ТКАII ж. Патоўшчаны выступ, які знаходзіцца над капытным суставам нагі ў жывёлы. У каня ё капыт, нат капытом ё шэйка, нат шэйкай ё пятка. Барыскі Лаг.
ПЯ'ТКАIII ж. 1. Тупы капец яйца. У яйцэ, дзе тупое — гэта пятка, а дзе вострае — гэта носік. Барыскі Лаг. 2. Тупы канец жолуда. Жолуд сядзіць пяткай у шапцы. Барыскі Лаг
Дадатковыя словы
даўгаборе, заазере, пэрына, пэрэдніцн, пяньчынка, пярвосцінка, пярэбер, пярэкладка, пясочнікі
14 👁