ПЕРАБАГА'ЦІЦЬ зак. Усыпаць больш, чым трэба. Oŭ, перабагаціла крухмалу ў кісель. Шкураты Браг.
ПЕРАБО'РКА (пірабо'рка) ж. Перагародка. Была адна быльшая комната, а я здзелала піраборку, цяпер дзьве комнаты. Сяляўшчына Рас.
ПЕРАВА'ЛКІ мн. Канаплянае валакно, якое не гадзіцца для прадзення. 3 перавалкаў зьвіў крэпкія гужы, што ім i зносу не будзіць. Касталомава В.-Дзв.
ПЕРАВЕ'ЙНІКІ (пэрэвэ'йнікі) мн. Галінкі хмызняку, якімі перавіваюць калкі плота. Плэт ак городімо, то робім пэрэвэйнікі. Пэрэвэйнікі закручваем i клодэм жэрдіну на пэрэвэйнікі. Бастынь Лун.
ПЕРАГІ'Б (перэгі'б) м. Сустаў. Заболеў перэгіб пуд коленом. Бобрыкі Петр. У руцэ ля далоні e перэгіб. Шкураты Браг.
ПЕРАГО'НАМІ (пэрэго'намі) прысл. 3 перарывамі (пра дождж). Дожак ide пэрэгонамі. Бастыпь Лун.
ПЕРАГРЭ'БІНЫ мн. Пласты сема. Пераграбшоць перагрэбіны i кладуць сена ў капіцы. Навасёлкі Свісл.
ПЕРАДЗЕ'ННЕ (пэрэды'нье) н. Стойла, дзс стаяць каровы днём. У пэрэдынье стоіть товар, i мы ходім туды доіть. Бастынь Луп.
ПЕРАДО'КI (пэрэдо'к) м. Папярочная планка, якая злучае ў санях палазы. Пэрэдок e ў санях, вэн скрапляе два полозы ў санях. Бастыпь Лун.
ПЕРАДО'КII м. Усход нагі. От моцна выцяла перадок нагі. Міратычы Кар.
ПЕРАДО'УКАI ж. Тое, што i перадок I. Два палазы ў перадзе скрапляюць перадоўкай. Жахавічы Маз.
ПЕРАДО'УКАII ж. Вяроўка, якая прывязаиа спераду воза i прыціскае рубель. Закінь перадоўку на жардзіну i ўвяжы вое. Касталомава В.-Дзв.
ПЕРАДРОТАЦЦА зак. Ператрэсціся. Па грудзі ехалі ў калёсах, ды так перадрогаліся. Моханава В.-Дзв.
ПЕРАЖАРГНУ'ЦЬ (пэрэжаргну'ть) зак. Пераступіць. Вэн пэрэжаргнув дэрэвыну i пошов собе. Азарычы Пін.
ПЕРАЗІ'МАК (пэрэзі'мок) м. Пярэзімак. Бычок — пэрэзімок, шчэ малый. Бастынь Лун.
ПЕРАЗО'ВЫ (пэрэзо'вы) мн. Вясельны абрад, калі бацькі едуць у госці да дачкі. Езділі ік дочке на пэрэзовы. Бастынь Лун.
ПЕРАЗЫ 'УКІ мн. Тое, што i перазовы. Прышла нядзеля пыеля вяселля, дычка мыя з зяцям прыехалі і ўзялі мяне на перазыўкі. Сяляўшчыпа Рас.
ПЕРАКЛА'ДЗІНАI ж. Планка для замацоўвання ножак стала. Пастаў ногі на перакладзіну І не дрыгай нагамі. Тульгавічы Хойн.
ПЕРАКЛА'ДЗІНАII ж. Намарзень. У палазы ўбіў стойкі, на стойкі палажыў вязы, а на вязы палажьіў перакладзіну. Барыскі Лаг.
ПЕРАКРЬТЦЦЕ н. Бервяно ў зрубе над прасценкамі, над вокнамі i над дзвярамі. Па сумакі кладом перакрыцце вокан i дзьвярэй. Шкураты Браг.
ПЕРАКРЭ'СТАК м. Скрыжаванне дарог. Ідзіце да перакрэстка, а там дарога пойдзіць направа, ёй i ідзіце. Ністанішкі Смарг.
ПЕРАМО'Т м. Памылка пры снаванні, якая заключаецца ў пропуску чарговага калочка пры накладванні асновы. Снавала-снавала i наснавала перамота. Вот ён i ідзе назад. Міратычы Кар
Дадатковыя словы
аргнуць, перабагаціць, пераборка, перавалкі, перавейнікі, перагонамі, перагіб, перадзенне, перадоука, перазімак, перакладзіна, перакрэстак, пэрэжаргнуть, піраборка
23 👁