ПЕРАМО'ТА (пэрэмо'та) ж. Toe, што i перамот. Снавала кросна i положила пэрэмоту. Бастынь Луи. Ак снавала кросна, нэ дошла куды трэбо, i зробыла пэрэмоту, a тэпэр пэрэмота ідэ назад. Азарычы Пін. ПЕРАПА'Л (пірыпа'л) м. Сварка. Сягодня ў нас быў пірыпал c суседам. Сяляўшчына Рас. ПЕРАПЕ'ЧА (пірапе'ча) ж. Печыва. На пірапечу нада замясіць салоткаё цвета. Стайкі Барыс. ПЕРАПО'НА ж. Папярочная планка ў аконнай раме. Згнілі neрапоны ў рамі, i вывалілася шыба ў вакне. Навасёлкі Свісл. ПЕРАПУСЦІ'ІДЬ зак. Ператапіць (пра тлушч). Я свой увесь жыр перапусціла i зліла ў банку, хай стаіць. Міратычы Кар. П ЕРАСВЕ'Р (пірасве'р) м. Журавель (у калодзежы). На вілы ў калодзісі кладзецца пірасвер. Стайкі Барыс. ПЕРАСЕ'ДЗЕЛКА ж. Старая дзеўка. Гэтай пераседзелцы жаніха ні шукаць. Пераседзелка будзіць сядзець у дзеўках. Касталомава В-Дзв. ПЕРАСНО'УКА ж. Памылка пры снаванні, калі снуецца болей пасам, чым павінна быць. У аснові ныснывала перасноўку. Думала снываць дзьвінаццаць пасам, а ныснывала пітнаццаць. Мохапава В.-Дзв. ПЕРАСО'ЛКА (пірасо'лка) ж. Планка для замацоўвання ножак стала. Пыстаў ногі на перасолку i сядзі ціха за сталом. Якубова Рас. Пылымалася перасолка ў стале i стол шатаецца. Мохапава В-Дзв. У стале ёсць пірасолкі, ты садзісь за стол i стаў ногі на nipaсолку. Сяляўшчына Рас. ПЕРАСЦЕЛЫ (пэрэсцёлы) мн. Праслойкі мяса ў сале. Гэтого року сало не добрэ, з пэрэстёламі сало i не топко. Бастынь Лун. ПЕРАСЯДЗЕ'ЛЬНІК. (перэседзе'льнік) м. Пасак (y вупражыі. Пудцегні коню перэседзельнік. Бобрыкі Петр. ПЕРАСЯКА'ННЕ (перасяка'нё) н. Матычанне. У брушцы трэбо зрабіць перасяканё, а то зарасла пыр'ём. Навасёлкі Свісл. ПЕРАХЛЯ'БІСТЫ Й (пэрэхля'бістый) прым. 1. Худы (пра жывёлу). Мой конь такі пэрэхлябістый, што не знаю, ак я буду на ім пахаць. Бастынь Лун. 2. Жывёла з упаўшымі бакамі. Прышла корова пэрэхлябіста, ні поевшы. Бастынь Лун. ПЕРАЦЯ'Ж КА (пэрэтя'жка) ж. Перад (у боце). Зробіў у чэровіках пэрэтяжкі. Бастынь Лун. ПЕРАЧЫ 'НАК (пэрэчы'нок) м. Пласт сена. Буду пэрэчыняты сено у пэрэчынок. Горек Бяроз. ПЕРАЧЫНКЦЬ (пэрэчыны'ты) зак. Напластаваць сена. Пэрэчыныв сена i принёс до хуры. Горск Бяроз. ПЕРАЧЫ НЯ'ЦЬ (пэрэчыня'ты) незак. Пластаваць сена. Буду пэрэчыняты сена ў пэрэчынок. Горек Бяроз. ПЕРАЧЭ'СКІ (пэрэчэ'скі) мн. Пачаскі. Як другэй раз чэшут лён на шэрстяную шчэтку, то на шчэццы остаюцца пэрэчэскі. Азарычы Пін. ПЕ'РВІСІНКА ж. Першацёлка. У мяне первісінка i мылыка мала даець. СяЛяўшчына Рас. ПЕР'Е (пер'ё, пер'я) н. зборн. 1. Лісты цыбулі. Гэтага году добрая пер'я на цыбулі. Барыскі Лаг. Ідзі нашчыпай пер'ё цыбулькі. Міратычы Кар. 2. Лісце жыта. У жыці пер'е ўжо велікоё, колас пачаў выплываць. Навасёлкі Свісл
Дадатковыя словы
ерасвер, няць, перамота, перапал, перапеча, перапона, перапусціідь, перасноука, перасядзельнік, перасяканне, перахлябісты, перацяж, перачэскі, пере, перя, перё, пырём, пэрэтяжка, пэрэчыныты, пірапеча, пірасолка
3 👁